21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Прывітаньне Рэмарку

26.08.2009 14:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». А вы адчуваеце крызіс? – самая папулярная цяпер апытанка. Не, мы не адчуваем. А вы? Мы таксама.

Мы не адчуваем, бо ўжо 14 гадоў жывем ва ўмовах глыбокага крызісу. Бо ў нас няма алігархаў, а багацеі сарамліва схаваліся за мізэрныя аклады. Бо на рэфэрэндуме 1996 году большасьцю мы прагаласавалі за тое, каб ня ведаць, куды ідуць бюджэтныя грошы. Мы нічога ня маем, нічога ня ведаем і нічога не вырашаем. Для нас, здаецца, любы “іхні” крызіс – гэта санацыя, выздараўленьне.

Ня раз заўважана, што ніякі гэты крызіс не фінансавы. І не ў фінансах разруха (пра гэта яшчэ прафэсар Праабражэнскі заўважаў), а ў галовах. І што найпершы крызіс цяпер у ідэях, у адносінах паміж людзьмі і ў ідэалёгіях дзяржаваў. Проста ўсё гэта зайшло ў тупік, спынілася. Культура ўвогуле выядае сама сябе рымэйкамі.

Братняя Расея выбірае сабе імя. Мастак Ільля Глазуноў настойвае на трох кітах расейскай гісторыі – Грозны, Першы і Сталін. Чаму ўсе дэспаты? А вось такія вось мы рускія. Бяз дэспатаў, безь мільёнаў забітых імі суайчыньнікаў і без каленапрыклоннай адданасьці ім народу не адбылася б сьвятая матушка-Русь.

І чагосьці не прыходзіць ім у галаву, што бяз дэспатаў, магчыма, адбылася б яна як нешта больш людзкае й чалавечнае. І культура яе ад гэтага толькі б прымножылася. І мэнтальнасьць раскрылася па-добраму. Але ня чуюць яны такіх аргумэнтаў. І не пачуюць. “Замежнікі заўсёды баяліся і ненавідзелі Расею” – кажа Глазуноў. І гэтая фраза выклікае авацыю ў залі.

Ну й будзе імем Расеі адзін з дэспатаў. Адна надзея, што немцам хопіць розуму не прагаласаваць за Гітлера. А то давядзецца перакваліфікоўваць нашу лінію Сталіна з мэмарыяльнага комплексу ў тактычны.

Няма ў нас крызісу ў іхным разуменьні гэтага слова. У іх праблемы з ідэямі, а мы даўно не стаім на месцы. Разагналі Саюз пісьменьнікаў і гуманітарныя інстытуты, перапісалі гісторыю, напартачылі з ідэалёгіяй. Словам, на ідэйным полі ўжо адстраляліся. Што далей?

А далей – зноў непачаты край работы. Мараль. Усялякія ўстоі-застоі. Уяўленьне пра нармальную сям’ю першая асоба разбурыла сваім прыкладам. Уяўленьне пра каштоўнасьць асобы – таксама (“гэта ня людзі” – пра пітушчых бацькоў).

І верны народ не адстае ад свайго правіцеля. Што б такое яшчэ разбурыць?

Надоечы каля к/з “Мінск” бачыў рэклямны шчыт з новым слоганам: “Продаём друзей”. Каго-каго? Унізе тлумачыцца – “продажа автомобилей”.

Жарты жартамі, але вельмі сымптаматычна што да крызісу і таго, дзе ён адбываецца.

Прывітаньне Рэмарку, тром мушкецёрам і песьні Высоцкага з кінафільму “Вэртыкаль”. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика