Мінскія гісторыкі просяць Макея памяняць помнік Леніну на помнік Еўфрасінні Полацкай
27 февраля 2009 Общество
Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларускія гісторыкі хочуць замяніць камуністычныя помнікі на скульптуры нацыянальных дзеячаў. З такой прапановай яны звярнуліся да кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі Ўладзіміра Макея. Ініцыятарамі звароту выступілі Ігар Лялькоў і Іван Лагвіновіч. Пад зваротам таксама падпісаліся каля ста грамадзянаў Беларусі. Яны сцвярджаюць, што ў незалежнай Беларусі больш за палову помнікаў на вуліцах і плошчах гарадоў прысвячаюцца рэвалюцыйным дзеячам Расіі. А вось помнікаў дзеячам беларускай гісторыі і культуры няма. Тое, што Ленін і іншыя бальшавіцкія дзеячы спрычыніліся да ўтварэння БССР і іншых падзеяў нашай гісторыі, ініцыятараў звароту не бянтэжыць. У каментары Еўрарадыё Ігар Лялькоў адзначыў, што ў Беларусі мусяць найперш стаяць помнікі дзеячам уласна беларускай гісторыі і культуры: Лялькоў: Тых, хто праязджаў праз Беларусь, ці тых, хто нейкім чынам не будучы беларусам, не будучы ў Беларусі, спрычыніўся да гісторыі Беларусі, — такіх асобаў дастаткова шмат, калі браць гісторыю. Пэўным чынам да гісторыі Беларусі маглі спрычыніцца Сталін, і Пілсудскі, і Гітлер, і яшчэ шмат якіх гістарычных перасанажаў. На думку гісторыка, на плошчы Незалежнасці ў Мінску павінна стаяць скульптура святой Еўфрасінні Полацкай — хрысціянскай заступніцы Беларусі. У іншых гарадах і мястэчках помнікі мусяць быць суаднесеныя з мясцовай гісторыяй. Асноўнай нагодай для звароту стаў указ кіраўніка Беларусі “Аб абвяшчэнні 2009 года Годам роднай зямлі”. Разгледзець яго ініцыятары прапануюць на бліжэйшым паседжанні Грамадска-кансультацыйнага савету пры Адміністрацыі прэзідэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 февраля 2009 Общество Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларускія гісторыкі хочуць замяніць камуністычныя помнікі на скульптуры нацыянальных дзеячаў.
|
|