Як TUTэйшыя змянялі свет. Беларуска — алімпійская легенда ЗША
30 января 2009 Общество
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY 17-гадовая амерыканка Альбіна Асіповіч узляцела на спартовы небасхіл нібы камета. АЛЬБІНА ЛЮСІ ШАРЛОТТА АСІПОВІЧ (Osipowich) Праўда, у нешматлікіх амерыканскіх крыніцах, якія ўдалося прааналізаваць, каталічцы Асіповіч прыпісваецца найчасцей літоўскае (і зрэдку польскае) паходжанне. Нацыянальнасць “беларус” у тагачасных анкетах федэральнай эміграцыйнай службы ЗША на нью-ёркскім востраве Эліс-Айлэнд папросту адсутнічала. Аднак, зыходзячы з даступнай інфармацыі, можна прыпусьціць, што Асіповічы маглі перасекчы Атлантыку пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расеі. Магчыма, іхняй радзімай была Віленшчына. Альбіна Люсі Шарлотта нарадзілася ў 1911 годзе ў горадзе Уорчэсцер (штат Масачусец) і з ранняга веку займалася плаваннем. З той прычыны, што ў мясцовай школе не было дзявочай каманды, Асіповіч трэніравалася і спаборнічала разам з хлопцамі. Гэтая вымушаная тактыка прынесла плён, і ў старэйшых класах яна на дзве галавы апярэджвала сваіх раўналетак. "У яе не было часу на гульні, адпачынак, — распавядаў ў леташнім інтэрв'ю газеце Jacksonville Journal-Courier яе сын Дэвід ван Эйкен. — Яна паставіла перад сабой задачу стаць наймацнейшай у свеце і ўвесь вольны час прысвячала трэніроўкам. Ейныя перамогі — просты вынік гэтых намаганняў". У алімпійскім 1928 годзе Альбіна стала чэмпіёнкай ЗША ў спрынце вольным стылем, усталяваўшы па дарозе тры нацыянальныя рэкорды. На Гульнях у Амстэрдаме яна нечакана ды з алімпійскім рэкордам выйшла пераможцай найпрэстыжнай дыстанцыі ў жаночым плаванні — 100-метроўцы вольным стылем. “Галоўнай фаварыткай тады была мая сяброўка па пакоі Элеанор Герэці, — распавядала іншая амерыканская плыўчыха Джэйн Манске. — Здавалася, Альбіна з’явілася з ніадкуль і нечакана перамагла, апярэдзіўшы Герэці на чатыры дзесятых”. Дорыс О’Мара, памочнік мэнэджэра зборнай ЗША па плаванні, пацвярджала папярэднія словы: “Перамога Альбіны Асіповіч была сенсацыяй, бо ў папярэдніх залывах яна саступала Герэцці”. Другое золата Асіповіч заваявала з сяброўкамі па камандзе ў эстафеце 4 па 100 метраў. "Ейная жыццёвая гісторыя — ўвасабленне самай што ні ёсць амерыканскай мары, — лічыць унучка алімпійскай чэмпіёнкі Крысцін ван Эйкен. Яна была дачкой эмігрантаў, у якіх не было грошай, каб забяспечыць яе вандроўку на Алімпіяду ці паступленне ў каледж. І яна мусіла самастойна ўрэчаісніваць гэтыя мэты ці мары. Дасягнуўшы вяршыні, яна стала прыкладам і кумірам для тысяч эмігранцкіх дзяцей, даказаўшы, што нічога немагчымана няма". Несумнеўна, галоўным сімвалам амерыканскай алімпійскай каманды ў Амстэрдаме быў легендарны плывец Джонні Вейсмюллер, якому наканавана будзе пакарыць Галівуд у вобразе Тарзана. Аднак і 17-гадовую Асіповіч у родным Уорчэсцеры па прыездзе віталі тысячы захопленх гараджанаў. Удзячная грамадскасць сабрала неабходныя 4 тысячы доллараў на яе навучанне ў Пемброк-каледжы пры Браўнскім універсітэце. Там Альбіна і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Харысанам ван Эйкенам, як стаў паспяховым бізнэсмэнам, віцэ-прэзідэнтам капарацыі General Electric.Дасягнуўшы Алімпу ў 17 гадоў, дзяўчына вырашыла прысвяціць увесь час вучобе і хутка пасля трыюмфальнай Алімпіяды завязала з вялікім спортам. Сын узгадвае, што Альбіна Асіповіч была сціплай жанчынай і ніколі не хвалілася мінулымі спартовымі перамогамі. "Я ведаў, што маці была алімпійскай чэмпіёнкай, але слаба разумеў значэння гэтага тытула. Да аднаго дня, — распавядае Дэвід ван Эйкен. — Мы шпацыравалі ў парку побач з домам. Раптам з пруду данесліся крыкі аб дапамозе. Хлопец заплыў надта далёка і пачаў тануць. Маці імгненна кінулася ў ваду, у вокамгненне даплыла да тапельца і выцягнула яго на бераг, уратаваўшы жыццё. Помню, яе адразу абступіў узбуджаны натоўп. "Як вам гэта ўдалося?" — даносілася з усіх бакоў". У 1964 годзе амерыканка Альбіна ван Эйкен, у чыіх жылах цякла беларуская кроў, пакінулы гэты свет пасля змагання з цяжкой хваробай. Ёй было толькі 53. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 января 2009 Общество Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY 17-гадовая амерыканка Альбіна Асіповіч узляцела на спартовы небасхіл нібы камета.
|
|