Сярэднi заробак у сталiцы — 1,2 млн рублёў
Сярэднi заробак у сталiцы — 1,2 млн рублёў
Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, рэальная налiчаная заработная плата (з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) летась за студзень—лiстапад у параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага года павялiчылася на 9,8 працэнта. Найбольшы рост заробкаў сярод рэгiёнаў з пачатку мінулага года адбыўся ў сталiцы — 12,3 працэнта, дзе сярэднi заробак за мiнулы месяц склаў 1,262 млн рублёў. У Мiнскай вобласцi гэты паказчык склаў 9,9 працэнта. У лiстападзе ў сярэднiм работнiкам цэнтральнага рэгiёна выходзiла 916,3 тысячы рублёў. У Брэсцкай вобласцi "набягала" па 849,7 тыс. рублёў, Вiцебскай — 840,7 тыс., Гомельскай — 898,4 тыс., Гродзенскай — 882,7 тыс., Магiлёўскай — 847 тыс. руб. Сярэднi заробак на прамысловых прадпрыемствах у лiстападзе склаў 1,024 млн рублёў. У электраэнергетыцы выходзiла 1,3 млн рублёў, палiўнай прамысловасцi — 1,52 млн, чорнай металургii — 1,644 млн, хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасцi — 1,35 млн, машынабудаваннi i металаапрацоўцы — 1,03 млн, лясной, дрэваапрацоўчай i цэлюлозна-папяровай прамысловасцi — 790,6 тыс. , у прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў — 1,07 млн, лёгкай — 648,3 тыс., харчовай — 976,9 тыс., палiграфiчнай — 981,9 тыс. Сярэднi памер аплаты працы ў будаўнiчых арганiзацыях у лістападзе складаў 1,264 млн рублёў, на транспартных прадпрыемствах — 1,058 млн рублёў (чыгуначным — 1,074 млн, аўтамабiльным — 942,6 тыс., авiяцыйным — 1,52 млн), у сельскай гаспадарцы — 640,9 тыс. рублёў, лясной гаспадарцы — 789 тыс., гандлi i грамадскiм харчаваннi — 806,3 тыс. рублёў, ахове здароўя — 830,6 тыс. рублёў (у тым лiку урачоў — 1,415 млн рублёў, малодшага медыцынскага персаналу — 510,5 тыс. рублёў), адукацыi — 752,3 тыс. рублёў (у тым лiку педагагiчных работнiкаў — 807,7 тыс., настаўнiкаў — 859,3 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 1,733 млн). Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, рэальная налiчаная заработная плата (з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) летась
|
|