21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сутэнёршы планетарнага маштабу

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сутэнёршы планетарнага маштабу

Тройка "мамачак" за некалькi гадоў кантролю работы прастытутак у мiнскай гасцiнiцы "Планета" зарабiла не менш за 60 тысяч долараў.

Такая з’ява як прастытуцыя ёсць у кожнай краiне, толькi ў адных яна легалiзаваная, а ў iншых, у тым лiку і ў нашай, iснуе па-за законам. Прычым у некаторых выпадках закон гэты досыць жорсткi. Так, начным матылькам, якiя прадаюць каханне, што называецца, без пасрэднiкаў, у выпадку затрымання органамi правапарадку пагражае адмiнiстрацыйнае пакаранне. Калi ж гаворка iдзе пра арганiзаваную групу, злачынны бiзнэс, якi жыве i развiваецца пад кiраўнiцтвам так званых "мамачак", у сiлу ўступае Крымiнальны кодэкс.

Паводле слоў намеснiка начальнiка галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання Мiнiстэрства ўнутраных спраў Дзмiтрыя ДАНІЛЬЧЫКА, на працягу пяцi гадоў у мiнскай гасцiнiцы "Планета" ажыццяўлялi свой злачынны бiзнэс спадарыня Клыш (iмёны i прозвiшчы змененыя) па мянушцы "Катушка" i спадарыня Бачарова. Дамы не вынаходзiлi веласiпед, i арганiзавалi сабе заробак шляхам адладжанага продажу сэксульных паслуг з дапамогай "нанятых" дзяўчынак у асобна ўзятай гасцiнiцы. Яны вербавалi жанчын для заняцця прастытуцыяй у гасцiнiчных нумарах, кантралявалi iх дзейнасць, садзейнiчалi ажыццяўленню сэксуальных дзеянняў за ўзнагароджанне i адбiралi частку атрыманага ў клiентаў узнагароджання.

У нейкi момант "дуэт" папоўнiўся трэцяй напарнiцай, Сацiенкай, якая сумяшчала некалькi абавязкаў — сама "гандлявала" каханнем i кантралявала работу iншых прастытутак, перадавала частку заробленага iмi "мамачкам". Акрамя таго, Сацiенка "прымала на працу" чарговых работнiц, колькасць якiх вагалася ў розныя моманты ад 10 да 20, тлумачыла навiчкам умовы працы. А яны былi нескладанымi.

Прадпрымальныя зводнiцы распрацавалi даступную схему работы сваiх паднаглядных. Напрыклад, у адным з начных бараў "Смак ночы", што на другiм паверсе гасцiнiцы "Планета", арыентаваным на замежных пастаяльцаў, у дзяўчат было сваё працоўнае месца — столiк, за якiм адбывалася "паляванне" на клiента. Кошт паслуг складаў 120 долараў за гадзiну. З гэтай сумы прастытутка павiнна была 15 долараў заплацiць швейцарам за пропуск у нумары гасцiнiцы i парушэнне прапускнога рэжыму. Вядома, што ў бары, размешчаныя на першым i другiм паверхах, а таксама ў рэстаран, што на другiм паверсе, уваход свабодны. Для гасцей жыхароў гасцiнiцы выпiсваюцца аднаразовыя пропускi. Наведванне пастаяльцаў дазваляецца з 8 да 23 гадзiн.

Палову заробку дзяўчаты перадавалi "Катушцы" i Бачаровай, якiя забяспечвалi "спакойны" рытм работы, бралiся гасiць магчымыя канфлiкты з адмiнiстрацыяй гасцiнiцы i клiентамi.

Паводле паказанняў Ганны Сацiенкi, якая на працягу дзесяцi гадоў жыла ў Мiнску i нiдзе не працавала, яна зарабляла на жыццё платнымi сустрэчамi з мужчынамi. Месцам для сустрэч былi арэндаваныя кватэры. Клiенты адшуквалiся па аб’явах, размешчаных у газетах. Аднойчы Ганна пазнаёмiлася з Iнай Клыш, якая распiсала ўсе перавагi работы ў гасцiнiцы "Планета", маўляў, за ноч можна зарабiць асабiста сабе мiнiмум 100 долараў, у дадатак да якiх клiенты нярэдка робяць дарагiя падарункi. Разам з тым Клыш расказала пра бяспеку, аб тым, што сама можа абаранiць "дзяўчын", i, нарэшце, патлумачыла падрабязнасцi работы ў бары.

Дзяўчына павiнна знаходзiцца ў бары i чакаць, пакуль хто-небудзь падыдзе да яе, або падысцi самой. Пасля перамоў адносна аплаты мужчына iдзе ў нумар, а хвiлiн праз дзесяць да яго падымаецца i дзяўчына. Адразу адбываецца разлiк: грошы наперад. Калi мужчына не плацiць, дзяўчына пакiдае нумар. Гэту сiтуацыю дакладна адсочваюць матэрыяльна зацiкаўленыя швейцары. Так, калi дзяўчына заставалася ў нумары даўжэй за дзесяць хвiлiн, значыць, яна працавала, i павiнна была заплацiць швейцару за праход на паверх. За тое, што "заплюшчваў вочы", апошнi атрымлiваў 10-15 долараў, пакаёўка — каля 5-цi.

Часам жыхары гасцiнiцы самi прасiлi знайсцi прастытутку i пакiдалi нумары сваiх тэлефонаў. У такiм выпадку лiчылася, што клiента знайшоў швейцар, i за гэта яму даплачвалася 10 долараў. З той сумы, што заставалася, палову неабходна было аддаваць "мамкам". Грошы Клыш i Бачарова дзялiлi пароўну.

Склад "начных матылёў" не быў пастаянным, паколькi дзяўчыны нярэдка паддавалiся спакусе ўзяць з клiента паболей, а перадаць "босам" паменей. Факты падману высвятлялiся са слоў клiентаў або дзяўчаты самi здавалi адна адну. Клыш называла гэта "пацукоўствам" i загадвала падманшчыцам "на два кiламетры не падыходзiць да гасцiнiцы". Самi "мамкi" iнтымных паслуг, вядома ж, не аказвалi. Дзяўчат хадзiць на працу не прымушалi, але часам маглi i сказаць, што трэба выйсцi.

Нi Клыш, нi Бачарова, нi Сацiенка вiну сваю не прызналi. Суд Цэнтральнага раёна г. Мiнска прысудзiў усiх траiх грамадзянак да 8 гадоў пазбаўлення волi, двух швейцараў — да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрмiноўкай на 2 гады.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тройка "мамачак" за некалькi гадоў кантролю работы прастытутак у мiнскай гасцiнiцы "Планета" зарабiла не менш за 60 тысяч долараў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика