Не пагулялі
Не пагулялі
У в. Вышэвiчы Пiнскага раёна супрацоўнiкi мiлiцыi i дзяржкантролю выявiлi нечаканую кантрабанду. Зазiрнулi да аднаго жыхара ў хату, а там — 26 гульнявых аўтаматаў без дакументаў. Тавар на суму 50 мiльёнаў рублёў канфiскаваны. Сымон Свiстуновiч. Сляды браканьера вывелi на арсенал зброiУсё пачалося з сумеснага прыродаахоўнага рэйду, падчас якога работнiкi Магiлёўскай аблiнспекцыi разам з супрацоўнiкам Бялынiцкага лясгаса знайшлi тушу дзiка-сяголетка. На месца выклiкалi следча-аператыўную групу Бялынiцкага РАУС. Падчас праследавання па слядах парушальнiка было знойдзена выкiнутае iм паляўнiчае ружжо ТОЗ-БМ. Калi сляды вывелi да дома непрацуючага грамадзянiна, супрацоўнiкi мiлiцыi правялi вобыск. У вынiку было знойдзена паляўнiчае ружжо ІЖ-17, боепрыпасы да яго, самаробная малакалiберная вiнтоўка з аптычным прыцэлам i боепрыпасамi, самаробны шротавы пiсталет, патрон да пiсталета ТТ, два патроны неўстаноўленай прыналежнасцi да наразной зброi, трацiлавая шашка. Уся канфiскаваная зброя была незарэгiстраванай. Бялынiцкiм РАУС узбуджана крымiнальная справа. Сяргей РАСОЛЬКА. На чужым не разбагацелi У мiнулую нядзелю а палове дзявятай вечара на саракагадовую брастаўчанку каля парога дома па вулiцы Машэнскага напаў рабаўнiк i выхапiў з рук сумачку, дзе былi дакументы i 600 тысяч рублёў. Але 24-гадовы нягоднiк быў затрыманы нарадам аховы па гарачых слядах. А днём раней у Маларыце абрабавалi мужчыну на вулiцы Лермантава двое раней судзiмых, сiлай адабралi 200 тысяч рублёў i 1 тысячу долараў. Аднаго з рабаўнiкоў ужо затрымалi, другога шукаюць праваахоўнiкi. Кар. "Звязды".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У в. Вышэвiчы Пiнскага раёна супрацоўнiкi мiлiцыi i дзяржкантролю выявiлi нечаканую кантрабанду.
|
|