21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму футбольныя клубы не ствараюць інфраструктуру?

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму футбольныя клубы не ствараюць інфраструктуру?

Міністр спорту раскрытыкаваў стан спраў у гульні нумар адзін

Футбольны сезон у краiне стартаваў першымi чвэрцьфiнальнымi матчамi Кубка Беларусi, якiя прайшлi 15 сакавiка. БАТЭ сустракаўся з "Вiцебскам" i перамог 1:0, дзякуючы голу заяўленага барысаўскiм клубам у апошнi момант форварда нацыянальнай зборнай Вiталя Булыгi. Нядаўна 29-гадовы нападаючы, якi дагэтуль выступаў за клуб расiйскай першай лiгi "Прамень-Энергiя", падпiсаў кантракт з чэмпiёнам тэрмiнам на адзiн год. Салiгорскi "Шахцёр" перамог "Гранiт" з Мiкашэвiчаў (2:0), "Гомель" саступiў наваполацкаму "Нафтану" (1:2), МТЗ-РIПА разышоўся мiрам з гродзенскiм "Нёманам", галоў у матчы не зафiксавана.

Дарэчы, апошнiя два клубы пакуль не атрымалi лiцэнзii на ўдзел у чарговым чэмпiянаце Беларусi. У "Нёмане" пакуль не прызначаны кiраўнiк, у МТЗ-РIПА не вырашаны фiнансавыя пытаннi, аднак у найблiжэйшы час клубы выправяць недахопы. Астатнiм 12 клубам лiцэнзii былi ўрачыста ўручаны на гадавой справаздачнай канферэнцыi АБФФ, якая пачалася вiншаваннем з днём нараджэння галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Бернда Штанге — нямецкаму спецыялiсту 14 сакавiка споўнiўся 61 год. Старшыня Асацыяцыi "Беларуская федэрацыя футбола" Генадзь Нявыглас падвёў вынiкi працы свайго ведамства за мiнулы год, назваўшы сезон-2008 "адным з самых паспяховых". Ён нагадаў прысутным пра выхад моладзевай зборнай у фiнал чэмпiянату Еўропы, пра выхад юнацкай i юнiёрскай зборных у элiтныя раўнды кантынентальнага першынства, пра выступленнi БАТЭ ў групавым раўндзе Лiгi чэмпiёнаў, пра ажыятаж на стадыёне "Дынама" i пачуццё годнасцi, якое вярнулася да балельшчыкаў. "Але праблем i правалаў у нас дастаткова" — канстатаваў Генадзь Нявыглас. Ён паведамiў, што 11 лютага яшчэ на 4 гады падоўжана дзеянне Указа аб дзяржаўнай падтрымцы футбольных клубаў. Аднак патрабаванне гэтага ўказа накiроўваць 30 працэнтаў сродкаў на дзiцяча-юнацкi футбол не выконваецца ў поўнай меры нiводным клубам, акрамя наваполацкага "Нафтана". "Малюнак непрыгожы. Ёсць клубы, якiя ўвогуле не выдаткоўваюць сродкi на iнфраструктуру. Амаль усе клубы правялi перадсезонную падрыхтоўку за мяжой. Чаму нiхто не стварае ўласную iнфраструктуру?" — спытаў дэлегатаў канферэнцыi Генадзь Нявыглас. Ён праiнфармаваў, што большасць клубаў не выканала патрабаванне мець падагрэў поля i штучнае асвятленне да канца мiнулага сезона. I гэты крытэрый будзе вырашальным пры выдачы лiцэнзiй для клубаў вышэйшай лiгi на сезон 2010.

Генадзь Нявыглас выказаў незадаволенасць i сiтуацыяй у першай лiзе. "Там сфармiраваўся цэлы корпус чыноўнiкаў-утрыманцаў, якiя ставяць умову: "Дайце грошы, i мы будзем гуляць". Чэмпiянат там даводзiцца запускаць у штучным рэжыме. Тут павiнны быць новыя падыходы, i патрэбны новыя лiдары, для якiх футбол — справа жыцця", — рэзюмаваў Генадзь Нявыглас. Напрыканцы старшыня АБФФ паведамiў, што федэрацыя мае намер сёлета пабудаваць чатыры футбольныя палi — у Мiнску (поле САК "Алiмпiйскi"), Барысаве, Гомелi i Магiлёве.

Мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў пагадзiўся з Генадзем Нявыгласам, назваўшы работу федэрацыi "здавальняючай". I засяродзiў увагу на спробах карупцыйнай дзейнасцi, сур’ёзных парушэннях у судзействе, неабходнасцi больш змястоўнай гульнi нацыянальнай зборнай, добрыя гульнi якой з камандамi Аргенцiны, Турцыi i Германii сведчаць пра нядрэнны патэнцыял. Мiнiстр нагадаў, што летась на падтрымку футбола ў нашай краiне выдаткавана 98 мiльярдаў рублёў. Гэта адзiн з самых забяспечаных вiдаў спорту. Пры гэтым алiмпiйская зборная Беларусi не трапiла ў Пекiн, у той час як каманды па лёгкай i цяжкай атлетыцы, якiя фiнансуюцца ў разы меней, заваявалi там дзесяць медалёў. Аляксандр Грыгараў расказаў, што перад моладзевай зборнай, якая едзе на фiнальную частку чэмпiянату Еўропы, стаiць задача сама меней заваяваць медалi, а лепш — стаць чэмпiёнамi Еўропы. Нацыянальная зборная павiнна выканаць задачу выхаду ў фiнал Кубка свету, алiмпiйская зборная — у фiнальны турнiр Алiмпiйскiх гульняў 2012.

Наколькi блiзкiя гэтыя планы да рэальнасцi, пакажа футбольны сезон-2009, якi ўжо стартаваў.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбольны сезон у краiне стартаваў першымi чвэрцьфiнальнымi матчамi Кубка Беларусi, якiя прайшлi 15 сакавiка. БАТЭ сустракаўся з "Вiцебскам"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика