Адзіная ў Беларусi
Адзіная ў Беларусi
Газета "Вместе!" — адзiнае ў Беларусi спецыялiзаванае выданне для iнвалiдаў. Яна мае ярка выражаную сацыяльную накiраванасць. Тут сабрана самая неабходная iнфармацыя, якая патрэбна людзям з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi. Асноўныя задачы выдання — усебаковае асвятленне розных аспектаў жыцця iнвалiдаў. Расказваючы пра маральныя i фiзiчныя перамогi моцных духам людзей над уласнымi немачамi, выданне надае сваiм чытачам аптымiзму i ўпэўненасцi ва ўласных сiлах. Менавiта РАЗАМ з чытачамi яна стараецца знайсцi шляхi вырашэння наспелых праблем. Разам са сваiмi падпiсчыкамi мы звяртаемся ў розныя дзяржаўныя ўстановы, дабiваемся станоўчага рашэння наспелых пытанняў. Безумоўна, рэальных зносiнаў не заменiць нi адно выданне. Але штотыднёвiк у нейкай меры дапамагае людзям перамагчы сваю адзiноту. Нашы падпiсчыкi перастаюць пасiўна-абыякава сузiраць жыццё за акном. Яны пачынаюць актыўна цiкавiцца навiнкамi рэабiлiтацыi, магчымасцямi навучання i працаўладкавання, iнакш кажучы, — жыць паўнацэнным жыццём. Артыкулы, якiя публiкуюцца ў газеце, заўсёды актуальныя. Гэта — аповеды пра незвычайныя лёсы, цуды, што робяць людзi, якiя жывуць побач з намi. Газету можна смела назваць сацыяльным суразмоўцам, таму што на яе старонках ёсць зваротная сувязi з чытачамi. Нездарма папулярныя ў выданнi рубрыкi: "Гарачы тэлефон", "Вам адкажа юрыст", "Пытанне—адказ", "Паштовы раз’езд". На старонках выдання чытач знойдзе цiкавыя i карысныя рубрыкi. Практычныя кулiнарныя i медыцынскiя парады, займальная iнфармацыя з усяго свету робяць газету цiкавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя таго, газета стала цэнтрам, якi аб’ядноўвае таленавiтых iнвалiдаў. У лiтаратурнай старонцы "Акрыленне" публiкуюцца творы як пачынаючых, так i вопытных паэтаў. Вялiкую цiкавасць у чытачоў выклiкае рубрыка "Знаёмствы". У рэдакцыю прыходзяць лiсты ад людзей з абмежаванымi магчымасцямi са шлюбнымi аб’явамi або проста з просьбай дапамагчы знайсцi аднадумцаў i сяброў. І гэта ўжо стала традыцыяй, многiя людзi знайшлi адно аднаго. Усiх, хто хоча жыць паўнацэнным жыццём, праявiць мiласэрнасць, рабiць дабро, мы запрашаем да гутаркi ў газеце "Вместе!". Мы рады будзем, калi вы станеце нашым пастаянным чытачом! Падпiсацца на газету можна ў паштовым аддзяленнi з любога месяца. Iндэкс — 63866.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газета "Вместе!" — адзiнае ў Беларусi спецыялiзаванае выданне для iнвалiдаў. Яна мае ярка выражаную сацыяльную накiраванасць. Тут сабрана са
|
|