21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заробкi будуць узрастаць. Але пры гэтым зменшаць тэмпы

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заробкi будуць узрастаць. Але пры гэтым зменшаць тэмпы

Новыя ўмовы, з якiмi сутыкнулася эканомiка Беларусi напрыканцы мiнулага года, могуць адбiцца на сацыяльнай сферы. Тым не менш, паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, сёлета няма намеру адмаўляцца ад выканання ранейшых праграм. А галоўным застанецца паступовае павышэнне зарплаты i стрымлiванне масавых звальненняў.

Без доларавай "звязкi"

Адначасова сярэдняя па краiне зарплата летась апярэдзiла iнфляцыю на 9,9 працэнта, а аплата працы па ўсiх рэгiёнах пераадолела 200-доларавую мяжу. Аднак, адзначыла першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткiна, праблемы ўзнiклi менавiта на мясцовым узроўнi. Прычыны вiдавочныя — "адкат" бюджэтнай тарыфнай стаўкi I разраду i нестабiльная работа многiх прадпрыемстваў напрыканцы года. Што ж да вынiкаў, то яны сталiся несуцяшальнымi. Леташнiя планы па росце заробкаў не выканалi Магiлёўская, Гомельская, Брэсцкая i Вiцебская вобласцi, а таксама 54 са 118 раёнаў. Апроч таго, у снежнi сярэднюю зарплату нiжэйшую за 200 долараў мелi 542 суб’екты гаспадарання. У Магiлёўскай вобласцi такiх арганiзацый было 133, у Вiцебскай —125, у Брэсцкай — 123, у Мiнскай — 58, у Гомельскай — 35, у Гродзенскай — 8, а ў сталiцы — 60.

Цi не самае цiкавае пытанне — што будзе далей? Сусветны крызiс не можа пакiнуць у баку Беларусь, таму ўжо зараз спецыялiсты прагназуюць: сёлета тэмпы росту зарплаты замарудзяцца. У той жа час большасць экспертаў перакананая, што найбольш няпростай для айчыннай эканомiкi стане першая палова гэтага года, пасля чаго пачнецца паступовы ўздым. I, адпаведна, з’явяцца магчымасцi для павелiчэння зарплаты.

Дарэчы, заўважыла Марыяна Шчоткiна, галоўнай задачай застанецца менавiта рост зарплаты. Сёння вывучаюцца розныя варыянты, аднак, зыходзячы з рэалiй, у гэтым выпадку планы будуць вызначацца не ў цэлым на год, а па паўгоддзях. Прычым самi памеры заробкаў сёлета не стануць "прывязвацца" да доларавага эквiваленту.

"Крытычная мяжа" ў 2 працэнты

Не менш актуальнай тэмай становiцца рынак працы. Зноў жа летась Беларусь выйшла на гiстарычна нiзкi ўзровень беспрацоўя — 0,8 працэнта ад колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. I ў тым лiку сiтуацыя палепшылася на вёсцы, а таксама ва ўсiх 36 найбольш "праблемных" малых гарадах, вышэйшы за 1,6 працэнта паказчык беспрацоўя адзначаны толькi ў шасцi, а вышэйшы за 2 працэнты — у двух раёнах краiны.

Аднак гэта — ужо ўчора. Сёння малюнак крыху iншы. У апошнiя месяцы павялiчваюцца паказчыкi работы ў няпоўным рэжыме, змяншаецца колькасць вакансiй. А гэта першыя трывожныя сiмптомы. Плюс да таго, прагназуецца масавае вяртанне беларускiх "гастарбайтараў" — у той жа Расii заяўляюць аб намеры выкарыстоўваць пераважна сваю працоўную сiлу. Паводле некаторых ацэнак, у гэтай краiне маюць заробкi каля 180 тысяч нашых грамадзян, i рух працоўных мiгрантаў на радзiму пасутнасцi пачаўся. Прынамсi, айчынныя будаўнiчыя арганiзацыi апошнiм часам канстатуюць змякчэнне нiбыта традыцыйнай для галiны праблемы дэфiцыту кадраў.

Як паказаў студзень, агульная кан’юнктура не змянiлася, высокiм попытам у наймальнiкаў карыстаюцца медыкi, iнжынеры некаторых профiляў, рабочыя будаўнiчых спецыяльнасцяў, трактарысты, жывёлаводы, механiзатары, застаюцца цяжкасцi з уладкаваннем бухгалтараў, эканамiстаў, юрыстаў, тэхнiкаў-тэхнолагаў, настаўнiкаў. Не адбылося i масавых звальненняў, больш за тое, падкрэслiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, сёння робiцца стаўка на захаванне працоўных месцаў нават ва ўрон рэнтабельнасцi. Але выключаць горшыя варыянты таксама нельга.

"Рэцэпты" тут вядомыя — стварэнне дадатковых працоўных месцаў, перанавучанне новым спецыяльнасцям, падтрымка прадпрымальнiцтва. Усё гэта прадугледжвае праграма занятасцi насельнiцтва на 2009 год. Прычым аналiз сведчыць, што сродкаў, закладзеных у праграму, будзе дастаткова пры ўмове захавання беспрацоўя ў межах 2 працэнтаў. Зрэшты, паведамiў Уладзiмiр Патупчык, калi гэты паказчык будзе перавышаным, павiнны ўзрасцi i аб’ёмы фiнансавання.

Мiж тым, яшчэ адна мэта 2009 года — павелiчэнне колькасцi насельнiцтва, якое занятае ў айчыннай эканомiцы. Мяркуецца, што сёлета рост складзе больш за 127 тысяч чалавек. У прыватнасцi, у мiнiстэрстве разлiчваюць на папаўненне працоўных рэсурсаў за кошт беларускiх гастарбайтараў i iнвалiдаў, працаваць якiм не забараняюць медыкi. Але не толькi. Яшчэ адна крынiца — грамадзяне краiны, якiя адмовiлiся ад паслуг па працаўладкаваннi добраахвотна. Толькi за мiнулы год без прапановы вакансiй з улiку было знята 45 тысяч беспрацоўных, якiя, як правiла, проста не з’яўлялiся ў службы занятасцi. I не ў апошнюю чаргу гэта тлумачыцца... нiзкiм памерам дапамогi па беспрацоўi.

Ад БПМ нiхто не адмаўляўся

Летась у Беларусi нарадзiлася 107910 дзяцей — на 4,3 працэнта больш, чым у 2007 годзе. Нараджальнасць павялiчылася ва ўсiх рэгiёнах, аднак найбольш адчувальна — у сталiцы (на 6,8), Гомельскай (5,7) i Гродзенскай (4,7 працэнта) абласцях. I разам з тым нельга не адзначыць: натуральнае папаўненне не "перакрыла" страты. Узровень смяротнасцi застаўся большым, i ў сувязi з гэтым тэма стымулявання сем’яў падаецца па-ранейшаму актуальнай. Так, паведамiў намеснiк мiнiстра Пётр Грушнiк, нягледзячы на эканамiчныя цяжкасцi, адной з галоўных задач на найблiжэйшы час застаецца павышэнне дапамогi на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў да адзнакi бюджэту пражытковага мiнiмуму.

Мiнск бярэ... адтэрмiноўку

На працягу мiнулага года ў дамах-iнтэрнатах планавалася стварыць 518 дадатковых месцаў. У рэальнасцi гэты паказчык стаўся меншым — 165. Як вынiк, паведамiў намеснiк мiнiстра Валяр’ян Кароль, агульная чарга на пасяленне ў стацыянарныя ўстановы перавысiла тысячу чалавек. Калi раней "дэфiцыт" датычыўся толькi iнтэрнатаў для псiханеўралагiчных хворых, то зараз — таксама "агульных" iнтэрнатаў для пенсiянераў i iнвалiдаў.

Праграма развiцця сеткi стацыянарных устаноў можа расцягнуцца па часе. Хутчэй за ўсё, зняць усе пытаннi з санiтарнай нормай "7 квадратных метраў на кожнага жыхара iнтэрната" ўдасца толькi ў 2012 годзе. А вось тэрмiны лiквiдацыi дэфiцыту месцаў пакуль застаюцца без змен — канец 2010 года. У гэты графiк павiнны ўкласцiся ўсе рэгiёны, за выключэннем... сталiцы.

Ветэранам дадуць дапамогу

У пачатку студзеня ў Беларусi налiчвалася 51,9 тысячы ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Умовы жыцця кожнага з iх абследуюць супрацоўнiкi сацыяльных службаў, прычым, па магчымасцi плануецца выканаць усе просьбы i пажаданнi. Апроч таго, сёлета ветэранам Вялiкай Айчыннай, а таксама некаторым катэгорыям грамадзян, што пацярпелi ад наступстваў вайны, ёсць намер выдзелiць аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Выплата такой дапамогi, заўважаюць у мiнiстэрстве, будзе прымеркавана да 65-годдзя вызвалення Беларусi.

Паслугi акажа прыватнiк?

Колькасць пенсiянераў i iнвалiдаў, якiх наведваюць дома сацыяльныя работнiкi, летась зноў узрасла i склала больш за 80 тысяч чалавек. Найбольшым попытам тут карыстаюцца такiя паслугi, як дапамога ў набыццi прадуктаў харчавання i лекаў, афармленне дакументаў для атрымання матэрыяльнай дапамогi, аплата камунальных паслуг.

Як адзначыла намеснiк мiнiстра Валянцiна Каралёва, для наблiжэння паслуг да вясковых жыхароў у рэгiёнах ствараюцца сацыяльныя пункты. Толькi летась iх стала больш на 246, прычым работа ў гэтым кiрунку працягнецца. Гэтаксама як працягнецца стварэнне гаспадарчых брыгад, якiя аказваюць аднаразовыя платныя бытавыя паслугi, пашырэнне службы сядзелак. Разам з тым у мiнiстэрстве перакананыя: для паляпшэння якасцi дапамогi пажылым грамадзянам i iнвалiдам неабходна развiццё рынку сацыяльнай дапамогi. I ў тым лiку — прыход на гэты рынак прыватнiкаў i грамадскiх арганiзацый. Прычым, зазначыла Валянцiна Каралёва, чакаецца, што ў будучынi апошнiя змогуць разлiчваць на дзяржзаказ.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя ўмовы, з якiмi сутыкнулася эканомiка Беларусi напрыканцы мiнулага года, могуць адбiцца на сацыяльнай сферы. Тым не менш, паведамiў мiнiстр працы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика