"Адкуль мы i якiмi будзем?"
"Адкуль мы i якiмi будзем?"
Аўтарскi калектыў дзесяцiтомнага выдання "Беларусы" адзначаны прэмiяй Прэзiдэнта "За духоўнае адраджэнне". Супрацоўнiкi Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, якiя працавалi над гэтым шматтомным гiсторыка-этнаграфiчным выданнем, здолелi стварыць унiкальную крынiцу, з якой можна чэрпаць звесткi пра разнастайныя галiны жыццядзейнасцi i культуры беларускага народа, пачынаючы са старажытнасцi. Тут вы даведаецеся не толькi пра разнастайныя даследаваннi сучасных этнолагаў, этнографаў, фалькларыстаў i iншых вучоных, але i атрымаеце ўяўленне пра тое, калi i як нас вывучалi папярэднiя навукоўцы. Кнiжкi дапамогуць зразумець, што ўяўляюць з сябе беларусы, чым яны адрознiваюцца ад iншых этнасаў, адчуць нашу сувязь з продкамi. Асобны, дзевяты том прысвечаны антрапалогii. Антрапалагiчныя асаблiвасцi сучаснага насельнiцтва параўноўваюцца з асаблiвасцямi папярэднiх пакаленняў. "Беларусы" расказваюць пра адзенне, ежу, вопратку, прылады працы, народныя промыслы. I не толькi. Чым жылi i жывуць насельнiкi нашай краiны, якiя святы сустракаюць, якiх звычаяў i абрадаў прытрымлiваюцца, у што вераць. Тут нават даследаваны асаблiвасцi развiцця сямейнага ўкладу жыцця беларусаў. Вы даведаецеся, як нашы продкi выхоўвалi дзяцей, якiя былi традыцыi утрымання, харчавання, лячэння i гiгiены малых. Раскажа выданне i пра магiчныя ўяўленнi, звязаныя з бытам беларусаў. Цяжка нават пералiчыць прадстаўнiкоў розных галiн, якiм гэтыя працы будуць цiкавыя: навукоўцам, выкладчыкам i студэнтам, мастакам i народным майстрам, музейным работнiкам, прадстаўнiкам турфiрм i асобным уладарам сядзiб, якiя працуюць ў сферы агратурызму, ды проста ўсiм неабыякавым беларусам, якiя хочуць ведаць сваю культуру i традыцыi, жыць ў гармонii са светам. Магчыма, пазнаёмiўшыся з такой безлiччу даследаванняў, якiя правялi аўтары гэтых кнiг, мы зможам знайсцi адказы на пытаннi "адкуль мы", "у чым наша нацыянальная адметнасць", i "якiм будзе нашы далейшы лёс". Алена ВАЙЦЯХОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтарскi калектыў дзесяцiтомнага выдання "Беларусы" адзначаны прэмiяй Прэзiдэнта "За духоўнае адраджэнне". Супрацоўнiкi Інстытута
|
|