21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З чыстага рэестру

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З чыстага рэестру

Адзін з самых рэзанансных законаў заўтра ўступае ў сiлу i адкрывае тым самым новую старонку ў гiсторыi айчынных мас-медыя

  Пляцоўка для гэтага ўжо гатовая — профiльным мiнiстэрствам распрацаваныя ўсе неабходныя для яго рэалiзацыi нарматыўныя дакументы. Мiнiнфарм, дарэчы, зацвердзiў i форму пасведчання журналiста. Нагадаем, што пры падрыхтоўцы законапраекта аб СМІ ўлiчвалiся пэўныя папраўкi парламентарыяў, Беларускай Асацыяцыi журналiстаў, офiса АБСЕ. Дакумент распрацоўваўся на аснове мiжнароднага вопыту i адпаведнай правапрымяняльнай практыкi ў Беларусi.

— Паводле нашага меркавання ў законе дасягнуты баланс iнтарэсаў грамадства, дзяржавы, сродкаў масавай iнфармацыi, журналiстаў i, самае галоўнае, канкрэтных людзей — тых, для каго сёння i працуюць СМI, — заявiла падчас сустрэчы з журналiстамi першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч.

Адной з ключавых высноў нядаўняга круглага стала па прававым рэгуляваннi мас-медыя яна лiчыць наступную: "толькi правапрымяняльная практыка выявiць усе вартасцi i, можа быць, нейкiя недахопы, якiя ёсць у гэтым законе". Першы намеснiк мiнiстра нагадала, што закон не дапускае цэнзуры масавай iнфармацыi, забяспечвае права грамадзян на атрыманне i распаўсюджванне iнфармацыi. Пры гэтым упершыню заканадаўча замацоўваюцца прынцыпы дзейнасцi СМI ў Беларусi. Яны вiдавочныя — дакладнасць iнфармацыi, законнасць, роўнасць, павага правоў i свабод чалавека, разнастайнасць меркаванняў, развiццё нацыянальнай культуры, выкананне нормаў прафесiйнай этыкi журналiстаў i агульнапрынятых нормаў маралi. Законам, безумоўна, гарантуюцца кожнаму свабода меркаванняў, перакананняў i права iх свабоднага выражэння. Ёсць у нарматыўным прававым акце i дакладны пералiк вiдаў iнфармацыi, забароненых для распаўсюджвання ў мас-медыя. Цi варта казаць аб тым, што ў "чорным спiсе" — звесткi, якiя прапагандуюць выкарыстанне, спажыванне наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных i iншых дурманных рэчываў у немедыцынскiх мэтах, а таксама звесткi пра спосабы i метады распрацоўкi, вырабу, а таксама месцы набыцця такiх сродкаў цi iх прэкурсораў; iнфармацыя, скiраваная на прапаганду вайны, гвалту, жорсткасцi, экстрэмiсцкай дзейнасцi альбо такая, што ўтрымлiвае заклiкi да такой дзейнасцi; утоеныя ўстаўкi, якiя ўздзейнiчаюць на падсвядомасць людзей цi шкодна ўплываюць на iх здароўе.

У законе прапiсана таксама працэдура рэгiстрацыi новых сродкаў масавай iнфармацыi (якiя ўзнiкнуць пасля ўступлення ў сiлу нарматыўнага прававога акта) i перарэгiстрацыi дзейных. Актуальныя звесткi пра мас-медыя неабходныя для адпаведнага дзяржаўнага рэестра — яго, паводле слоў Лiлii Ананiч, пачнуць весцi якраз з восьмага лютага. Iнфармацыя будзе ў доступе i ў надрукаваным, i у электронным выглядзе. Так што патэнцыйныя гульцы на медыйным рынку змогуць ацанiць патрэбы галiны ды i банальна не паўтарыцца пры выбары назвы СМI. Такi рэестр, на думку першага намеснiка мiнiстра, стане добрай падмогай у развiццi нацыянальнай iнфармацыйнай прасторы. А абнаўляць iнфармацыю пра наяўныя мас-медыя па новым заканадаўстве стане куды прасцей. Цяпер дастаткова проста своечасова паведамiць у Мiнiнфарм аб тым, што змянiлiся адрас рэдакцыi цi тэрыторыя распаўсюджвання, спецыялiзацыя, тэматыка, тыраж або мова СМI — i перарэгiстрацыя непатрэбная. Iнтэрнэт-СМI ў Беларусi рэгiстравацца не будуць — падкрэслiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi, бо ў краiне сёння няма заканадаўства, якое загадвае iх рэгiстраваць. Палажэннi закона распаўсюджваюцца толькi на аналагi традыцыйных мас-медыя. "У дачыненнi да рэгiстрацыi iнтэрнэт-СМI, маё суб’ектыўнае меркаванне, што ў нас сёння ў iнфармацыйнай прасторы ўжо ёсць iнтэрнэт-СМI — хочацца нам гэтага цi не хочацца. Прыемна, калi шмат спасылак на iнтэрнэт-СМI. I мне падаецца, што журналiсты даных сродкаў масавай iнфармацыi, мабыць, крыху i пакрыўджаны тым, што ў iх няма вось такога права... (у адрозненне ад журналiстаў зарэгiстраваных СМI — Аўт.)", — заўважыла Лiлiя Ананiч.

Увядзенне ў дзеянне новага закона, на яе думку, "нi ў якiм выпадку не парушыць зладжанага рытму работы нацыянальнай iнфармацыйнай прасторы". У любым выпадку для мас-медыя заўтра пачынаецца новая эра, якой яна будзе — пажывём-пабачым.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пляцоўка для гэтага ўжо гатовая — профiльным мiнiстэрствам распрацаваныя ўсе неабходныя для яго рэалiзацыi нарматыўныя дакументы. Мiнiнфарм, дарэчы, з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика