Названая пяцёрка намінантаў на літпрэмію “Гліняны Вялес”
16 декабря 2008 Культура
Валянціна Аксак, Радыё Свабода Прэтэндэнтамі на літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую штогод уручае Таварыства вольных літаратараў, названыя паэты Галіна Дубянецкая і Андрэй Хадановіч, а таксама празаікі Барыс Пятровіч, Юры Станкевіч і Аляксей Талстоў. Літаратурная прэмія “Гліняны Вялес” уручаецца за найлепшую, на думку адмысловага журы, кнігу году. Сёлета скласьці кароткі сьпіс намінантаў было, як ніколі раней, складана, бо год выдаўся надзвычай ураджайным, — кажа каардынатар прэміі Алесь Аркуш. “У 2008-м годзе выйшла кніжак дваццаць вельмі файных. І ўлічваючы нават тое, што „Гліняны Вялес“ даецца толькі раз у жыцьці, а таму частка сёлетніх аўтараў адпадае, як Альгерд Бахарэвіч, які ўжо мае гэтую прэмію, усё роўна было надзвычай цяжка. І мне вельмі шкада, што па-за гэтым шорт-лістом апынулася шмат цікавых кніжак, да прыкладу, кніжкі паэзіі Сяргея Прылуцкага і Аксаны Спрынчан і многіх іншых”. Пяцёрку ў шорт-лісьце склалі кнігі “Анадыямэна” Галіны Дубянецкай, “Жыць ня страшна” Барыса Пятровіча, “Мільярд удараў” Юры Станкевіча, “Бэрлібры” Андрэя Хадановіча і “Бег” Аляксея Талстова. Цікава, што ўсе яны выйшлі ў недзяржаўных выдавецтвах. Алесь Аркуш працягвае: “Найбольшы розгалас атрымалі тыя кніжкі, якія маюць вялікую рэклямную кампанію. Той самы раман “Бег” выдавец Зьміцер Вішнёў ужо цэлы год рэклямаваў. Людзі гэтую кніжку чакалі і ясна, што на яе адразу зьвярнулі ўвагу. Ці кніжка Дубянецкай. Гэтая паэтка стартанула зь першай кніжкай у сорак пяць гадоў, але яе ведаюць даўно як выдатную паэтку, яшчэ з часоў аб’яднаньня “Тутэйшыя”. На пачатку наступнага году галасы дванаццаці экспэртаў зь пяці намінантаў вызначаць аднаго ляўрэата. Цырымонія ўручэньня яму “Глінянага Вялеса” адбудзецца, спадзяецца Алесь Аркуш, традыцыйна, у сакавіку: “Сакавік — такі знакавы месяц, пачне даваць пра сябе знаць вясна, тады ж і ўсе сьвяты нашы асноўныя, найперш 25 сакавіка”. Прэмія “Гліняны Вялес” заснаваная Таварыствам вольных літаратараў у 1993 годзе. Яе ляўрэатамі ўжо сталі Ігар Бабкоў, Людміла Сільнова, Алесь Разанаў, Славамір Адамовіч, Лявон Вашко, Уладзімер Арлоў, Мікола Папека, Сяргей Астравец, Віктар Сьлінко, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Алена Брава, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Алег Мінкін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 декабря 2008 Культура Валянціна Аксак, Радыё Свабода Прэтэндэнтамі на літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую штогод уручае Таварыства вольных літаратараў, названыя паэты Галіна Дубянецкая і Андрэй Хадановіч, а таксама празаікі Барыс Пятровіч, Юры Станкевіч і Аляксей Талстоў.Літаратурная прэмія “Гліняны Вялес”...
|
|