21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У бізнэсмена арыштаваныя 27 кватэр...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У бізнэсмена арыштаваныя 27 кватэр...

Асноўнымi задачамi, якiя зараз у першую чаргу стаяць перад органамi фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю, намеснiк старшынi КДК Беларусi, дырэктар Дэпартамента фiнансавых расследаванняў (ДФР) КДК Сяргей Бараноўскi назваў выяўленне цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў, фактаў супрацьпраўных дзеянняў з боку адказных асобаў, злачынстваў карупцыйнай накiраванасцi, а таксама спыненне дзейнасцi злачынных груп i злачынных арганiзацый у эканамiчнай сферы.

Спынiўшыся асобна на пытаннi правядзення праверак айчынных суб’ектаў гаспадарання, дырэктар ДФР заявiў, што "не будзе такога, каб мы пайшлi i ўсiх павальна правяралi". Сёлета супрацоўнiкi фiнансавай мiлiцыi плануюць праводзiць толькi кропкавыя праверкi i толькi пры наяўнасцi аператыўнай iнфармацыi. Як мяркуецца, колькасць праверак будзе скарачацца. "Мы змяншаем колькасць праверак на карысць iх якасцi", — зазначыў Сяргей Бараноўскi. Летась, напрыклад, колькасць праверак суб’ектаў гаспадарання зменшылася ў параўнаннi з 2007 годам на 12 працэнтаў, але iх эфектыўнасць значна вырасла: сума даплаты падаткаў i адмiнiстрацыйных спагнанняў павялiчылася амаль на 40 працэнтаў i склала 142,3 мiльярда рублёў.

Сяргей Бараноўскi таксама праiнфармаваў аб тым, што з увядзеннем у 2006 годзе ў крымiнальны кодэкс арт.88-1, якi прадугледжвае вызваленне ад крымiнальнай адказнасцi асобы, што кампенсавала матэрыяльны ўрон, колькасць ахвотнiкаў скарыстацца магчымасцю вызвалення ад крымiнальнай адказнасцi ў рэспублiцы толькi павялiчваецца. Так, калi ў 2006 годзе была спынена толькi адна крымiнальная справа i ў бюджэт паступiла 700 мiльёнаў рублёў, то ў 2007 — 20 спраў з кампенсацыяй 2,1 мiльярда рублёў, а летась — ужо 30, па якiх кампенсавана больш за 15 мiльярдаў.

Закранаючы сiтуацыю на рынку наяўнай валюты, Сяргей Бараноўскi паведамiў, што ў студзенi тут сапраўды назiраўся ўсплёск незаконных абменных аперацый. За адзiн толькi месяц фiнансавай мiлiцыяй было складзена 44 пратаколы па фактах незаконных валютных аперацый, у якiх фiгуравала каля 300 мiльёнаў рублёў. Акрамя таго, было ўзбуджана шэсць крымiнальных спраў. У прыватнасцi, 3 лютага ў Мiнску з доказамi вiны быў затрыманы супрацоўнiк Белiнвестбанка, якi на працягу лiстапада мiнулага — студзеня гэтага года ажыццяўляў незаконныя валютныя аперацыi. Атрыманы iм даход склаў больш за 311 мiльёнаў рублёў. У ходзе праведзенай аперацыi ў супрацоўнiка банка, а таксама асобаў, што карысталiся яго паслугамi па незаконным канвертаваннi грошай, канфiскавана 14 тысяч долараў ЗША, 16 мiльёнаў беларускiх рублёў i 1 тысяча расiйскiх.

Пра найбольш гучныя справы, расследаванне па якiх праводзiлi супрацоўнiкi фiнансавай мiлiцыi, журналiстам распавёў начальнiк упраўлення па расследаваннi злачынстваў ДФР КДК Дзмiтрый Адамовiч. Адна з iх — лiквiдацыя 50 лжэпрадпрымальнiцкiх структур у Маскве на падставе аператыўнай iнфармацыi, якую далi супрацоўнiкi КДБ І Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК Беларусi. Стваралiся гэтыя фiрмы, падкрэслiлi супрацоўнiкi фiнансавай мiлiцыi, з адной мэтай — для незаконнага абнаяўлiвання грошай. Рэгiстравалi iх на грамадзян Беларусi, якiя за ўзнагароджанне станавiлiся заснавальнiкамi фiрмаў, а дакументы на лжэпрадпрымальнiцкiя структуры перадавалi тым, хто круцiўся ў злачынным бiзнэсе. Мiж iншым, паводле слоў Дзмiтрыя Адамовiча, у Маскве каля 80 працэнтаў зарэгiстраваных прадпрымальнiцкiх структур — фiрмы-аднадзёнкi. У адрозненне ад расiйскай сталiцы ў Беларусi сiтуацыя iншая, яна знаходзiцца пад кантролем, падкрэслiваюць у ДФР КДК.

"Звязда" ва ўчарашнiм нумары ўжо паведамляла чытачам пра лагiчны фiнал, якi напаткаў арганiзаваную злачынную групу пад кiраўнiцтвам Андрэя Шырэя. Нагадаем, што "бiзнэсмены", выкарыстоўваючы разлiковыя рахункi лжэпрадпрымальнiцкiх структур, незаконна абменьвалi юрыдычным i фiзiчным асобам безнаяўныя беларускiя рублi на долары i наадварот. "Наварылi" злачынцы на гэтым 311 мiльярдаў рублёў. Як паведамiў Дзмiтрый Адамовiч, зараз адзiн з удзельнiкаў гэтай злачыннай групы знаходзiцца ў вышуку, а вось "заслугi" астатнiх правасуддзе ўжо ацанiла. Так, Андрэй Шырэй прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волi, астатнiя 6 удзельнiкаў групы атрымалi ад 2 да 5 гадоў. Дарэчы, па гэтай справе было канфiскавана наяўнымi 292 тысячы долараў ЗША, 12 ноутбукаў i 19 персанальных камп’ютараў. А на разлiковых рахунках 35 лжэпрадпрыемстваў арыштавана больш за 1,4 мiльярда рублёў.

Накiравана ў суд яшчэ адна справа, фiгурантамi якой сталi дзве адказныя асобы адной з камерцыйных структур. Гэтыя "дзеячы" з 2003 па 2007 год наўмысна ўхiлiлiся ад выплаты падаткаў i збораў, што пацягнула ўрон дзяржаве на... 29 мiльярдаў рублёў. Акрамя таго, яны арганiзавалi абнаяўлiванне грошай i "зарабiлi" на гэтым больш за 129 мiльёнаў рублёў. Праваахоўнiкамi накладзены арышт на 500 мiльёнаў рублёў i маёмасць — 5 аўтамабiляў коштам 120 тысяч долараў i 2 катэджы агульным коштам 1 мiльён долараў, а таксама 54 абразы (ХVII-ХIХ стагоддзяў) агульным коштам 54 мiльёны рублёў. У бюджэт спагнана 1,1 мiльярда рублёў.

Не засталiся не заўважанымi супрацоўнiкамi фiнансавай мiлiцыi i "агрэхi" ў адным з самых даходных бiзнэсаў — нафтавым. Летась, адзначыў Сяргей Бараноўскi, было анулявана каля 400 лiцэнзiй у сферы нафтабiзнэсу — iх колькасць з 600 зменшылася да 200. Па матэрыялах праверак узбуджаны 64 крымiнальныя справы, арыштавана каля 750 тон нафты i нафтапрадуктаў. У прыватнасцi, ДФР КДК узбуджаны крымiнальныя справы ў дачыненнi да дырэктараў двух прыватных фiрмаў, якiя пры рэалiзацыi нафтапрадуктаў ухiлiлiся ад выплаты падаткаў i збораў на агульную суму 10,1 мiльярда рублёў. Дапамагаў iм, а дакладней, ажыццяўляў агульнае кiраўнiцтва дырэктар iншай камерцыйнай структуры, якi набываў нафтапрадукты ў Расii за наяўныя грошы, незаконна ўвозiў iх у рэспублiку па несапраўдных дакументах, а паступленнi на прадпрыемствы для рэалiзацыi паказваў ад iлжэпрадпрымальнiцкiх структур. Каб кампенсаваць нанесены дзяржаве ўрон, накладзены арышт на 27 кватэр у жылым доме ў Мiнску, што належаць дырэктару фiрмы, а таксама на грашовыя сродкi ў суме больш за 1 мiльярд рублёў.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўнымi задачамi, якiя зараз у першую чаргу стаяць перад органамi фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю, намеснiк старшынi КДК Беларусi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика