21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пераднавагоднія знiжкi пры набыццi сталiчнай нерухомасцi дасягаюць 5—7 тыс. USD

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераднавагоднія знiжкi пры набыццi сталiчнай нерухомасцi дасягаюць 5—7 тыс. USD

Паводле падлiкаў незалежных экспертаў iнтэрнэт-парталаў сталiцы, менавiта ў снежнi пачало назiрацца iстотнае знiжэнне кошту на першасным i другасным рынках жыллёвай нерухомасцi Мiнска. Старшыня савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў адзначыў "Звяздзе", што за апошнiя 5—6 месяцаў з другаснага рынку сталiцы пакупнiкамi "вымывалiся" выключна невялiкiя па плошчы танныя кватэры.

Разам з тым большая колькасць прадаўцоў стандартных мiнскiх кватэр спрабуюць утрымлiваць завоблачныя цэны на ранейшым узроўнi. Ужо на працягу двух апошнiх месяцаў сярэднi кошт квадратнага метра аднапакаёвых i двухпакаёвых кватэр Мiнска на другасным рынку жылля застаецца на ўзроўнi 1900-2000 долараў. Аднак патэнцыяльныя пакупнiкi ўвогуле адмаўляюцца набываць кватэры, калi квадратны метр агульнай плошчы прапануецца даражэй за 1700—1800 долараў. У сувязi з гэтым другасны рынак жыллёвай нерухомасцi сталiцы сёння практычна замарозiўся. За апошнiя тры тыднi на рынку было аформлена каля дзесяцi здзелак куплi-продажу кватэр. Нагадаю, што яшчэ летам i восенню на рынку прадавалася прыкладна да 500 кватэр. Агульная база прапаноў кватэр на продаж дасягнула сёння каля 8 тысяч аб’ектаў жыллёвай нерухомасцi. Улiчваючы амаль нулявы попыт, прадаўцы пры рэальных здзелках усё часцей згаджаюцца на сур’ёзныя знiжкi. Нават пры продажы не вельмi дарагiх кватэр стандартная знiжка складае 2-3 тысячы долараў. Пры продажы двухпакаёвых цi трохпакаёвых кватэр снежаньскiя скiдкi могуць дасягаць нават 5—7 тысяч долараў, упэўнены Мiкалай Прасталупаў.

Разам з тым, гэтымi днямi iнфармацыйныя агенцтвы паведамляюць аб тым, што ў асобных выпадках кошт звычайных аднапакаёвых кватэр у стандартных панэльных дамах знiзiўся ажно на 9 тысяч долараў. Гаворка iдзе аб тым, што тры месяцы таму вельмi сквапныя гаспадары нерухомасцi часам выстаўлялi на продаж свае аднапакаёўкi не ў самых лепшых мiкрараёнах сталiцы па завышаным кошце, якi дасягаў нават больш як 75 тысяч долараў. Цяпер такiя прадаўцы ўжо зразумелi, што сёння па такiм кошце звычайныя кватэры нiхто не купiць i пачалi прапаноўваць сваё жыллё па рэальных цэнах.

Мiж iншым, спецыялiсты рынку нерухомасцi ўпэўненыя, што ў новым годзе кватэры ў новабудоўлях будуць таннець хутчэйшымi тэмпамi, чым на другасным рынку. Справа ў тым, што забудоўшчыкам сёння неабходна шукаць грошы для працягвання будаўнiцтва, а таксама для таго, каб вяртаць узятыя раней крэдыты.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле падлiкаў незалежных экспертаў iнтэрнэт-парталаў сталiцы, менавiта ў снежнi пачало назiрацца iстотнае знiжэнне кошту на першасным i другасным р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика