21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не плацiш — застанешся без кватэры

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не плацiш — застанешся без кватэры

Летась сем сталiчных сем’яў былi выселены без выдзялення жылля

Сёлета ў Мiнску плануецца на 20 працэнтаў павялiчыць аб’ёмы выкананых работ у межах найважнейшых праграм па добраўпарадкаваннi, капiтальным i бягучым рамонце жыллёвага фонду i г.д.

У прыватнасцi, як паведамiў генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзiмiр Рэентовiч, плануецца, што пасля капiтальнага рамонту ў эксплуатацыю будзе ўведзена 720 тысяч квадратных метраў жылля. Важкай крынiцай фiнансавання гэтых работ застаюцца спецыяльныя адлiчэннi насельнiцтва, якiя адразу выстаўляюцца ў "жыроўках". Зараз адпаведныя плацяжы жыхароў сярэднестатыстычнай кватэры складаюць каля 15 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым сярэднi кошт капiтальнага рамонту летась складаў 354 тысячы за 1 кв. м.

Магчыма, у далейшым будзе распрацавана схема правядзення адпаведных работ за кошт жыхароў. Але яна будзе прымяняцца толькi ў пэўных выпадках. Як заўважыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" галоўны iнжынер дзяржаўнага аб’яднання "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Вiктар Дзюбанаў, асобныя таварыствы ўласнiкаў увогуле не робяць адлiчэнняў на капiтальны рамонт будынкаў. ТС матывуюць гэта тым, што iх дамы даволi маладыя, але як толькi надыдзе тэрмiн, яны возьмуць у банку неабходныя крэдытныя сродкi.

Пакуль жыхары робяць адлiчэннi, то яны могуць быць упэўнены: рамонт будзе праведзены пры дапамозе дзяржавы. Гэтыя сродкi акумулююцца на спецыяльным субрахунку сталiчных ЖРЭА i адразу выкарыстоўваюцца для правядзення работ у тых дамах, якiя вызначаны спецыяльным спiсам (канкрэтны пералiк складаецца пасля камiсiйнага абследавання жылфонду).

Якасць капрамонту жорстка кантралюецца — перад пачаткам работ складаецца спецыяльны дагавор, а па iх завяршэннi — акт прыёмкi, якi падпiсвае жыхар. Таксама пiльна адсочваюцца тэрмiны правядзення капiтальнага рамонту дамоў. Падоўжыць iх магчыма толькi па рашэннi адмiнiстрацыi раёна, калi ЖРЭА зробiць пераканаўчае абгрунтаванне такога кроку.

Да канца наступнага года ў сталiцы павiнен быць поўнасцю завершаны рамонт пад’ездаў i добраўпарадкаванне двароў. На працягу гэтага года ў парадак будуць прыведзены тэрыторыi пры 520 дамах. Звычайна складаецца 3-4 праекты комплекснага добраўпарадкавання двара, якiя абмяркоўваюцца з жыхарамi навакольных дамоў. Людзi могуць выбраць памiж павелiчэннем дваровай тэрыторыi i павелiчэннем колькасцi парковачных месцаў. Дарэчы, паркоўкi ў Мiнску застаюцца даволi вострай праблемай. З кожным годам значна павялiчваецца колькасць машын, месцаў для iх размяшчэння надзвычай не хапае. Летась было пабудавана 20 платных парковак. Сёлета адпаведная работа будзе працягвацца, аб канкрэтным месцы ўзвядзення такiх аб’ектаў жыхары могуць даведацца ў адмiнiстрацыi раёна. Тады можна загадзя падаць заяўку на парковачнае месца. Ставiць у дварах шлагбаўмы i адкiдныя бардзюры забараняецца па законе. Выключэнне тут складаюць тэрыторыi тых домаўладанняў, якiя маюць акт землеадводу i плацяць падатак на зямлю.

Законам аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг вызначаны канкрэтны пералiк абавязкаў камунальных службаў. Як заўважыў Уладзiмiр Рэентовiч, выкананне гэтых нормаў павiнна кантралявацца. З iншага боку, свае абавязкi маюць i жыхары. Адзiн з асноўных — своечасова разлiчвацца за кватэру. Летась у дачыненнi да неабавязковых грамадзян было пададзена больш за 5 тысяч iскавых заяў. 127 жыхароў пасля гэтага адразу разлiчылiся па даўгах. Летась 35 сем’яў неплацельшчыкаў былi выселены са сваiх кватэр у жылыя памяшканнi, меншыя па плошчы. Яшчэ 7 сем’яў выселiлi без выдзялення жылля.

Паводле iнфармацыi Уладзiмiра Рэентовiча, зараз даўгi "вiсяць" у 5 працэнтаў асабiстых кватэрных рахункаў. Пратэрмiнаваная запазычанасць па аплаце камунальных паслуг у сталiцы складае значную суму — большую за 5,5 мiльярда рублёў.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась сем сталiчных сем’яў былi выселены без выдзялення жылля Сёлета ў Мiнску плануецца на 20 працэнтаў павялiчыць аб’ёмы выкананых работ у межах на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика