21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прышчэпкі i кветкi

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прышчэпкі i кветкi

Фельчарска-акушэрскi пункт у аграгарадку Чэрнеўка Дрыбiнскага раёна стаў лепшым у Магiлёўскiм вобласцi паводле вынiкаў працы за 2008 год, паказчыкаў якасцi i культуры медыцынскага абслугоўвання

— Што гэта значыць: людзi мала хварэюць альбо вы добра лечыце?

 

— Хутчэй, мы добра праводзiм прафiлактыку, — усмiхаецца ў адказ на пытанне загадчыца ФАПа Таццяна Яфiмава. — Дысцыплiнавана робiм прышчэпкi. Штогод жанчыны праходзяць агляд — а гэта ранняя прафiлактыка анкалагiчных хваробаў. Своечасова адпраўляем хворых на кансультацыi да спецыялiстаў у Дрыбiн i Магiлёў.

У гэтым сезоне прышчэпкi ад грыпу зрабiлi многiя ў Чэрнеўцы i акрузе: дзецi i дарослыя, здаровыя i хваравiтыя, працаздольныя i пенсiянеры. Бясплатна i без анiякага прымусу.

Вiдаць, нехта з сялян падзялiўся мiнулагоднiм вопытам, калi пасля прышчэпкi не захварэў на грып альбо перанёс хваробу ў лёгкай форме. Такая агiтацыя "з хаты ў хату" — лепшая рэклама на вёсцы, асаблiва калi яна падмацаваная словам аўтарытэтнай фельчаркi.

Таццяна Паўлаўна Яфiмава ўсiх жыхароў (а iх больш за 300) пяцi вёсак тэрыторыi абслугоўвання ФАПа ведае ў твар i памятае пра iх праблемы са здароўем. Ураджэнка Крычава, яна пайшла замуж за мясцовага механiзатара, выгадавала двух сыноў. Дом фельчаркi месцiцца ў сотнi метраў ад ФАПа, i яна добра ведае, што сельскi медык — гэта не толькi вялiкi аўтарытэт, але i адказнасць.

— Я не адмаўляю людзям у дапамозе — нiколi i нiкому, — кажа Таццяна. — Так, турбуюць мяне часта: i ў выхадныя днi, i ўначы, здараецца. Але гэта мая праца. "Хуткую дапамогу" трэба чакаць паўгадзiны, а я — побач.

Галоўны ўрач Дрыбiнскай цэнтральнай раённай бальнiцы Вiктар Пянькоўскi мае перакананне: сельскi фельчар павiнен жыць там, дзе працуе.

мае перакананне: сельскi фельчар павiнен жыць там, дзе працуе.

— Таццяна Паўлаўна можа аказаць на месцы лепшую дапамогу, таму што яна ведае людзей, iх хваробы i лекi, якiя найбольш дапамагаюць канкрэтнаму чалавеку, — тлумачыць кiраўнiк раённай медыцыны.

Чэрнеўскi ФАП, не хавае Вiктар Пянькоўскi, з’яўляецца ўзорным. Ранейшы будынак медыцынскай установы не адпавядаў нормам, i ў 2006-м годзе, калi Чэрнеўка стала аграгарадком, фельчарска-акушэрскi пункт атрымаў памяшканне ў вольным крыле школы.

Уваход у ФАП — асобны, з вулiцы. Сучасны рамонт. Iдэальная чысцiня ў пакоях. Адметнасць гаспадаркi Яфiмавай — вялiкая колькасць кветак, сярод якiх прыемна для вока цвiтуць фiялкi i ружы. Тутэйшыя лiчаць, што цвiценню пакаёвых кветак спрыяе добрая энергетыка ФАПа i добразычлiвасць яго гаспадынi, да якой прыходзяць не толькi лячыцца, але i атрымаць жыццёвую параду, пачуць добрае слова.

Прыём пацыентаў вядзецца з ранiцы. Сёння трое дзяцей з павышанай тэмпературай, насмаркам i кашлем адправiлiся дадому "вылежаць" прастуду. Старыя прыходзiлi са скаргамi на высокi крывяны цiск i атрымалi дапамогу. Кропельнiцу i ўколы фельчарка зрабiла па прызначэннях медыкаў з раённай бальнiцы. Дапамога бясплатная, а дадатковыя лекi можна набыць тут жа, у аптэчным кiёску.

— Самае прыемнае ў маёй працы — гэта калi лечыш чалавека i бачыш, што гэта яму сапраўды дапамагае, — тлумачыць Таццяна. — Калi чалавек iдзе на папраўку, ты бачыш вынiк сваёй працы.

— А што самае складанае?

— Складанасцяў у сельскага медыка шмат, але самая асноўная — аддаленасць вёсак, дзе жывуць пацыенты. Мой радыус абслугоўвання — 8 кiламетраў. Калi выправiцца пешшу, то за цэлы дзень толькi ў адну вёску i можна трапiць. А хто будзе лячыць астатнiх?..

Мiнулым летам цярплiвасць Таццяны скончылася, i за ўласныя 2,5 мiльёна рублёў яна набыла скутар. Гэта далёка не першы выпадак у Магiлёўскай вобласцi, калi сельскiя медыкi перасаджваюцца з веласiпедаў на сучасныя транспартныя сродкi. Фельчар на скутары становiцца звыклым вобразам.

— Ведаеце, у маiх аддаленых вёсках жывуць не толькi старыя, але i маладыя людзi, якiя маюць шмат дзяцей, — тлумачыць Яфiмава. — Ёсць там дзецi, якiм яшчэ не споўнiўся год. Ёсць праблемныя сем’i, якiя трэба наведваць двойчы на тыдзень, ды яшчэ ў днi заробкаў i ў святы. Што ж, такая рэальнасць! Таму, каб усюды паспяваць i аблегчыць сабе жыццё i працу, вырашыла не чакаць ласкi ад кагосьцi, а сама паклапацiлася пра сябе i пацыентаў. Скутар мне вельмi падабаецца!

Таццяна ацэньвае стан здароўя вяскоўцаў: "Людзi тут не вельмi хваравiтыя". Дзецi хварэюць на прастуды, больш цяжкія хваробы знiклi над нацiскам прышчэпак. Калi фельчарка толькi прыйшла на працу ў Чэрнеўскi ФАП, давялося пазмагацца з педыкулёзам ды часоткай, якiя ахапiлi аж чацвёртую частку школьнiкаў. Цяпер у гэтым сэнсе праблем няма, а пашкоджаннi накшталт "бег, упаў, пабiў калена альбо разбiў нос" — гэта звычайнае жыццё для малых непаседаў.

Дарослыя скардзяцца найбольш на радыкулiт i высокi цiск. Старыя звычайна маюць розныя праблемы сардэчна-сасудзiстай сiстэмы.

— Людзi лечацца i слухаюцца мяне: усё, што параю, выконваюць, — кажа фельчарка.

— А калi вы iм раiце не пiць гарэлку i моцнае пладовае вiно?

(уздыхае) Не ўсе выконваюць.

— Так, гэта праблема, — уступiў у гутарку галоўны ўрач Дрыбiнскага раёна Вiктар Пячкоўскi. — Але мне падаецца, што ў апошнiя год-два-тры адбылася i тут стабiлiзацыя. Сацыяльныя ўзрушэннi на карысць не iдуць, i падчас эканамiчнага крызiсу п’янства можа пайсцi на ўздым з-за няпэўнасцi. Чалавек не мае ўпэўненасцi ў заўтрашнiм днi. Як бы там нi было, спiртныя напоi — многiя лiчаць антыстрэсавым сродкам, якi дапамагае расслабiцца i перажыць канкрэтную сiтуацыю.

— А я — перакананая працiўнiца алкаголю, — заявiла Таццяна Яфiмава. — Ад таго, што чалавек вып’е, праблема сама сабой не вырашыцца. На ранiцу i праблема засталася, i да ўсяго яшчэ i галава балiць.

— Так, мы разглядаем пытаннi дэмаграфiчнай бяспекi, — сказаў Вiктар Канстанцiнавiч. — Летась у Дрыбiнскiм раёне 9 чалавек загiнулi ад атручэння алкаголем i сурагатамi. Чатыры чалавекi пагарэлi, i гэта таксама звязана з алкаголем. Ужо сёлета ў пасёлку для чарнобыльскiх перасяленцаў Пудаўнi загiнулi на пажары тры чалавекi: сваякi выпiлi i пайшлi спаць, ад недакурка стала тлець коўдра, i яны атруцiлiся чадам...

— У ФАПе паўсюды агiтацыя за здаровы лад жыцця. Цi мае вынiк гэта кампанiя?

Натуральна, — адказала фельчар. — Можа, чалавек не ведае i не ўсведамляе, чым усё можа скончыцца. Можа, ён газет не чытае i тэлевiзар не глядзiць, а мы ездзiм у самыя аддаленыя вёскi з лекцыямi пра здаровы лад жыцця, шкодныя звычкi i небяспечныя хваробы, такiя як СНIД.

— Наўрад цi СНIД пагражае старым, якiя жывуць у глыбiнцы.

— Можа, i не пагражае, але людзi цiкавяцца. Акрамя гэтага, якраз на нашым участку ёсць выпадкi СНIДу.

— У Дрыбiнскiм раёне ёсць 8 iнфiцыраваных чалавек, — нагадаў статыстыку Пячкоўскi. — Завезлi гэту хваробу сюды наркаманы, а потым яна распаўсюдзiлася з-за таго, што сужыцелi адно аднаго аб небяспецы не папярэджвалi. Двое дзяцей нарадзiлiся ад iнфiцыраваных мацi. Малыя нармальныя, але знаходзяцца пад пастаянным кантролем медыкаў.

— Крызiс, пра якi цяпер шмат гавораць i пiшуць, вас закрануў?

— Не, у нас дастаткова медыкаментаў i прыладаў, — адразу адказала Таццяна. — I гэта зусiм не актуальная тэма для гутарак у вёсцы. Таму што тут кожны трымае сваю гаспадарку: як мiнiмум бульба свая, а ўсё астатняе дадасца. А калi ёсць свае яйкi, мяса ды малако, дык усё наогул проста. Галоўнае — не ленавацца!

Сама фельчарка таксама мае вялiкую гаспадарку: карова, бык, чатыры свiннi, куры ды качкi. I калi не будзе хапаць заробку на жыццё, Таццяна добра ведае, што трэба рабiць. Рэцэпт эканамiчнага выжывання па Яфiмавай: бярэш двух парсючкоў, гадуеш iх, аднаго пакiдаеш — каб было чым харчавацца сям’i, а другога здаеш за грошы, каб у краме набыць садавiну i ласункi для дзяцей.

— Я б параiў людзям набываць сабе дамы ў вёсках, — выказаўся Вiктар Пячкоўскi. — У нас на Дрыбiншчыне хату можна набыць за 200-300 долараў! I калi, напрыклад, чалавек выходзiць на пенсiю, то навошта сядзець у душнай кватэры i перашкаджаць маладым самастойна будаваць сваё жыццё? Можна перасялiцца ў вёску, пачаць жыццё нанова на прыродзе i са сваёй гаспадаркай, якая пракормiць за любым часам.

Праўда, медыкi ўсё ж робяць заўвагу ў сувязi з крызiсам: калi ў кiшэнi пуста — узнiкаюць праблемы ў тым лiку i з лячэннем. Гавораць, што ўстановам медыцыны i аптэкам негатыўныя з’явы ў эканомiцы не надта пагражаюць: урачэбная дапамога i лекi людзям патрэбныя заўсёды. Аднак трэба ўлiчыць, што сучасныя медыкаменты каштуюць дорага. I замест таблетак новага пакалення — напрыклад, для падтрымання нармальнага крывянога цiску, якiя каштуюць некалькi дзясяткаў тысяч рублёў, людзi вяртаюцца да старых прэпаратаў, якiя хоць i не такiя эфектыўныя, затое больш танныя.

Разам з тым, яшчэ большую актуальнасць набывае здаровы лад жыцця, якi дазваляе менш хварэць i даўжэй жыць.

— Як жыць, каб менш хварэць? — перапытвае Таццяна Яфiмава i дае дакладны адказ. — Не курыць, не злоўжываць спiртнымi напоямi, не есцi тлустую ежу, сачыць за халестэрынам, больш рухацца. I меней перажываць, у тым лiку з нагоды крызiсу. Калi мы не маем сiл i магчымасцяў, каб змянiць сiтуацыю, трэба прыняць яе i жыць далей.

Iлона Iванова.

Дрыбiнскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фельчарска-акушэрскi пункт у аграгарадку Чэрнеўка Дрыбiнскага раёна стаў лепшым у Магiлёўскiм вобласцi паводле вынiкаў працы за 2008 год, паказчыкаў я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика