21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жарсці вакол Купалаўскага парку

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жарсці вакол Купалаўскага парку

Патанаючы ў квеценi дрэваў, стаяў невялiчкi дамочак на ўзбярэжжы Свiслачы. Наўкола было шмат кветак, кусты бэзу, язмiну. Наваколле вясною нагадвала вясельную сукенку дзяўчыны... Насамрэч, гэта была прыгожая мясцiна. У час жахлiвай вайны гэтае месца было выпаленае. А потым адноўленае валанцёрамi. Зараз жа гэта наша гiсторыка-культурная каштоўнасць... І тут калiсьцi хадзiў ён, першы народны паэт Беларусi!..

Нездарма ў "Звяздзе" ўжо трэцiм разам з’яўляецца артыкул пра Купалаўскi парк — як кажуць, набалелае. Бо не могуць сапраўдныя людзi, грамадзяне Беларусi, спакойна ставiцца да такой справы, як руйнаванне святога. Можна знiшчыць пабудову, змянiць iмя цi спалiць кнiгу, але адрачыся ад сваёй Радзiмы, яе каштоўнасцяў заўжды было найгоршым грахом. Так, гэта менавiта святое месца, бо гэткiм яго зрабiлi нашы з вамi думкi: населены цудоўнымi вавёрачкамi i таямнiчымi вобразамi герояў "беларускай песнi", велiчнымi дрэвамi i чалавечай годнасцю, гэты парк стаў улюбёным месцам шпацыру моладзi, бацькоў з дзецьмi i ўжо сталых людзей. Парк прыгажосцi i супакаення... Але хто ўвогуле мог падумаць, што гэта можа ў хуткiм часе скончыцца назаўжды?

27 красавiка 2006 года Мiнгарвыканкам дазволiў пачаць будоўлю "аб’екта грамадскага харчавання" на тэрыторыi Купалаўскага парку. Так, на тым месцы, дзе зараз знаходзiцца прыбiральня, плануецца пабудаваць... рэстаран. Што з гэтага вынiкае? Будаванне пад’язных шляхоў, бо як iнакш будуць падвозiцца прадукты харчавання? Выпiлка старых дрэваў, што, безумоўна, нанясе шкоду амаль ручным вавёркам; адпампоўка грунтовых водаў, што ўпадаюць у Свiслач, у вынiку чаго рачулка можа абмялець...

— Нядаўна мы пачулi спачатку радасную вестку, што адбудзецца рэканструкцыя парка iмя Янкi Купалы, што ён сапраўды будзе населены такiмi хрэстаматыйнымi вобразамi Купалаўскiх твораў, як Бандароўна, Машэка, Гусляр i гэтак далей, — расказвае Алена Бурбоўская, вядучы навуковы супрацоўнiк дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы, — але праз некалькiх пасяджэнняў, мы з жалем даведалiся, што новых скульптураў тут будзе толькi дзве...

Так званы "аб’ект грамадскага харчавання" прадугледжвае сто наведвальнiцкiх месцаў. Але цераз дарогу размешчаны такi ж велiзарны — "Журавiнка". На што тады новы будаваць? Гэта першае пытанне, якое, так бы мовiць, само прыходзiць да любога цвярозага розуму. Другое, якое вынiкае з першага: цi не стане парк з-за гэтага неспакойным месцам?

— Сёлета ў парку зрабiлi рэканструкцыю: паклалi новыя дарожкi. У вынiку гэтага старыя лiхтары замянiлi новымi, якiя яшчэ не працуюць, увечары тут проста страшна гуляць, бо, самi разумееце, цемра... А што ж будзе, калi тут з’явiцца, найхутчэй, прытулак "пiтва i гульняў"? А ў нас, паглядзiце, дзецi — што яны тут будуць бачыць? — так абураюцца заўзятары адпачынку ў гэтым парку.

У сваю чаргу, намеснiк мiнiстра культуры Беларусi У. Грыдзюшка перакананы, што "прыклады размяшчэння кавярняў i iншых падобных аб’ектаў у парках, якiя валодаюць статусам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, шырока вядомыя ў еўрапейскiх краiнах".

Пытанне трэцяе: цi будзе пашкоджаны экалагiчны фон запаведнай мясцiны? Як паведамляе У. Грыдзюшка, "прадугледжана стварэнне падыходаў да кавярнi ў месцах, не занятых дрэвамi, праезд грузавога транспарту не плануецца, пракладка iнжынерных сетак вызначана па наяўных трасах камунiкацый". I гэта вельмi здзiўляе, бо, цiкава, якiм гэта чынам будзе ажыццяўляцца падвоз харчу? Цi будзе тут пабудаваная паркоўка, таксама невядома... Але ж i шмат хто з жыхароў Мiнска маюць сваё меркаванне.

— Гэты парк з’яўляецца месцам адпачынку людзей — сталым людзям увогуле няма куды падзецца ў асяродку вялiкага горада. Тут у ялiнках жывуць вавёркi, мы iх заўжды падкормлiваем. Мы, усе жыхары, усе мiнчане, якiя праходзяць тут, выступаем выключна супраць таго, каб тут будавалi нейкую пiцейную ўстанову, бо усе дрэвы трэба лячыць, захоўваць, а не секчы i ствараць тым самым сапраўдную экалагiчную катастрофу. Зялёных насаджэнняў i зараз не хапае для людзей... Што можна казаць, калi нават гэтую рэканструкцыю зрабiлi неквалiфiкавана — знiшчылi ўсю карнявую сiстэму, пладародныя грунты — шмат цяпер стаiць скалечаных дрэваў... Прайшло паўвека, i нiякага паляпшэння не адбылося, бо ў савецкi час тут былi газоны, кветкi, а цяпер хочуць гэты рэстаран будаваць...

Згодна са звесткамi праведзенага невялiчкага апытання, большасць мiнакоў выступалi супраць будавання на тэрыторыi парку ўвогуле чаго-небудзь, не звязанага з творчасцю Янкi Купалы. Што датычыцца iншых пунктаў гледжання, дык тут таксама ўсё вельмi супярэчлiва. Так, калi "будаўнiкi" ўпэўнiваюць, што нiякай шкоды Свiслачы нанесена не будзе, дык што яны збiраюцца рабiць з будаваннем цокальнага паверха, дзе плануецца размясцiць прыбiральню? Цi, магчыма, яны валодаюць нейкай звыштэхналогiяй адпампоўкi вады? Бо, са словаў дырэктара музея Янкi Купалы, менавiта пад тым месцам праходзiць вялiкая хваля грунтовых водаў, ад чаго ўвесну тут утвараюцца сапраўдныя гейзеры. Здаецца, невыпадкова ў свой час Свiслач закавалi ў бетонныя ланцугi...

"Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася Спадчына" — але цi зможам мы яе захаваць? Цi зможа парк набыць сваю былую велiч? Гэта залежыць толькi ад нас. А можа, мы проста валодаем недастатковай iнфармацыяй? Калi так, дык чакаем тэрмiновых тлумачэнняў!..

Мiкола ТАМАШЭВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патанаючы ў квеценi дрэваў, стаяў невялiчкi дамочак на ўзбярэжжы Свiслачы. Наўкола было шмат кветак, кусты бэзу, язмiну. Наваколле вясною нагадвала вя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика