21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як вырашыць жыллёвае пытанне?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вырашыць жыллёвае пытанне?

У 2007 годзе я закончыў каледж i быў размеркаваны на працу на адно з прадпрыемстваў горада Мiнска. Адукацыя — сярэдняя спецыяльная, вучыўся за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Пры прыёме на працу ў мяне не патрабавалi мiнскай прапiскi i я па сёння прапiсаны ў сваiх бацькоў у Лагойскiм раёне, а жыву на кватэры, якую здымаю за ўласныя сродкi. Цi абавязана арганiзацыя даць мне якое-небудзь жыллё, калi ў яе ёсць iнтэрнат? А калi няма? Па маiх звестках, iнтэрната няма. Цi праўда, што мне не трэба працаваць i жыць у Мiнску пяць гадоў для пастаноўкi на жыллёвую чаргу па той прычыне, што я малады спецыялiст? Цi магу я стаць у чаргу на атрыманне жылля ў г. Мiнску, як i на якiх умовах? Якiя дакументы патрабуюцца i куды трэба звяртацца? Цi патрэбна мне мiнская прапiска? Цi магу я ўзяць якi-небудзь iльготны крэдыт на жыллё? Цi магу я атрымаць (купiць па дзяржаўнай цане) зямельны ўчастак пад Мiнскам для будаўнiцтва дома? Магчыма, мне лепш стаць на чаргу ў сваiм раёне, бо ў Мiнску чарга падыдзе гадоў праз 20, а ў Лагойску — праз 5-6 гадоў. Але для гэтага мне патрэбна будзе шукаць там iншую прапiску, бо ў бацькоў, дзе я прапiсаны, хапае метраў. I яшчэ пытанне: калi ў мяне атрымаецца дамовiцца аб пераводзе па сваёй спецыяльнасцi ў арганiзацыю ў Мiнскiм раёне для таго, каб стаць там на жыллёвую чаргу, цi не страчу я сваiх iльгот як малады спецыялiст?

Аляксандр С., г. Мiнск

г. Мiнск

Палажэннем аб iнтэрнатах, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15.09.1999 № 1437 са змяненнямi i дапаўненнямi на 20.08.2008 г., устаноўлена, што жылое памяшканне ў iнтэрнатах даецца грамадзянам па сумесным рашэннi адмiнiстрацыi арганiзацыi i прафсаюзнага камiтэта ў парадку чарговасцi, зыходзячы з часу прыняцця на ўлiк ахвотных атрымаць жылое памяшканне ў iнтэрнаце, на час працы ў гэтай арганiзацыi. На такi ўлiк прымаюцца грамадзяне па iх заяве з часу паступлення на працу ў адпаведнасцi з жыллёвым заканадаўствам i калектыўнымi дагаворамi, дзейнымi ў арганiзацыi. Заканадаўствам не прадугледжана права маладых спецыялiстаў на першачарговае або пазачарговае забеспячэнне памяшканнямi ў iнтэрнатах, аднак калектыўным дагаворам арганiзацыi такое права можа быць прадугледжана.

Палажэннем аб размеркаваннi выпускнiкоў, якое дзейнiчала на дзень вашага размеркавання, а таксама новым Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10.12.2007 г. № 1702, устаноўлена, што пры недастатковасцi ўласнага жыллёвага фонду арганiзацыi могуць выдзяляць маладым спецыялiстам, якiя прыбылi на працу па персанальным размеркаваннi, сродкi з мэтай кампенсацыi затрат на наём жылых памяшканняў у грамадзян (пункт 25).

Згодна з пунктам 7 Палажэння, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляваннi жыллёвых адносiнаў" са змяненнямi i дапаўненнямi, улiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, ажыццяўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па iх пастаянным месцы жыхарства. Пацвярджэннем таго, што ваша пастаяннае месца жыхарства знаходзiцца ў горадзе Мiнску, з’яўляецца рэгiстрацыя ў Мiнску па месцы жыхарства ў парадку, прадугледжаным Палажэннем аб рэгiстрацыi грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.09.2007 г. № 413.

Пунктам 6 Палажэння, зацверджанага Указам № 565, прадугледжана, што на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў не прымаюцца грамадзяне, якiя прыбылi ў г. Мiнск з iншых населеных пунктаў, на працягу 5 гадоў з дня рэгiстрацыi iх па месцы жыхарства ў горадзе Мiнску. У кастрычнiку 2008 года ўступiлi ў сiлу змяненнi i дапаўненнi ў гэта Палажэнне, якiя прадугледжваюць у гэтым плане выключэнне для маладых спецыялiстаў, якiя атрымалi адукацыю за кошт рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў i накiраваных на працу ў г. Мiнск па размеркаваннi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi. Гэта азначае, што пакуль вы з’яўляецеся маладым спецыялiстам, вы можаце стаць на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў адразу пасля рэгiстрацыi ў Мiнску па месцы жыхарства.

Для гэтага вам неабходна звярнуцца ў аддзел жыллёвай палiтыкi адмiнiстрацыi таго раёна горада Мiнска, дзе вы будзеце зарэгiстраваны па месцы жыхарства, з адпаведнай заявай, якую вы можаце напiсаць непасрэдна ў час прыёму. Пры сабе неабходна мець пашпарт з рэгiстрацыяй па месцы жыхарства ў горадзе Мiнску; дакументы, якiя пацвярджаюць ваш статус маладога спецыялiста (гэта могуць быць копii дыплома, пасведчання аб накiраваннi на працу i працоўнага дагавора (кантракта)); дакументы, якiя пацвярджаюць права на пазачарговае цi першачарговае прадастаўленне жылога памяшкання (пры наяўнасцi ў вас такога права); звесткi аб даходах i маёмасцi, якiя прыходзяцца на кожнага члена сям’i, калi вы маеце права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання. Астатнiя неабходныя дакументы запрошвацца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам у трохдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы грамадзянiна. Аднак вы маеце права самастойна сабраць iх i падаць разам з заявай. Гэта, напрыклад, такiя дакументы, як даведка аб займаемым у пэўным населеным пункце жылым памяшканнi i складзе сям’i, якая выдаецца арганiзацыяй, што ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або арганiзацыяй, якая прадаставiла жылое памяшканне; даведкi аб жылых памяшканнях, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi грамадзянiна i членаў яго сям’i ў населеным пункце па месцы падачы заявы аб прыняццi на ўлiк, якiя выдаюцца тэрытарыяльнай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй.

Таксама вы маеце права адначасова быць прынятым на жыллёвы ўлiк непасрэдна ў сваёй арганiзацыi, калi яна ажыццяўляе жыллёвае будаўнiцтва.

Пастаноўка на ўлiк па пастаянным месцы жыхарства ў горадзе Мiнску не перашкодзiць вам палепшыць свае жыллёвыя ўмовы з выкарыстаннем iльготнага крэдыту ў iншым населеным пункце. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10.07.2008 г. № 382 унесены змяненнi i дапаўненнi ва Указ ад 14.04.2000 № 185 "Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў". У адпаведнасцi з гэтымi змяненнямi грамадзяне, якiя пражываюць у гарадах абласнога падпарадкавання i ў г. Мiнску, стаяць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў па iх пастаянным месцы жыхарства i хочуць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця аднакватэрных цi блакiраваных жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах, уключаюцца па iх заявах у спiсы на атрыманне льготных крэдытаў адпаведнымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па месцы пастаноўкi на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў.

Права на атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый i iншых формаў дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання, згодна з артыкулам 13 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, маюць малазабяспечаныя працаздольныя грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя стаяць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, а таксама грамадзяне, на якiх распаўсюджваецца дзеянне артыкула 84 гэтага кодэкса (грамадзяне, жылыя памяшканнi якiх сталi непрыдатнымi для пражывання ў вынiку стыхiйнага бедства, тэхнагенных i сацыяльных катастроф; дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без нагляду бацькоў; хворыя на актыўную форму туберкулёзу i iнш.).

Да катэгорыi малазабяспечаных працаздольных грамадзян, згодна з Палажэннем, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20.12.2000 г. № 1955 (са змяненнямi i дапаўненнямi), адносяцца здольныя да працы грамадзяне, якiя стаяць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, у якiх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не перавышае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з 4 чалавек, вылiчанага за 12 месяцаў, якiя папярэднiчаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спiсы на атрыманне льготнага крэдыту i (або) падачы дакументаў на атрыманне субсiдыi, i якiя валодаюць заяўленай маёмасцю, агульны кошт якой не перавышае:

для атрымання льготнага крэдыту — двухразовага найбольшага памеру льготнага крэдыту для гэтай сям’i;

для атрымання субсiдыi — кошту кватэры тыпавых спажывецкiх якасцяў зыходзячы з максiмальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання для гэтай сям’i.

Для прыкладу: сярэднедушавы мiнiмальны спажывецкi бюджэт у сярэднiх цэнах верасня 2008 года ў разлiку на месяц на перыяд з 01.11.08 па 31.12.08 для сям’i з 4 чалавек складаў 346 190 рублёў (пастанова Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ад 15.10.2008 № 143).

Аднак нават калi вы маеце права на льготны крэдыт i (або) субсiдыю, усё роўна яны даюцца з захаваннем чарговасцi грамадзян з гэтай патрэбай па папярэдне складзеных i зацверджаных выканаўчымi i распарадчымi органамi спiсах.

Больш падрабязна ўмовы будаўнiцтва жылля, у тым лiку з прыцягненнем iльготнага крэдыту, вам неабходна высвятляць у аддзеле жыллёвай палiтыкi адмiнiстрацыi раёна па месцы пастаноўкi на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Канчаткова вырашаць пытанне, дзе лепш стаць на жыллёвую чаргу, вам трэба самастойна або параiўшыся з бацькамi.

Згодна з Палажэннем аб парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27.12.2007 г. № 667, зямельныя ўчасткi прадастаўляюцца ў арэнду або ў прыватную ўласнасць грамадзян па вынiках аўкцыёнаў арэнды i аўкцыёнаў продажу, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 6 Указа. Кошт зямельных участкаў, што перадаюцца ва ўласнасць па вынiках аўкцыёну, вызначаецца аўкцыёнам i не можа быць нiжэйшым за iх кадастравы кошт.

Пунктам 6 Указа вызначана, што без правядзення аўкцыёну зямельныя ўчасткi могуць перадавацца ва ўласнасць грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, якiя стаяць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, пастаянна пражываюць у населеных пунктах i працуюць у гэтых населеных пунктах або на тэрыторыi раёнаў, у якiх знаходзяцца такiя населеныя пункты, для будаўнiцтва i абслугоўвання аднакватэрных, блакiраваных жылых дамоў у гэтых населеных пунктах (не распаўсюджваецца на грамадзян, якiя стаяць на ўлiку, пастаянна пражываюць i працуюць у гг. Брэсце, Вiцебску, Гомелi, Гродне, Мiнску, Магiлёве). У гэтым выпадку кошт зямельных участкаў, што перадаюцца, вызначаецца па iх кадастравым кошце.

Калi ў вас атрымаецца, як вы пiшаце, дамовiцца аб пераводзе ў арганiзацыю, якая знаходзiцца ў Мiнскiм раёне, для далейшай работы па атрыманай спецыяльнасцi да заканчэння тэрмiну адпрацоўкi па размеркаваннi, вам неабходна будзе звярнуцца ў сваю ўстанову адукацыi па пераразмеркаванне (пункт 22 Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў). Пасля прыняцця рашэння аб пераразмеркаваннi выпускнiку выдаецца новае пасведчанне аб накiраваннi на працу. Пры немагчымасцi прадастаўлення месца ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю (прафесiяй) i прысвоенай квалiфiкацыяй малады спецыялiст пры наяўнасцi падстаў для вызвалення ад кампенсацыi сродкаў дзяржаўнага i (або) мясцовага бюджэту, затрачаных дзяржавай на яго падрыхтоўку, можа звярнуцца ва ўстанову адукацыi па атрыманне даведкi аб самастойным працаўладкаваннi. Малады спецыялiст, якi атрымаў даведку аб самастойным працаўладкаваннi, страчвае статус маладога спецыялiста.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2007 годзе я закончыў каледж i быў размеркаваны на працу на адно з прадпрыемстваў горада Мiнска. Адукацыя — сярэдняя спецыяльная, вучыўся за кошт ср
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика