Ганчарэнка на 17‑м месцы сярод футбольных трэнераў планеты
15 января 2009 Спорт
Наша Ніва Виктор ГончаренкоМіжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі абнародавала рэйтынг найлепшых клубных трэнераў за 2008 год. Узначаліў спіс 25-ці найлепшых сэр Алекс Фергюсан, які сёлета прывёў "Манчэстар Юнайтэд" да сямнаццатай перамогі клуба ў чэмпіянаце Англіі і трэцяй у Лізе чэмпіёнаў. У шатландскага спецыяліста 264 пункты. Другое месца заняў трэнер "Зеніта", галандзец Дзік Адвакат. У траўні 2008 г. піцерскі клуб выйграў Кубак УЕФА, а ў жніўні — Суперкубак Еўропы. У Адваката 144 балы. Трэцяе месца — у трэнера пераможцы Кубка Лібертадорэс ЛДУ (Кіта, Эквадор) Эдгарда Баўсы (44 балы). *** Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка разам з трэнерам кіпрскага "Анортасіса" Цемуры Кецбая падзяліў 17‑18‑месцы. Абодва трэнеры набралі па 9 балаў. Перад імі: Арсен Венгер ("Арсенал"), Рафаэль Бэнітэс ("Ліверпуль"), экс‑трэнеры "Чэлсі" і "Інтэра" Аўраам Грант і Раберта Манчыні. Сённяшні трэнер "Інтэра" Жазэ Мурыньё на 15‑м месцы, Лучана Спалеці ("Рома") — на 16‑м. Ганчарэнка і Кецбая затое абагналі трэнера "Ювентуса" Клаўдыё Раньеры, "Фіярэнціны" Чэзарэ Прандэлі, Хаўера Агірэ ("Атлетыка" Мадрыд). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 января 2009 Спорт Наша Ніва Виктор ГончаренкоМіжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі абнародавала рэйтынг найлепшых клубных трэнераў за 2008 год.Узначаліў спіс 25-ці найлепшых сэр Алекс Фергюсан, які сёлета прывёў "Манчэстар Юнайтэд" да сямнаццатай перамогі клуба ў чэмпіянаце Англіі і трэцяй у Лізе...
|
|