Стол
Стол
Стол у культуры ўсходнiх славян лiчыўся прадметам асаблiвага ўшанавання. Ён быў абавязкова высокi, стаяў у чырвоным куце i з’яўляўся неад’емнай часткай хаты, яе маркiраваным цэнтрам. Такая пашана да стала вынiкала з таго, што ён быў непасрэдным удзельнiкам шматлiкiх рытуалаў i абрадаў. З надыходам хрысцiянства стол пачалi параўноўваць з прастолам Боскiм, а таму паводзiць сябе за сталом трэба было, як у царкве. l Стол павiнен быць абавязкова засланы абрусам. Пры гэтым уважлiва сачылi за тым, якiм бокам засланы абрус: левы бок абруса сiмвалiзаваў сабой "выключанасць" з паўсядзённага жыцця — жалобны стол. l На стале не павiнны знаходзiцца пабочныя рэчы, асаблiва гэта датычылася нажа, грошай, ключоў, шапкi i торбы (сумы). l Самым лепшым знакам дабрабыту i багацця ў хаце служыў хлеб на стале: "Хлеб на стол, так i стол — прастол, а хлеба нi лусты — дык i стол пусты". l У кожнага члена сям’i было сваё месца за сталом, дакладна вызначанае яго сямейнымi, сацыяльнымi i ўзроставымi паказчыкамi. Гаспадар (галава сям’i) сядзеў на самым пачэсным месцы — у чырвоным куце, пад абразамi. Але ён сядзеў крыху ў аддаленнi ад чырвонага кута, як бы пакiдаючы месца для Бога. Калi ў сям’i не было бацькi, эстафету прымаў старэйшы жанаты сын. Калi сын не быў яшчэ жанатым, "верх" належаў мацi. Аберуч ад гаспадара сядалi старэйшыя мужчыны, а за iмi — малодшыя, потым жанчыны. Гаспадыня, тая, што гатавала ежу, часам зусiм не садзiлася за стол, а сiлкавалася стоячы цi пасля таго, як паесць уся сям’я. Жанчына магла займаць самае пачэснае месца за сталом толькi ў выключным выпадку, калi яе абiралi хроснай мацi на хрэсьбiнах або на вяселлi свайго хрэснiка. l Пiльна сачылi за тым, каб нiхто не грукаў па стале. Лiчылi, што стол — гэта "далонь Бога, працягнутая людзям". Казалi: "Не бi па стале, бо стол — Боская далонь". l З-за стала выходзiць не спяшалiся. Славяне лiчылi: "колькi прабудзеш за сталом, столькi i ў царстве нябесным будзеш". l Калi выходзiлi з-за стала, абавязкова дзякавалi Богу. Калi ўдзячнасць гучала ў бок гаспадароў, яны iмкнулiся як мага хутчэй пераадрасаваць яе Нябёсам. l Калi прыходзiлi сваты, свацця абвязвала ножкi стала поясам, каб "вяселле завязалася". Перад тым, як выправiцца ў храм, жанiх i нявеста павiнны былi тройчы абысцi стол (а ў храме маладыя будуць тройчы абыходзiць прастол). За сталом дзялiлi вясельны каравай. Вядомы такi звычай: нявеста, калi выходзiла з хаты, цягнула за сабой стол, каб сяброўка таксама хутка ўзяла шлюб. l Перад доўгiм i цяжкiм шляхам чалавек iмкнуўся атрымаць падтрымку ў сакральнага месца хаты — стала, для чаго тройчы цалаваў яго. Стол цалавалi i па вяртаннi дадому. l Паўсюдна вядома такая прыкмета: калi дзяўчына ў размове з хлопцам абапрэцца (прысядзе) на стол, яна нiколi не выйдзе замуж. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стол у культуры ўсходнiх славян лiчыўся прадметам асаблiвага ўшанавання. Ён быў абавязкова высокi, стаяў у чырвоным куце i з’яўляўся неад’емнай частка
|
|