21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей НАВIЦКI, генеральны дырэктар СТАА "Хенкель Баутэхнiк": У Беларусi можна i трэба в

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей НАВIЦКI, генеральны дырэктар СТАА "Хенкель Баутэхнiк": У Беларусi можна i трэба выпускаць iмпартазамячшчальныя будаўнiчыя матэрыялы еўрапейскай якасцi

Сяргей Рыгоравiч, вы не адчуваеце штодня зайздрасцi з боку знаёмых, партнёраў па бiзнэс-справе да асобы спадара Навiцкага i яго фiрмы? У беларускага "Хенкеля" i замежныя iнвестыцыi, i павышаная ўвага журналiстаў, у тым лiку i замежных, як да ўзорна-паказальнага прадпрыемства, i светлыя перспектывы на найблiжэйшы час, нягледзячы на подых сусветнага крызiсу.

— Дадайце сюды, што СТАА "Хенкель Баутэхнiк" скiравана на выпуск iмпартазамяшчальнай прадукцыi, якая практычна поўнасцю вырабляецца на беларускай сыравiне. Пры гэтым у невялiкiм горадзе з’явiлiся ўжо сотнi новых працоўных месцаў, пэўная iнфраструктура, дарогi, у мясцовы бюджэт паступаюць шматлiкiя падаткi. Вось вам i ўвесь адказ пра нашу мэту на айчынным рынку без падрабязнасцяў. А што датычыцца нейкай зайздрасцi, няважна, белай цi чорнай, то я яе не адчуваю. Проста не ведаю, што гэта такое, бо няма часу на пустыя разважаннi, трэба рушыць наперад. Любы бiзнэсмен, якi будуе ўласны бiзнэс, прыносiць карысць не толькi сабе, але i ўсяму грамадству... Калi ж апусцiць жыццёва-фiласофскiя разважаннi, то любы бiзнэс — гэта вялiкая, тытанiчная праца са значнай доляй рызыкi. I сённяшняя сiтуацыя на сусветных рынках таму пацвярджэнне.

— Вiдавочна, што якраз наспела пытанне наконт таго, наколькi гатовым было прадпрыемства, якое Вы ўзначальваеце, да ваганняў у будаўнiчым сектары?

— Мяркую, што гэта датычыцца не толькi беларускай эканомiкi, бо негатыўныя тэндэнцыi да змяншэння плацежаздольнасцi назiраюцца далёка па-за межамi нашай краiны. Тым не менш, на мой погляд, нi ў якiм разе не трэба паддавацца нейкiм панiчным настроям, бо для гэтага няма вялiкiх падстаў у нашай краiне. Чалавецтва ў сваiм гiстарычным развiццi перажыло шмат усякiх падзей: чуму, халеру, войны, у тым лiку сусветныя, i толькi ў апошнi час — распад СССР, дэнамiнацыю савецкага рубля i шматлiкiя грашовыя дэнамiнацыi i другiя недарэчнасцi. У сувязi з гэтым мне адразу ўспамiнаюцца нядаўнiя часы дэфолту ў Расii... Але ж, скажыце, калi i каму было лёгка развiваць бiзнэс на роўным месцы?! Народная мудрасць сцвярджае, што "идущий осилит дорогу".

— Сяргей Рыгоравiч, няўжо ў канцы 2004 года, калi Мiнскi аблвыканкам зарэгiстраваў СТАА "Хенкель Баутэхнiк", на месцы сённяшняга сучаснага завода было чыстае поле i больш нiчога?

— Шчыра кажучы, акрамя неабходнага зямельнага надзела на той момант нічога i не трэба было, бо адпаведны праект прадпрыемства ў мяне ўжо быў на руках, патрэбны прадпрымальнiцкi вопыт у рамонтна-будаўнiчай сферы таксама быў.

— Затрымка была за малым — за iнвестарамi?

— Лiчыце, што так. Хоць чаго таiць: сусветнавядомая кампанiя Hеnkеl з Германii ў партнёры сабе абы-каго не возьме. Нам проста пашчасцiла пачынаць сваю дзейнасць пад дахам гэтага прадпрыемства, ды яшчэ i з добра знаёмай гандлёвай маркай "Сеrеsit". Думаю, што для чытачоў найстарэйшага беларускамоўнага выдання будзе цiкава ведаць, што група кампанiй "Хенкель" амаль з паўтаравекавой гiсторыяй — гэта мiжнародны канцэрн з гадавым абаротам, большым за 15 мiльярдаў еўра. У актыве канцэрна — прадукты выдатнай якасці, якiя занялi трывалае месца ў жыццi шматлiкiх спажыўцоў на ўсiх кантынентах планеты.

Стабiльная сiтуацыя ў краiне, дынамiчнае развiццё эканомiкi i будаўнiчага рынку, дастатковая колькасць мясцовай сыравiны — пясок, даламiт, цэмент i iншыя, а таксама пастаянна высокi попыт на прадукцыю "Сеrеsit" прывялi кiраўнiцтва Hеnkеl да рашэння адкрыць у Беларусi ўласную вытворчасць. Пачатак будаўнiцтва прыйшоўся на лiпень 2005 года. I менш чым праз паўтара года завод па вырабе сучасных высакаякасных будаўнiчых матэрыялаў пачаў сваю работу.

А цяпер некалькi лiчбаў пра iнвестыцыi ў будаўнiцтва i iнфраструктуру прадпрыемства. Першапачаткова фiнансавыя ўлiваннi ў завод склалi каля 6,5 мiльёна еўра. Асноўная частка матэрыяльных рэсурсаў была накiравана на будаўнiча-мантажныя работы, тэхналагiчнае абсталяванне вядомых еўрапейскiх пастаўшчыкоў з Германii, Швецыi, Iталii i iнш. Усiм экалагiчным стандартам адпавядаюць ачышчальныя збудаваннi прадпрыемства, неабходныя сродкi затрачаны i на развiццё iнфраструктуры Заслаўя.

На праектную магутнасць 100 тысяч тон будаўнiчых сумесяў у год прадпрыемства выйдзе ў блшiжэйшыя 2-3 гады. А колькасць працоўных месцаў у параўнаннi з 2005 годам павялiчылася больш чым у 5 разоў.

— СТАА "Хенкель Баутэхнiк", нягледзячы на еўрапейскi капiтал, з’яўляецца амаль чыста беларускiм, выпускаючы iмпартазамяшчальную прадукцыю?

— Сапраўды, гэта так. Яшчэ задоўга да пачатку будаўнiцтва завода мы пралiчылi, што доля мясцовай сыравiны для вырабу запатрабаванай прадукцыi на будаўнiчым рынку краiны можа быць вельмi значнай. Так яно i атрымалася: на сёння мясцовыя "выкапнi" ў канечным прадукце складаюць 80-95 працэнтаў. Яшчэ ў снежнi 2006 года наша прадпрыемства было ўключана ў Дзяржаўную праграму iмпартазамяшчэння да канца 2010 года. Прыемна, што завод з гэтай адказнай мiсiяй спраўляецца, выпускаючы шырокi асартымент будаўнiчых матэрыялаў, кошт якiх у сярэднiм на 15-20 працэнтаў меншы за iмпартныя аналагi.

— Сяргей Рыгоравiч, улiчваючы гэтыя абставiны i тое, што ў краiне цяпер шмат будуецца, цi можна прадукцыяй прадпрыемства "Хенкель Баутэхнiк" забяспечыць многiя будаўнiчыя аб’екты, што зрабiла б будоўлю больш таннай? Ды i што далёка хадзiць: цяпер у сталiцы ёсць нямала адрасатаў стратэгiчнай дзяржаўнай важнасцi, дзе патрабуюцца немалыя фiнансавыя сродкi, у тым лiку i на закупку будаўнiчых матэрыялаў. Напрыклад, "Мiнск-арэна"...

— Ваша пытанне мне зразумела: давай больш танную прадукцыю, што прынясе дзяржаве вялiкую эканомiю. Мы iмкнёмся да гэтага, у тым лiку зыходзячы з патрабаванняў кiраўнiка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi да максiмальнага выкарыстання iмпартазамяшчальнай прадукцыi. Праўда, рынак працуе не заўсёды на ўмовах добрасумленнай канкурэнцыi... Вось i цяпер мы iмкнёмся "прабiцца" на "Мiнск-арэну" з новай выдатнай, на наш погляд, прадукцыяй у выглядзе эластычнай клеючай сумесi. Не дзеля рэкламы скажу, што гэта танкаслойны раствор для прыклейвання керамiчнай плiткi з нiзкiм водапаглынаннем. Дык вось, па цане ён у разы больш танны за iмпартныя аналагi, а па сваiх уласцiвасцях нi ў чым не горшы, а нават лепшы. Не трэба быць бухгалтарам, каб падлiчыць, колькi можна зэканомiць толькi на ўкладцы напольнай плiткi на гэтым супераб’екце. Мне хочацца спадзявацца, што лiчыць грошы на карысць дзяржаве ў нашай краiне ўмеюць добра...

— Як кажуць, дзяржаўным iнтарэсам — дарогу. Дарэчы, наколькi вядома, кiраўнiцтва краiны таксама не забывае пра важнасць СТАА "Хенкель Баутэхнiк", даючы пэўныя льготы для яго развiцця.

— Адразу зазначу, што нiякiх iльгот для свайго развiцця ў высокiх кабiнетах мы не выбiвалi, хоць пэўныя прэферэнцыi мы iмкнёмся апраўдаць. Так, у маi 2008 года Указам Прэзiдэнта № 281 наша прадпрыемства ўключана ў Дзяржаўную комплексную праграму развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх пасяленняў на 2007—2010 гады. Атрыманыя льготы выкарыстоўваем на запуск другой аўтаматызаванай вытворчай лiнii i стварэнне 20 дадатковых працоўных месцаў. Акрамя таго, мы стараемся ў сваiм развiццi ўдасканальвацца як сацыяльна адказнае прадпрыемства. Так, мiнулай восенню ў Мiнску на базе ПТВ № 52 iмя Жыжаля за кошт iнвестыцый кампанii "Хенкель Баутэхнiк" у аб’ёме каля 50 мiльёнаў рублёў пад патранатам Мiнiстэрства адукацыi Беларусi адкрыты спецыялiзаваны Навучальны цэнтр Сеrеsit. Акрамя таго, улiчваючы дзяржаўную важнасць уцяплення будынкаў у нашай краiне, СТАА "Хенкель Баутэхнiк" вырабляе поўную сiстэму матэрыялаў Ceresit для ўцяплення будынкаў i ў многiх гарадах краiны адкрыла адпаведныя Цэнтры уцяплення Ceresit. Цяпер у заказчыкаў i будаўнiкоў з’явiлася выдатная магчымасць зэканомiць уласны час, сродкi i намаганнi па пошуку, падборы i закупцы матэрыялаў для ўцяплення жылога i нежылога фонду. Усё гэта магчыма зрабiць у адным месцы — Цэнтры уцяплення. У планах кампанii — ахапiць гэтым праектам не толькi ўсе абласныя цэнтры i Мiнск, але i буйныя раённыя гарады. І яшчэ шмат розных задумак, для рэалiзацыi якiх спатрэбiцца пэўны час.

— Сяргей Рыгоравiч, вы сябе лiчыце паспяховым бiзнэсменам?

— Калi скажу, што не — пакрыўлю душой.

— Што вы ставiце на першы план у бiзнэсе?

— Магчыма, не буду арыгiнальным, але гэта сумленнасць, адказнасць i прыстойнасць. Кiруючы дробнай фiрмай цi буйным прадпрыемствам, трэба ўмець браць на сябе вялiкiя абавязацельствы, адказваючы за паспяховасць i стабiльнасць работы калектыву, арганiзоўваючы камфортныя ўмовы працы i забяспечваючы дастойную зарплату. А для таго каб гэтыя абавязацельствы выконваць, трэба самому быць сумленным i адказным.

— Гэта старая iсцiна. Яшчэ Аляксандр Македонскi гаварыў: калi хочаш, каб гэта рабiлi падначаленыя — рабi гэта сам.

— У той час, шчыра кажучы, многiм людзi свае прынцыпы фармiравалi менавiта па такой схеме. Праўда, з улiкам рэалiй сённяшняга дня яе можна крышку карэктаваць, не губляючы першапачатковага сэнсу па вядзеннi бiзнэсу. Як i раней, зараз я ўпэўнены, што ў Беларусi можна яго весцi паспяхова. З пазiцыi майго статусу скажу, што тут трэба i неабходна выпускаць iмпартазамяшчальныя будаўнiчыя матэрыялы еўрапейскай якасцi i рухацца ў гэтым напрамку далей, кiруючыся яшчэ адной старой iсцiнай: наша будучыня — за новымi распрацоўкамi.

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Рыгоравiч, вы не адчуваеце штодня зайздрасцi з боку знаёмых, партнёраў па бiзнэс-справе да асобы спадара Навiцкага i яго фiрмы? У беларускага &
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика