21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Васiль Паўлоўскi, намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання: Сяўба будзе досыць напружаная

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Васiль Паўлоўскi, намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання: Сяўба будзе досыць напружаная

У мiнулым годзе пасяўная пачалася ўжо з 18 сакавiка. Сёлета "старт" будзе больш познi — як заўважыў намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiль Паўлоўскi, веснавыя палявыя работы разгорнуцца дзесьцi праз два тыднi. Зразумела, у тым выпадку, калi будзе спрыяльнае надвор’е.

У мiнулым годзе пасяўная пачалася ўжо з 18 сакавiка. Сёлета "старт" будзе больш познi — як заўважыў намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiль Паўлоўскi, веснавыя палявыя работы разгорнуцца дзесьцi праз два тыднi. Зразумела, у тым выпадку, калi будзе спрыяльнае надвор’е.

Да пачатку сяўбы вяскоўцы пачалi рыхтавацца загадзя. Па-першае, аснова будучага ўраджаю была закладзена ўвосень — плошча пад азiмымi на працягу апошняга часу стабiльна павялiчваецца, i зараз яна перавышае яравыя палеткi. Зiма выдалася даволi мяккая, таму, заўважыў Васiль Паўлоўскi, ёсць спадзяваннi, што перасяваць у вялiкiх аб’ёмах не давядзецца. Тым не менш, "на ўсялякi выпадак" створаны належны рэзервовы запас насення. Дарэчы, па многiх пазiцыях сёлета нарыхтавана больш, чым летась — да прыкладу, пшанiцы — на 40 тысяч тон, а рапсу — на 93 тыс.

Пакуль што недахоп адчуваецца па насеннi кукурузы, а таксама зялёнага гарошку, цыбулi i асобных вiдаў шматгадовых траў. Дэфiцыт будзе лiквiдаваны за кошт знешнiх закупак. "У далейшым будзем скарачаць аб’ёмы iмпарту, — запэўнiў Васiль Паўлоўскi. — Перш за ўсё за кошт пашырэння ўласных магчымасцяў". Сёлета ў пачатку верасня ў Івацэвiцкiм раёне пачне працаваць другi ў Беларусi кукурузакалiбравальны завод. Гэта дазволiць павялiчыць узровень забяспечанасцi ўласным насеннем гэтай сельскагаспадарчай культуры да 90 % ад патрэбы. Апошнiм часам у Беларусi ўдалося адмовiцца ад iмпарту саджанцаў (раней яны завозiлiся з Польшчы, Малдовы, Украiны). Цяпер спажыўцы забяспечаны iмi ў поўным памеры, нават з’явiлася магчымасць для экспарту.

Гатоўнасць тэхнiкi да сяўбы складае ад 86 да 90 % (у залежнасцi ад той цi iншай пазiцыi). Адначасова праводзiцца i рамонт збожжаўборачных камбайнаў i кормаўборачных агрэгатаў. На закупку запчастак для iх было выдзелена 40 мiльярдаў рублёў. Акрамя таго, працягнецца закупка новай тэхнiкi — у прыватнасцi, у гаспадаркi паставяць каля 1 тысячы трактароў, у асноўным энерганасычаных мадыфiкацый. 630 млрд руб. будзе выдаткавана на набыццё палiва. Большая частка гэтай сумы паступiць з рэспублiканскага i абласнога бюджэтаў, а астатняе будзе кампенсавана за кошт уласных сродкаў сельгаспрадпрыемстваў.

Даволi складаная сiтуацыя з забеспячэннем мiнеральнымi ўгнаеннямi. Калi па калiйных забяспечанасць складае 121 %, то па фосфарных — 67, а па азотных — увогуле 56 %. Магутнасцi айчынных прадпрыемстваў не дазволяць забяспечыць патрэбу цалкам, таму спатрэбяцца закупкi за мяжой. Для таго, каб прафiнансаваць гэтыя закупкi, аформлены замежны крэдыт на 199 мiльярдаў рублёў. Пакуль асобныя рэгiёны (Гродзеншчына i Вiцебшчына) не могуць скарыстацца гэтымi рэсурсамi, паколькi не разлiчылiся па былых даўгах перад банкамi.

Як паведамiў Васiль Паўлоўскi, усяго сёлета на сяўбу спатрэбiцца 2,45 трыльёна рублёў. Гэтыя сродкi павiнны быць знойдзены, але вiдавочна, што гаспадаркам давядзецца залазiць у крэдыты, у большасцi выпадкаў закладваць прадукцыю, якая будзе выраблена. Калi ў пачатку года ўзнiкалi пэўныя праблемы з рэалiзацыяй, то па вынiках студзеня—лютага рост адпаведнага паказчыка склаў 50—60 %. Аднак сельгаспрадпрыемствы не атрымлiваюць адэкватных даходаў, паколькi цэны нiжэйшыя за тыя, што былi летась. Але гэта не матыў для таго, каб павышаць закупачныя цэны. Як заўважыў Васiль Паўлоўскi, па шэрагу сельскагаспадарчых культур яны вышэйшыя, чым у суседнiх краiнах. Таму закупачныя цэны да канца гэтага года павышаць не плануецца. За выключэннем некалькiх пазiцый (у прыватнасцi, льнотрасты, ячменю i аўсу).

Паводле меркавання спецыялiста Мiнсельгасхарча, пасяўная чакаецца даволi напружаная — "будзе прыпыняцца фiнансаванне асобных праграм". Спецыялiсты рыхтуюцца да таго, каб усе работы правесцi якасна i ў сцiслыя тэрмiны. Толькi ў такiм выпадку можна спадзявацца атрымаць прыбаўку ў параўнаннi з мiнулым годам, калi, нагадаем, быў атрыманы рэкордны ўраджай.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе пасяўная пачалася ўжо з 18 сакавiка. Сёлета "старт" будзе больш познi — як заўважыў намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика