21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсійны ўзрост... з правам на выбар?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсійны ўзрост... з правам на выбар?

Да канца 2009 года плануецца падрыхтаваць i накiраваць на разгляд Савета Мiнiстраў пакет змяненняў у пенсiйным заканадаўстве — аб гэтым паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык.

Новы законапраект будзе распрацоўвацца сумесна з дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў. Пры гэтым, паводле слоў мiнiстра, распрацоўшчыкi маюць намер дзейнiчаць галосна, з улiкам iнтарэсаў грамадзян краiны i магчымасцi пенсiйнай сiстэмы.

У прыватнасцi, плануецца закласцi эканамiчны механiзм, якi дазволiць чалавеку рабiць самастойны выбар — выходзiць на заслужаны адпачынак раней цi пазней. Прычым у апошнiм выпадку сам памер пенсii будзе большым. Па сутнасцi, такiм чынам мяркуецца стымуляваць больш познi выхад на пенсiю — менавiта такiя падыходы выкарыстоўваюць многiя краiны свету. "Сёння дзяржава не можа сабе дазволiць выплачваць вялiкiя пенсii тым, хто яшчэ мае здароўе i магчымасцi працаваць", — заўважыў з гэтай нагоды мiнiстр.

Не сакрэт, што цяперашнiя памеры пенсiй i сацыяльных дапамог залежаць ад стану эканомiкi. Варта нагадаць: планавалася, што з 1 студзеня памер дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў павялiчыцца з 80 да 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Пакуль гэтага не адбылося. Разам з тым Уладзiмiр Патупчык заўважыў: паводле Генеральнага пагаднення памiж урадам, прафсаюзамi i аб’яднаннямi наймальнiкаў, да гэтага пытання неабходна вярнуцца сёлета i прыняць канчатковае рашэнне з улiкам рэальнай сiтуацыi.

Асобная тэма — заробкi. "Беларуская эканомiка адкрытая, больш чым 70 працэнтаў айчыннага ВУП iдзе на знешнiя рынкi, i многае будзе залежаць ад таго, як будзе развiвацца сусветны фiнансавы крызiс, — зазначыў Уладзiмiр Патупчык. — Таму сёння галоўнае для нас — не азiрацца на курсы валют, а забяспечыць рост рэальнай, з улiкам змянення цэн на тавары i паслугi, зарплаты". Да слова, паведамiў мiнiстр, сёлетнiя графiкi павелiчэння "бюджэтнай" тарыфнай стаўкi І разраду плануецца вызначыць да канца студзеня.

Тым часам, не менш пытанняў наконт рынку працы. Пэўныя змены тут ёсць, апошнiм часам маштабы вымушанай няпоўнай занятасцi павялiчылiся. "Яны не маюць крытычнага характару, у нас не зачыняюцца прадпрыемствы, на сёння ў службах занятасцi не з’яўляюцца паведамленнi аб мяркуемых звальненнях — паводле заканадаўства, такiя заяўкi павiнны рабiцца за 2-3 месяцы, — зазначыў Уладзiмiр Патупчык. — Для нас важна захаваць вытворчасцi нават з невысокiм узроўнем рэнтабельнасцi, таму сёння мы перайшлi на дэкадны манiторынг стану рынку працы i бачым суб’екты гаспадарання, дзе з’яўляюцца праблемы — гэта дазваляе прымаць хуткiя меры па паляпшэннi сiтуацыi".

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца 2009 года плануецца падрыхтаваць i накiраваць на разгляд Савета Мiнiстраў пакет змяненняў у пенсiйным заканадаўстве — аб гэтым паведамiў мiнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика