Анёлы Божага свету
Анёлы Божага свету
Фестываль мастацтваў "Магiлёўскiя святкi" — гэта канцэрты духоўнай музыкi i оперных спеваў, вялiкi калядны баль i выстава дзiцячых малюнкаў. Навучэнцы Магiлёўскай гарадской дзiцячай мастацкай школы намалявалi "Прыгажосць Божага свету". Атрымалася светлая, прыгожая выстава з матывамi свята Божага Нараджэння, Калядак, Новага года, зiмы i вакацыяў. — Дзецi ўяўляюць сабе Божы свет як свет радасцi, шчасця i чакання цуда, — сказала намеснiк дырэктара мастацкай школы Алена Данiлава. — Малыя не ўмеюць хлусiць i намалявалi вельмi шчырыя работы. На малюнку Сашы Кавалёвай усе пажаданнi напiсаны на ветразях зiмовага карабля, на якiм цацачны Мiшка вязе дзецям падарункi. Дзяўчынка жадае ўсiм дабра, любовi i шчасця i хоча, каб ажыццявiлiся мары людзей. Сабе Саша замовiла два "маленькiя" падарункi: маленькую сястрычку i кацяня. У кожнага маленькага мастака — сваё ўяўленне аб калядных святах. Адны малявалi жар-птушку шчасця, iншыя — вясёлых пiнгвiнаў i зiмовых страусаў. Для адных прыгажосць Божага свету — гэта снежныя забавы на катку i горцы, для iншых — цiхае вясковае свята ў хаце бабулi i дзядулi. Але больш за ўсё на выставе выяваў анёлаў: маленькiх i дарослых, пяшчотных i радасных. Светлых пасланнiкаў, якiя ахоўваюць галоўную прыгажосць Божага свету — нашых дзяцей. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль мастацтваў "Магiлёўскiя святкi" — гэта канцэрты духоўнай музыкi i оперных спеваў, вялiкi калядны баль i выстава дзiцячых малюнкаў.
|
|