НАВАГОДНІ ЗВАРОТ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi да беларускага народа 31 снежня 2008
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi да беларускага народа 31 снежня 2008 г.
Дарагiя сябры! Бадай, няма больш доўгачаканага, цёплага i радаснага свята, чым Новы год. У iм увасоблена ўсё — нараджэнне новай мары, прымiрэнне i згода, яднанне i вера. Дзiвосная ўласцiвасць навагодняй ночы яшчэ i ў тым, што ўсяго за некалькi гадзiн мы як быццам бы зноў перажываем падзеi, што адбылiся з намi ў нядаўнiм мiнулым. Аналiзуем iх, ацэньваем. I ў той жа час бачым сябе ўжо ў будучынi. I хоць адыходзячы год быў высакосны, на яго не варта скардзiцца. Ён прынёс нам не толькi цяжкасцi i перажываннi, але i падарыў шэраг значных здзяйсненняў i надзей. Быў цiкавы, насычаны i ў цэлым паспяховы для краiны. Праводзячы яго, мне хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць вам, мае суайчыннiкi, за ўсё, што мы разам зрабiлi. Вялiкi дзякуй тым, хто вырасцiў i сабраў самы вялiкi ў нашай гiсторыi ўраджай, забяспечыў завяршэнне газiфiкацыi краiны, асвоiў найскладанейшыя аперацыi, зрабiўшы сапраўдны прарыў у медыцыне. Хто свядома i сумленна дзень пры днi працаваў, аддана служыў сваёй Айчыне. Я сардэчна дзякую ўсiм грамадзянам краiны за давер, якi вы заўсёды аказваеце ўладзе, за спакой i мудрасць. Мы яшчэ раз адчулi сябе звязанымi свяшчэнным адзiнствам, iмя якому — народ Беларусi. Пераканалiся: у нас фармiруецца здаровая нацыя. Здаровая не толькi фiзiчна, але i духоўна. Канфлiкты, разлад не разрываюць наша грамадства. Беларусы, рускiя, палякi, яўрэi, людзi розных веравызнанняў мiрна жывуць побач, ствараюць сем’i, не ставячы памiж сабой бар’ераў. Беларусь — еўрапейская дзяржава. I нам не трэба гэта даказваць. Мы нiколi нi з кiм не сварылiся i нiкому не стваралi праблемаў. Нашы сэрцы заўсёды адкрыты тым, хто iдзе да нас з дабром. Адыходны год яшчэ больш умацаваў нашу ўпэўненасць у правiльнасцi выбранага шляху. Часам я думаю, якая усё ж цiкавая штука гiсторыя! Тыя хто яшчэ ўчора нас павучалi, цяпер з павагай гавораць пра беларускую мадэль развiцця. I сёння, калi "iнфекцыя", што накапiлася ў сусветнай эканомiцы, вылiлася ў найглыбейшы крызiс, высветлiлася, што мы гэтыя гады ўсё рабiлi правiльна. Выбiралi свой шлях часам навобмацак, iнтуiтыўна. Але зыходзiлi з галоўнага — жыць трэба сваiм розумам, сваёй працай i ў iмя iнтарэсаў народа. Успомнiце, як нас крытыкавалi за тое, што мы не далi памерцi вёсцы. Але, калi грымнуў харчовы крызiс, у выйгрышы апынулiся краiны, якiя могуць самi сябе забяспечваць прадуктамi харчавання. У iх лiку i наша Беларусь, якая ўсямерна падтрымлiвае сваiх сялян. Нам настойлiва рэкамендавалi хутчэй поўнасцю падпарадкаваць эканомiку правiлам сусветнай бiржы. Але мы не сталi спадзявацца на спекуляцыйную стыхiю. Мы не спарадзiлi цяперашнi крызiс, з-за якога лiхаманiць увесь свет. Наадварот, ён з’явiўся вынiкам таго, з чым мы ў сябе заўсёды рашуча змагалiся. I сёння нас не трэба палохаць гэтым няпрошаным госцем. Наступны год будзе цяжкi, але беларусам не прывыкаць пераадольваць цяжкасцi. Былi часы i больш цяжкiя. Тады мы не толькi не скацiлiся ў бездань, а змаглi пабудаваць новую Беларусь з надзейным запасам трываласцi. Дарагiя суайчыннiкi! Мы ўступаем у Новы год з вялiкiмi планамi. З упэўненасцю ў сваiх сiлах. У нас ёсць вялiкi стваральны i духоўны патэнцыял. Мы будзем настойлiва рухацца наперад да высокiх стандартаў якасцi жыцця. Так, будзе няпроста, але вы павiнны ведаць: улада не дапусцiць абвалу i хаосу, не здрадзiць вашаму даверу. Мы нiколi не парушым свой прынцып — клопат пра чалавека! Галоўнае — нельга забывацца, што ўсё залежыць ад нас самiх! Бо моцных выпрабаваннi робяць больш моцнымi, а слабых i маладушных — губяць. Перакананы, мы не толькi справiмся з цяперашнiмi праблемамi, але станем яшчэ больш загартаванымi i ўпэўненымi ў сабе. Дарагiя сябры! 2009 год на парозе. Праз хвiлiну мы ступiм у яго з’яднанай беларускай сям’ёй. Нам ёсць чым ганарыцца. Мы — беларусы! Са слаўным гераiчным мiнулым, стваральным сучасным, уражальным будучым. Мы ўступаем у шэсцьдзесят пяты мiрны год. I нездарма ён аб’яўлены Годам роднай зямлi. Наша зямля — цудоўны куток планеты, падораны нам Богам. I мы павiнны перадаць яе ў спадчыну дзецям i ўнукам яшчэ больш прыгожай i добраўпарадкаванай. У гэты вечар, калi мы адкрыта глядзiм адзiн аднаму ў вочы, думаецца пра звычайнае чалавечае шчасце. А яго формула простая — дастойна жыць, кахаць i быць каханымi, адчуваць цяпло ў сямейным коле, бачыць здаровымi i паспяховымi сваiх блiзкiх. Няхай у Новым годзе ў вас усё гэта будзе. Няхай адыдуць засмучэннi i нягоды, а сэрцы напоўняцца верай i аптымiзмам. Жадаю, каб у вашых дамах заўсёды панавала згода i быў дабрабыт. Каб гучаў дзiцячы смех i свяцiлiся шчасцем вочы жанчын. Кожнаму з вас болей яркiх жыццёвых iмгненняў i радасных здзяйсненняў. Няхай збудуцца добрыя надзеi i самыя смелыя мары. Здароўя, шчасця i ўдачы вам, дарагiя сябры. З Новым годам!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Бадай, няма больш доўгачаканага, цёплага i радаснага свята, чым Новы год. У iм увасоблена ўсё — нараджэнне новай мары, прымiрэнне i зг
|
|