21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Транспартны пракурор вымагаў 1,5 тыс. долараў

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Транспартны пракурор вымагаў 1,5 тыс. долараў

Начальнiк аддзела фiлiяла транспартнай iнспекцыi па Вiцебскай вобласцi атрымаў хабар на агульную суму больш за 4 тыс. долараў, паведамiў следчы па найважнейшых справах следчага аддзела пракуратуры Вiцебскай вобласцi Андрэй Грыгор’еў.

З 2006 па 2008 год 33-гадовы мужчына спачатку ў якасцi вядучага спецыялiста, а потым у статусе начальнiка аддзела лiцэнзавання i кантролю за транспартнай дзейнасцю атрымаў грашовыя ўзнагароджаннi за станоўчае вырашэнне пытанняў, якiя ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Так, за 300 долараў ён дапамог паскорыць рэгiстрацыю аўтамабiля ў якасцi таксi i атрымаць на яго лiцэнзiйную картку, за 300 еўра згадзiўся не прымаць належныя меры па выяўленых парушэннях у ажыццяўленнi транспартнай дзейнасцi на адной з фiрмаў абласнога цэнтра, а за 700 долараў выдаў неабходныя даведкi для ДАІ.

Загубiла начальнiка банальная прагавiтасць: супрацоўнiкi аднаго з прыватных прадпрыемстваў горада звярнулiся ў праваахоўныя органы, калi ён запатрабаваў 1,5 тыс. долараў за непрыняцце мераў па выяўленых парушэннях.

Вольга БАГАЧОВА, БЕЛТА.

Дзяўчатам абяцалi заробак за мяжой

Вярбоўшчыкi заманьвалi сваiх ахвяраў байкамi пра працаўладкаванне ў якасцi танцоўшчыц...

У Маскве спынена дзейнасць своеасаблiвай "штаб-кватэры", куды з Беларусi i iншых краiн СНД вярбоўшчыкi пастаўлялi дзяўчат для далейшай перапраўкi ў Iзраiль, Iталiю i Германiю для сэксуальнай эксплуатацыi.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, аперацыю, у ходзе якой было затрымана больш за два дзясяткi членаў мiжнароднай злачыннай арганiзацыi, правялi сумесна праваахоўнiкi нашай краiны, Расii, Iзраiля i Украiны. У Маскве было затрымана 13 гандляроў "жывым таварам", у Iзраiлi — 12. У нашай рэспублiцы вярбоўшчыка, якi адказваў за пастаўку дзяўчат за мяжу з тэрыторыi Беларусi, арыштавалi ў Бабруйску. 32-гадовы арганiзатар злачыннай групы быў судзiмы. Выяўлены асобы дзесяцi ахвяр, якiх ён вывез на "працу" за мяжу. Сярод iх ёсць i няпоўнагадовыя з няўдалых сем’яў.

Пацярпелых у расiйскую сталiцу злачынцы заманьвалi, абяцаючы працаўладкаваць iх у замежныя забаўляльныя ўстановы ў якасцi танцоўшчыц, афiцыянтак, барменаў i г.д. Прычым, гарантуючы на словах дзяўчатам прыстойную працу, "дабрадзеi" аплачвалi iм праезд, афармлялi дакументы на выезд за мяжу. Казка заканчвалася па прыездзе ў Маскву, калi ў пацярпелых забiралi пашпарты i бралi распiскi аб абавязацельстве вярнуць сродкi за арганiзацыю выезду. Калi хтосьцi з дзяўчат пачынаў упарцiцца, не згаджаючыся танцаваць пад дудку вярбоўшчыкаў, да iх прымянялi сiлу.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнiк аддзела фiлiяла транспартнай iнспекцыi па Вiцебскай вобласцi атрымаў хабар на агульную суму больш за 4 тыс. долараў, паведамiў следчы па най
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика