...
...
65 гадоў таму войскамi 1-ай i 50-ай армiй 1-га Беларускага фронту вызвалены г. Рагачоў. 13 часцям i злучэнням, якiя вызначылiся пры вызваленнi, прысвоены ганаровыя званнi "Рагачоўскiх". Супрацоўнiк мiлiцыi прымянiў табельную зброю супраць раней судзiмага жыхара Салiгорскага раёна, якi пагражаў нажом сваiм мацi i сястры, замахваўся на жыццё супрацоўнiка мiлiцыi, а таксама парэзаў шыну мiлiцэйскай машыны. Пасля двух папярэджанняў i трох стрэлаў у паветра мiлiцыянер стрэлiў у сцягно зламыснiку. Жыхар Вiцебска 1981 г.н. махлярскiм чынам "зарабiў" $52,2 тыс. Ён з’яўляўся афiцыйным прадстаўнiком адной з маскоўскiх фiрмаў, што аказвае паслугi па набыццi i дастаўцы ў Беларусь ужываных амерыканскiх аўтамабiляў. Выкарыстоўваючы сваё службовае становiшча, у вераснi-лiстападзе мiнулага года ён прысвоiў грошы пяцярых мясцовых жыхароў. ПОЎНЫ АБЗАЦ18-гадовы п’яны брытанскi салдат за адну ранiцу ўгнаў 2 танкi з гарнiзона, што дыслацыраваўся ў нямецкiм горадзе Цэле. У першы раз салдату ўдалося выехаць незаўважаным за межы гарнiзона, але ён праехаў каля 500 м, з’ехаў у кювет i заглохнуў. Тады ён вярнуўся ў сваю часць i ўгнаў яшчэ адзiн танк. На гэты раз яму ўдалося праехаць амаль 3 км, перш чым яго заўважыў ваенны патруль. Пасля таго як танк ледзь не пратаранiў сустрэчны аўтамабiль, ваенная палiцыя паспрабавала перахапiць бранiраваную машыну. Падчас манеўру салдат не справiўся з кiраваннем, з’ехаў з дарогi i ўрэзаўся ў дрэва. Свiннi, што збеглi з аўтапоезда, якi пацярпеў аварыю, выклiкалi ўчора транспартны хаос на хуткаснай аўтамагiстралi ў Германii. Аўтапоезд перавозiў 90 свiней, па невядомай прычыне страцiў кiраванне i ўрэзаўся ў дарожную агароджу, а прычэп перакулiўся. Жывёлiны выбралiся на волю i разбеглiся па праезнай частцы. Палiцэйскiя i ветэрынары лавiлi свiней, што было няпроста, таму аўтабан быў зачынены на некалькi гадзiн. Утварыўся затор на некалькi кiламетраў. Людзi не пацярпелi, урон ацэньваецца ў 100 тыс. еўра. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Вiцебска 1981 г.н. махлярскiм чынам "зарабiў" $52,2 тыс. Ён з’яўляўся афiцыйным прадстаўнiком адной з маскоўскiх фiрмаў, што аказвае п
|
|