21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эканоміка ведаў

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эканоміка ведаў

Рэцэпт выхаду з фiнансавага крызiсу, у якi ўцягваецца сусветная эканомiка, можа быць толькi адзiн — стаўка на веды i эканомiку ведаў", — такую думку выказаў на калегii свайго ведамства мiнiстр адукацыi нашай краiны Аляксандр Радзькоў. На калегii падводзiлiся вынiкi дзейнасцi адукацыйнай галiны за 2008 год i мiнiстр спынiўся на асноўных дасягненнях галiны i нявырашаных задачах.

Аздараўленчая работа, якая праводзiцца ў дашкольных установах, дазволiла летась на 4 працэнты знiзiць захваральнасць дзяцей. Няхай гэта i не вельмi вялiкая лiчба, але ўсё ж такi маленькая перамога. Увогуле попыт на дашкольную адукацыю застаецца надзвычай высокiм, а высокi давер бацькоў трэба апраўдваць. Мiнiстр прызнаў iснаванне дэфiцыту месцаў у дашкольных установах у некаторых раёнах сталiцы, абласных цэнтрах, а таксама ў шэрагу сельскiх населеных пунктаў. Хоць агульная па краiне колькасць месцаў у дашкольных установах дазваляе на 114 працэнтаў забяспечыць патрэбы сем’яў у дашкольнай адукацыi, аднак гэтыя месцы размеркаваныя нераўнамерна. Напрыклад, у сельскай мясцовасцi дзiцячы садок будаваўся некалi на 120 месцаў, а там цяпер налiчваецца ўсяго 20 выхаванцаў. З мэтай лiквiдацыi наяўных праблем летась беларускiм урадам была зацверджана "Праграма развiцця сiстэмы дашкольнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь на 2009—2014 гады". На рэалiзацыю мерапрыемстваў праграмы плануецца накiраваць больш як 490 млрд рублёў.

"Да 2014 года ў краiне з’явяцца 73 новыя дашкольныя ўстановы — там, дзе яны асаблiва патрэбныя. Мы вельмi ўважлiва пралiчвалi патрэбы на далёкую перспектыву, каб не марнаваць дзяржаўныя сродкi", — падкрэслiў мiнiстр. Да таго ж у дзiцячых садках павiнны з’явiцца "разумныя" цацкi, фiзкультурны iнвентар, наглядна-дыдактычныя i тэхнiчныя сродкi навучання. На жаль, нiчога пакуль не зроблена для павышэння сацыяльнага статусу педагогаў дашкольных устаноў. Пра неабходнасць павышэння заработнай платы гэтай катэгорыi работнiкаў размовы вядуцца даўно, але пакуль нiчога не змяняецца. Не змог акрэслiць дакладныя перспектывы з павышэннем заработнай платы педагогам-дашкольнiкам i Аляксандр Радзькоў, паведамiўшы наступнае: "Мiнiстэрства адукацыi з улiкам рэальнай сiтуацыi ў эканомiцы працягне работу па павышэннi ўзроўню заработнай платы работнiкам галiны. У першую чаргу гэта закране самыя нiзкааплатныя катэгорыi работнiкаў".

Асаблiва напружаным выдаўся мiнулы год для сiстэмы агульнай сярэдняй адукацыi. У рамках рэалiзацыi Дэкрэта Прэзiдэнта краiны "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi" ў вельмi сцiслыя тэрмiны была праведзена работа па пераходзе агульнаадукацыйнай школы на 11-гадовы тэрмiн навучання: аптымiзаваны пералiк вучэбных прадметаў, перапрацаваны тыпавыя вучэбныя планы i праграмы i г.д. "Нашы настаўнiкi аказалiся настолькi прафесiйна падрыхтаванымi i трэнiраванымi ў рэфармаваннi, а сiстэма агульнай сярэдняй адукацыi настолькi арганiзаванай, што мы змаглi спакойна перайсцi на новыя ўмовы працы, прычым нi дзецi, нi бацькi гэта i не заўважылi, — падкрэслiў кiраўнiк адукацыйнай галiны, — І, як вынiк, не згубiлi якасць адукацыi". Праўда, мiнiстр не стаў адмаўляць наяўнасць праблем з забеспячэннем вучняў штрых-класаў падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi па некаторых прадметах. "Мы абяцалi, што да канца года зможам забяспечыць кожнай школе доступ да сеткi iнтэрнэт, прычым высакахуткасны доступ, аднак не змаглi выканаць сваё абяцанне", — прызнаўся Аляксандр Радзькоў. На думку мiнiстра, у школе трэба ўводзiць чацвёрты абавязковы выпускны экзамен па замежнай мове — гэтага патрабуе час. Беларуская адукацыя не можа адставаць ад развiцця сучаснага свету, а значыць, беларускiя школьнiкi павiнны на выхадзе са школы хоць на бытавым узроўнi, але валодаць замежнай мовай.

Яшчэ адна задача, якую паставiў кiраўнiк мiнiстэрства перад сваiмi калегамi, датычыцца забеспячэння празрыстага i справядлiвага конкурсу ў агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы новага тыпу.

— Трэба, каб конкурс у гiмназiю, якi праводзiцца сярод дзяцей, не пераўтварыўся ў конкурс сярод iх бацькоў. Раней нашу галiну называлi адной з самых карумпаваных, але, на шчасце, сёння мы ўжо не займаем "лiдзiруючыя" пазiцыi. I колькi б нi лаялi цэнтралiзаванае тэсцiраванне, але яно сваю задачу выканала — застрахавала прыёмную кампанiю ад карупцыi, — патлумачыў сваю думку мiнiстр. — У ВНУ паступаюць сёння толькi самыя падрыхтаваныя. Колькасць скаргаў i зваротаў у ходзе прыёмнай кампанii 2008 года зменшылася ўдвая ў параўнаннi з папярэднiм годам. Абiтурыенты навучылiся арыентавацца ў той iнфармацыi, якая iм аператыўна падаецца.

Статыстычны аналiз вынiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання за некалькi апошнiх гадоў дэманструе пэўныя тэндэнцыi ў развiццi агульнай сярэдняй адукацыi па асобных прадметах i паказвае на праблемы, звязаныя з якасцю ведаў навучэнцаў. Так, самы высокi рэйтынг па матэматыцы, фiзiцы i хiмii за ўсе гады правядзення ЦТ — у мiнчан. Затое выпускнiкi сталiчных школ стабiльна займаюць апошняе месца па геаграфii. А, напрыклад, у школьнiкаў Гродзенскай вобласцi лiдзiруючыя пазiцыi на ЦТ адразу па 7 прадметах.

У галiне моўнай адукацыi назiраецца знiжэнне ўзроўню агульнай моўнай культуры i чытацкай кампетэнцыi моладзi. У галiне прыродазнаўча-матэматычных дысцыплiн педагогi канстатуюць дастатковы ўзровень тэарэтычных ведаў па бiялогii, хiмii i геаграфii пры слаба сфармiраваных уменнях прымяняць набытыя веды на практыцы. Пры агульным росце вынiкаў па бiялогii кожны трэцi ўдзельнiк тэсцiравання не ўмее вырашаць генетычныя задачы. У галiне сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн прасочваецца адсутнасць сфармiраваных уменняў аналiзаваць прапанаваныя сiтуацыi, вызначаць паняццi па характэрных рысах, уменняў супастаўляць i г.д. Мiнiстэрства адукацыi хвалюе, што 10 працэнтаў абiтурыентаў не пераадольваюць нiжнюю мяжу ўстаноўленых станоўчых балаў, якiя дазваляюць удзельнiчаць у конкурсе. I хоць сёлета гэта абмежаванне, хутчэй за ўсё, будзе адмененае, Аляксандр Радзькоў лiчыць, што абiтурыент з вельмi нiзкiмi баламi не можа прэтэндаваць на студэнцкае месца.

У гэтым годзе тэрмiны правядзення ЦТ крыху пасунуцца, што звязана з падаўжэннем навучальнага года да 1 чэрвеня. Такiм чынам, першы цэнтралiзаваны iспыт пройдзе 15, а не 12 чэрвеня. Плануецца таксама правесцi эксперымент па выкарыстаннi цэнтралiзаванага тэсцiравання для конкурснага адбору абiтурыентаў, якiя паступаюць у ССНУ на аснове базавай адукацыi. У перспектыве Мiнiстэрства адукацыi гатова перайсцi на вiртуальны прыём дакументаў ад абiтурыентаў ВНУ i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. Апошнiм трэба будзе толькi атрымаць сертыфiкаты, перадаць iх вынiкi ў электронным выглядзе ў рэжыме он-лайн на сайт навучальнай установы i чакаць адтуль паведамлення, цi дазваляюць набраныя балы стаць студэнтамi. "Безумоўна, гэтым летам правесцi такi прыём дакументаў яшчэ нерэальна. Да таго ж трэба псiхалагiчна падрыхтаваць да новай сiстэмы залiчэння i абiтурыентаў, i iх бацькоў", — дадаў мiнiстр.

Сярод задач, якiя стаяць перад сiстэмай прафесiйнай адукацыi, Аляксандр Радзькоў выдзелiў наступныя: зацвярджэнне дзяржаўнай праграмы развiцця вышэйшай адукацыi на перыяд да 2015 года (на яе рэалiзацыю патрэбныя значныя сродкi — больш як 5 трлн рублёў), работу па аптымiзацыi аб’ёмаў i структуры падрыхтоўкi рабочых i спецыялiстаў у адпаведнасцi з патрэбамi галiн эканомiкi, iстотнае павелiчэнне прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы з улiкам павелiчэння колькасцi выпускнiкоў базавых школ больш чым удвая, павышэнне якасцi падрыхтоўкi будучых рабочых (служачых) i спецыялiстаў за кошт засваення iмi новых тэхналогiй, матэрыялаў i тэхнiкi. Вырашыць апошнюю задачу можна толькi пры ўмове ўмацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы навучальных устаноў у цесным узаемадзеяннi з арганiзацыямi — заказчыкамi кадраў i мясцовымi органамi ўлады. Сёння ў ВНУ абнаўлення патрабуе 70 працэнтаў ўсяго вучэбна-лабараторнага абсталявання, а забяспечанасць вучэбна-лабараторнымi плошчамi складае толькi 52,5 працэнта ад патрэбы.

Паводле меркавання мiнiстра, тэрмiн адпрацоўкi па размеркаваннi выпускнiкоў прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў трэба павялiчыць з аднаго года да двух гадоў, таму што адаптавацца i замацавацца маладому спецыялiсту за год — проста нерэальна. Да таго ж многiя юнакi пасля заканчэння навучання iдуць служыць у армiю i ўжо не вяртаюцца на месца свайго размеркавання. Акрамя таго, для вырашэння дэфiцыту кадраў у сельскай гаспадарцы, ахове здароўя, лясной гаспадарцы трэба шырэй выкарыстоўваць магчымасцi мэтавага прыёму з абавязковым заключэннем кантракта з маладым спецыялiстам на некалькi гадоў. Ужо ёсць красамоўныя прыклады, калi студэнтам-платнiкам медыцынскiх навучальных устаноў прапануюць аплацiць iх навучанне ўзамен за адпрацоўку на працягу пяцi гадоў у пэўным рэгiёне. Чым не выйсце?

Аляксандр Радзькоў звярнуў увагу членаў калегii на адну знакавую падзею: у 2008 годзе сiстэма адукацыi па колькасцi працуючых, якiх налiчваецца зараз 469 тысяч чалавек, перамясцiлася на другое месца ўслед за прамысловасцю. Трэба патлумачыць, што ў пачатку 90-х гадоў яна займала толькi пятае месца. "Я лiчу, што гэта сведчыць аб запатрабаванасцi нашай работы. Вось вам эканомiка ведаў у дзеяннi", — з задавальненнем зазначыў мiнiстр.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэцэпт выхаду з фiнансавага крызiсу, у якi ўцягваецца сусветная эканомiка, можа быць толькi адзiн — стаўка на веды i эканомiку ведаў", — такую ду
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика