21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ежа — гэта міфалогiя...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ежа — гэта міфалогiя...

Выйшла "Энцыклапедыя беларускай кухнi"

Доўгачаканая падзея для ўсiх кулiнараў адбылася ў рамках адкрыцця мiжнароднага кiрмашу "Кнiгi Беларусi": публiчнае адзначэнне выхаду. Энцыклапедыя ўнiкальная тым, што гэта адзiная грунтоўная праца, прысвечаная айчыннай кулiнарнай традыцыi i культуры, якая выйшла за часамi Рэспублiкi Беларусь. Кнiга, перш-наперш, прызначана для навучэнцаў i выкладчыкаў сярэднiх i вышэйшых навучальных установаў, арганiзатараў турыстычных маршрутаў, этнографаў i проста аматараў беларускай даўнiны. Энцыклапедыя выйшла пры падтрымцы Мiнiстэрства Iнфармацыi Беларусi. Яна змяшчае каля 1500 артыкулаў, сярод галоўных тэмаў якiх: традыцыйныя стравы, напоi, посуд, тэхналогiя прыгатавання ежы, застольны этыкет, вядомыя асобы ў беларускай кулiнарыi i шмат чаго iншага.

Алесь Белы, адзiн з аўтараў кнiгi ды яе iдэйны цэнтр, распавядае, што сiмвалам Беларусi на гэты момант з’яўляюцца ўсё ж дранiкi, але не варта забываць i пра iншыя незаслужана забытыя стравы, а для гэтага i створана гэтая кнiга:

— Тэмай беларускай кулiнарыi я заняўся дзесяць гадоў таму. Спачатку гэта была гiсторыя пiваварства, сыраварства, а потым захапiўся iдэяй ды прапанаваў выдавецтву зрабiць такую агульнанацыянальную энцыклапедыю. Прычым, адыходзячы ад разумення беларускай кухнi ў чыста сялянскiм выглядзе: па магчымасцi без рэлiгiйных, саслоўных ды рэгiянальных абмежаванняў.

— Наколькi ваша энцыклапедыя поўная?

А.Б.: Па-першае, мы пакiдалi ўсе дасягненнi, якiя былi зроблены нашымi папярэднiкамi ў савецкi час — адно толькi дапрацоўвалi i паглыблялi. А па-другое, мы не абыходзiлi ўвагай усе перыяды гiсторыi, што робiць нашу энцыклапедыю паўнейшай за папярэднюю, выдадзеную яшчэ за часамi БССР. У дадатак, мы даём iнфармацыю пра кухнi, што мелi пэўны ўплыў на беларускую: лiтоўскую, турэцкую, польскую, нямецкую, iтальянскую i г.д.

Па-першае, мы пакiдалi ўсе дасягненнi, якiя былi зроблены нашымi папярэднiкамi ў савецкi час — адно толькi дапрацоўвалi i паглыблялi. А па-другое, мы не абыходзiлi ўвагай усе перыяды гiсторыi, што робiць нашу энцыклапедыю паўнейшай за папярэднюю, выдадзеную яшчэ за часамi БССР. У дадатак, мы даём iнфармацыю пра кухнi, што мелi пэўны ўплыў на беларускую: лiтоўскую, турэцкую, польскую, нямецкую, iтальянскую i г.д.

— Як вы думаеце, цi зможа ваша энцыклапедыя стаць дапаможнiкам хатнiм гаспадыням?

А.Б.: У энцыклапедыi ёсць даволi шмат рэцэптаў (некалькi сотняў — заўвага аўт.), а таму яна даволi iнфармацыйная. Хаця гэта не кулiнарная кнiга ў вузкiм сэнсе, а, па задуме стваральнiкаў, яна павiнна быць эталонам, паводле якога людзi, што хочуць спазнаць беларускую кухню, будуць чэрпаць натхненне. А таму кнiга прапануецца для тэхнолагаў харчавання, менеджэраў турыстычнай галiны i, натуральна, хатнiх гаспадынь — усiх тых, хто хацеў бы спазнаць сiмвалiчнасць нашай кухнi. Бо ежа гэта не толькi механiчны працэс, а яшчэ i мiфалогiя.

У энцыклапедыi ёсць даволi шмат рэцэптаў (некалькi сотняў — заўвага аўт.), а таму яна даволi iнфармацыйная. Хаця гэта не кулiнарная кнiга ў вузкiм сэнсе, а, па задуме стваральнiкаў, яна павiнна быць эталонам, паводле якога людзi, што хочуць спазнаць беларускую кухню, будуць чэрпаць натхненне. А таму кнiга прапануецца для тэхнолагаў харчавання, менеджэраў турыстычнай галiны i, натуральна, хатнiх гаспадынь — усiх тых, хто хацеў бы спазнаць сiмвалiчнасць нашай кухнi. Бо ежа гэта не толькi механiчны працэс, а яшчэ i мiфалогiя.

— А цi адкажа "Энцыклапедыя беларускай кухнi" на пытанне, што такое беларуская Кухня?

А.Б.: Я думаю, мы зрабiлi хаця б крок насустрач гэтаму. Вядома, што ў кожнай сям’i свае кулiнарныя традыцыi, але ж iснуе ўсё ж беларуская кухня ў шырокiм сэнсе. I калi дакладна, то гэта i ёсць абагульненне ўсiх тых сямейных традыцый. Урэшце, мы ўзялi на сябе такую адказнасць — хаця можа быць i не ўсё ўдалося — фармiравання спачатку канонаў беларускай кухнi ў шырокiм сэнсе...

Я думаю, мы зрабiлi хаця б крок насустрач гэтаму. Вядома, што ў кожнай сям’i свае кулiнарныя традыцыi, але ж iснуе ўсё ж беларуская кухня ў шырокiм сэнсе. I калi дакладна, то гэта i ёсць абагульненне ўсiх тых сямейных традыцый. Урэшце, мы ўзялi на сябе такую адказнасць — хаця можа быць i не ўсё ўдалося — фармiравання спачатку канонаў беларускай кухнi ў шырокiм сэнсе...

I насамрэч, кожны ўладальнiк якога-небудзь рэстарана ствараў свой уласны вобраз нацыянальнай кухнi, але рабiў гэта, так бы мовiць, усляпую, навобмацак. А таму з’яўленне такога кшталту кнiгi можа даць вялiкi штуршок у развiццi ўсёй айчыннай кулiнарыi...

Увогуле на кiрмашы пануе цёплая атмасфера. Кошты, у сваю чаргу, таксама вельмi iстотна падымалi настрой, бо тут вы маеце магчымасць набыць любую прадукцыю выдавецтваў без гандлёвай надбаўкi, ад чаго вы зэканомiце ў сярэднiм 30%. Ёсць нагода! Працягнецца ж гэтае цудоўнае мерапрыемства да 14-га лютага. А таму, гайда, на кнiжны кiрмаш у БелЭкспа!

Мiкола ТАМАШЭВIЧ

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгачаканая падзея для ўсiх кулiнараў адбылася ў рамках адкрыцця мiжнароднага кiрмашу "Кнiгi Беларусi": публiчнае адзначэнне выхаду. Энцыкл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика