...
...
У Беларусi летась у органах ЗАГС ва ўрачыстай абстаноўцы 904 пары ўрачыста адсвяткавалi сваё "залатое" вяселле i 713 — "срэбнае". Гэта амаль на трэць больш у параўнаннi з папярэднiм годам. Кожныя два тыднi ў свеце знiкае адна мова, паведамляе прэс-служба ААН па адукацыi, навуцы i культуры (ЮНЭСКА) са спасылкай на апублiкаваны ўпершыню сусветны атлас моваў, што знаходзяцца на мяжы знiкнення. Тысячу кiлаграмаў пчалiнага воску выявiлi супрацоўнiкi мiлiцыi ў пабудове ў двары безгаспадарнага дому ў вёсцы Ападышча Іванаўскага раёна. Праваахоўнiкi не выключаюць, што кантрабандны тавар быў дастаўлены з тэрыторыi Украiны ў абыход пунктаў мытнага афармлення. Воск канфiскаваны, яго кошт, паводле папярэднiх ацэнак, складае каля Br30 млн. У Мiнскiм раёне ў вёсцы Каралiшчавiчы ад удару токам загiнулi два электрамантажнiкi. Трое рабочых пры перамяшчэннi металiчных будаўнiчых рыштаванняў вышынёй 8 м закранулi лiнiю электраперадач, што праходзiла побач. У вынiку двое загiнулi, трэцi ў цяжкiм стане дастаўлены ў бальнiцу. Праводзiцца расследаванне. Больш за 200 чалавек давялося эвакуяваць з гродзенскай гарадской клiнiчнай бальнiцы №2. Дым на першым паверсе з’явiўся ў вынiку кароткага замыкання ў электрашчытавой. На некаторы час корпус бальнiцы быў абясточаны. Ад электразабеспячэння не адключалiся аперацыйны блок i аддзяленне рэанiмацыi. У Расii будзе створаны самы вялiкi баян да стагоддзя гэтага музычнага iнструмента. Дакладныя габарыты рэкардсмена пакуль не называюцца — па словах спецыялiстаў, яго вышыня будзе некалькi метраў. Мерапрыемствы з нагоды юбiлею пройдуць на канцэрце ў Дзяржаўным Крамлёўскiм палацы. Мяркуецца. Што граць на баяне будуць некалькi чалавек. ПОЎНЫ АБЗАЦ На адным з чарнавiцкiх шматпавярховых дамоў мясцовы жыхар устанавiў сабе мемарыяльную дошку з надпiсам на ўкраiнскай i англiйскай мовах. Надпiс сведчыць, што ў гэтым доме з 2007 года пражывае выдатны дзеяч па пытаннях страхавання жыцця Украiнцаў Іван. Мармуровую дошку вагой амаль 50 кг праз некалькi дзён пасля ўстаноўкi дэмантавалi камунальшчыкi. Уладальнiка дошкi папярэдзiлi аб незаконнасцi такiх дзеянняў, яго мяркуюць прыцягнуць да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Заняткi па Законе Божым праводзяць святары з супрацоўнiкамi мiлiцыi ў Макееўцы. Жыцiе святых, грахi, бiблейсiя запаведзi — тэмы, якiя абмяркоўваюцца раз на тыдзень. "Калi Iаана Прадцечу спыталi воiны — як iм быць, ён сказаў iм так: задавальняйцеся заробкам. Не бярыце ад людзей, не крыўдзiце iх, не паклёпнiчайце. Вось гэта, у прынцыпе, i да вас адносiцца — такiя словы пачулi макееўскiя мiлiцыянеры ад святара. На кожную з такiх сустрэч прыходзiць да 40 чалавек.Шасцiметровы скачок не па сваёй волi ажыццявiў вадзiцель фуры на нямецкай трасе А3. 36-гадовы кiроўца не заўважыў знак аб’езду i трапiў на мост, на якiм праходзiла рэканструкцыя. Рухаючыся на высокай хуткасцi, ён падскочыў i пераляцеў над пралётам моста ў 6 метраў, якога не было. Спынiўся аўтамабiль толькi тады, калi ў яго зламалася задняя вось. Калi б вадзiцелю не ўдалося так удала здзейснiць скачок, ён знайшоў бы прыстанак у рацэ Мохан, якая працякае на 16 м нiжэй. Па меркаваннi спецыялiстаў, такую вялiзную адлегласць грузавiк пераляцеў дзякуючы iнэрцыi з-за высокай вагi i вялiкай хуткасцi, на якой ён рухаўся (не менш за 80 км/гадз.). Праводзiцца расследаванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шасцiметровы скачок не па сваёй волi ажыццявiў вадзiцель фуры на нямецкай трасе А3. 36-гадовы кiроўца не заўважыў знак аб’езду i трапiў на мост, на як
|
|