21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Пасяўныя плошчы грэчкi ў Беларусi сёлета плануецца павялiчыць да 23,6 тыс.га, што амаль удвая больш, чым летась. Пра гэта паведамiў на пасяджэннi калегii Мiнсельгасхарчу краiны намеснiк мiнiстра Васiль Паўлоўскi, перадае БелТА.

 Полацкiя мытнiкi затрымалi буйную партыю цыгарэт — 292,5 тыс. пачкаў на суму каля Br414 млн, паведамiлi БелТА ў прэс-службе дзяржаўнага мытнага камiтэта. У грузавым аўтамабiлi DAF, якi ехаў з Расii ў Латвiю праз пункт пропуску "Урбаны", згодна з дакументам правозiлiся нiткi. Аднак мытнiкi выявiлi незаяўленыя цыгарэты. Аўтамабiль затрыманы, цыгарэты канфiскаваныя, праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

 У суд накiраваная справа па абвiнавачваннi трох урачоў Івацэвiцкай райбальнiцы ў тым, што з-за iх непрафесiйных дзеянняў пры правядзеннi штучнай вентыляцыi лёгкiх у студзенi мiнулага года памерла дзiця.

n У Мiнскай вобласцi 10 сакавiка сапёры двойчы абясшкоджвалi боепрыпасы часоў мiнулай вайны. У Заслаўi мiнамётная мiна з узрывальнiкам была выяўленая пры будаўнiчых работах у фiлiяле мэблевай фабрыкi. Сапёрамi выяўлены i знiшчаны тры 120 мм мiнамётныя мiны. А ў Старобiне Салiгорскага раёна ў канаве знойдзены тры снарады рознага калiбру. Яны таксама знiшчаныя.

 Вiцебскiя фiнансавыя мiлiцыянеры спынiлi дзейнасць групы вiцябчан, якiя займалiся нелегальнай перавозкай пасажыраў па мiжнародных маршрутах. Трое жыхароў горада аб’ядналi намаганнi i ўласныя транспартныя магчымасцi i дастаўлялi клiентаў у аэрапорты сталiц суседнiх краiн, у прыватнасцi, у Маскву i Кiеў, а таксама забiралi там тых, хто прыляцеў. Пры гэтым лiцэнзii на такi вiд дзейнасцi ў iх не было. Яны атрымалi даход ад незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў памеры каля Br40 млн. Узбуджана крымiнальная справа.

 Адбыўся суд над асiстэнтам кафедры хiрургii Вiцебскай акадэмii ветэрынарнай медыцыны, якi браў са студэнтаў матэрыяльнае ўзнагароджанне за допуск да экзаменаў, залiкi i курсавыя работы. Сума, "заробленая" асiстэнтам за год, склала Br350 тыс., а прызначаны судом тэрмiн за атрыманне хабару — 6 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.

 Па ацэнцы спецыялiстаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, пiк смяротнасцi ад СНIДу прыйдзецца на найблiжэйшыя 5 гадоў. Сёлета ў свеце ад гэтай хваробы могуць памерцi 2,2 млн. чалавек, а максiмум лятальных канцоў (2,4 млн) прыйдзецца на 2012 год. Потым смяротнасць ад СНIДу пойдзе на спад, мяркуюць спецыялiсты.

 У Маскве на вулiцы з-за дарожнай спрэчкi (каму праехаць першым) сутыкнулiся вадзiцелi аўтамабiляў ВАЗ-2105 i ВАЗ-2109. Шэраговы ранiшнi канфлiкт аўтааматараў прывёў да вялiкай трагедыi — вадзiцель "дзявяткi" выхапiў пiсталет-кулямёт i адкрыў агонь па "пяцёрцы". Вадзiцель апошняй i яго пасажыр атрымалi па некалькi агнястрэльных раненняў i былi дастаўленыя ў бальнiцу. Той, хто страляў, з месца здарэння знiк.     ПОЎНЫ АБЗАЦ      Жыхарцы Вялiкабрытанii пагражае турэмны тэрмiн за тое, што падчас пацалунку яна адкусiла свайму каханку трэць языка. 40-гадовая жанчына выпiвала ў свайго 45-гадовага сябра, а затым стала яго цалаваць i ўчапiлася зубамi ў ягоны язык. Няшчаснаму ўдалося вырвацца з абдымкаў, аднак кавалак яго языка застаўся зубах каханкi. Мужчына падаў у суд, паколькi пасля ранення ён пачаў адчуваць цяжкасцi пры маўленнi i страцiў здольнасць нармальна адчуваць смак ежы. Чакаецца трэцяе пасяджэнне суда.   Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.    

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Полацкiя мытнiкi затрымалi буйную партыю цыгарэт — 292,5 тыс. пачкаў на суму каля Br414 млн, паведамiлi БелТА ў прэс-службе дзяржаўнага мытнага камiт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика