Кіраўнiкi дзяржаў ЕўрАзЭС прынялi рашэнне аб стварэннi мiжнароднага цэнтра высокiх тэхналогiй
Кіраўнiкi дзяржаў ЕўрАзЭС прынялi рашэнне аб стварэннi мiжнароднага цэнтра высокiх тэхналогiй
Кiраўнiкi дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС прынялi рашэнне аб стварэннi цэнтра высокiх тэхналогiй ЕўрАзЭС, у якiм будзе выкарыстаны вопыт у гэтай сферы многiх краiн, у тым лiку i Беларусi. Аб гэтым паведамiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час самiту ЕўрАзЭС у Маскве. "Мы прапанавалi размясцiць гэты цэнтр у Беларусi", — паведамiў пазней журналiстам беларускi лiдар. "Непрыняцця няма, Дзмiтрый Анатольевiч Мядзведзеў сказаў, што не супраць, хоць гатовы i да таго, каб гэты цэнтр размяшчаўся i ў Расii. Але гэта пытаннi будучынi, мы яшчэ абмяркуем, дзе ствараць гэты цэнтр i як ён будзе функцыянаваць", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што стварэнне цэнтра высокiх тэхналогiй у рамках ЕўрАзЭС таксама звязана з цяперашнiм складаным момантам — сусветным фiнансава-эканамiчным крызiсам. "Будучыня — за высокiмi тэхналогiямi. Вiдавочна, што з гэтага крызiсу выйдзе толькi мацнейшы. Усё ж цяперашнi крызiс прымусiць усiх займацца тым, чым трэба, i выжывуць толькi тыя, хто ўмее працаваць сваiм розумам", — лiчыць Прэзiдэнт Беларусi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краiны — удзельнiцы ЕўрАзЭС ужо вядуць работу па гэтых напрамках у рамках Супольнiцтва. Сёння прынята рашэнне аб’яднаць вопыт дзяржаў i стварыць адзiны цэнтр высокiх тэхналогiй.Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Белта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiкi дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС прынялi рашэнне аб стварэннi цэнтра высокiх тэхналогiй ЕўрАзЭС, у якiм будзе выкарыстаны вопыт у гэтай сферы многiх
|
|