21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ахiлесава пята лёгкай галiны

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ахiлесава пята лёгкай галiны

На кантролі

 

 

На падтрымку арганiзацый лёгкай прамысловасцi за апошнiя два гады накiравана каля 245 мiльярдаў рублёў, адзначыў старшыня Камiтэта дзяржкантролю Зянон Ломаць на пасяджэннi калегii камiтэта, на якiм разглядалiся вынiкi праверкi эфектыўнасцi выкарыстання сродкаў, выдзеленых прадпрыемствам канцэрна "Беллегпрам" у якасцi дзяржаўнай падтрымкi, а таксама выканання яе ўмоў. "Гэта вялiкiя грошы, — дадаў старшыня, — аднак цi ёсць ад такой дапамогi аддача?" Летась кожнае трэцяе прадпрыемства, паводле слоў Зянона Ломаця, спрацавала са стратамi.

На думку начальнiка галоўнага ўпраўлення кантролю над працай сферы матэрыяльнай вытворчасцi КДК Вiталя Дзераха, "ахiлесава пята" галiны на сённяшнi дзень у тым, што ў канцэрне не надаюць асаблiвай увагi пытанням выкарыстання дзяржаўнай падтрымкi. Зараз загрузка вытворчых магутнасцяў складае ўсяго ад 40 да 60%, а абнаўленне асноўных фондаў патрабуе тэрмiновага ўлiвання туды сродкаў: iх знос складае да 80%. "Усё гэта, — лiчыць Вiталь Дзерах, — прыводзiць да таго, што прадпрыемствы галiны пачынаюць працаваць на склад, працуюць са стратамi, некаторыя з iх блiзкiя да банкруцтва".

Сярод выяўленых падчас праверкi ў галiне "хiбаў" — так званая карэкцiроўка некаторымi арганiзацыямi паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця ў бок знiжэння: рабiлася гэта, каб выканаць умовы па аказаннi iм дзяржаўнай падтрымкi. Так, да прыкладу, для ААТ "Слонiмская камвольная прадзiльная фабрыка" напачатку 2007 года быў даведзены паказчык па рэнтабельнасцi рэалiзаванай прадукцыi ў памеры 3%, а да канца года ён быў скарэктаваны да 0,1%. Падобная практыка "дасягнення" даведзеных паказчыкаў у канцэрне летась i наогул набыла масавы характар. У 2008 годзе з 31 праверанай арганiзацыi выкананне паказчыкаў забяспечана 14 прадпрыемствамi, з iх толькi 5 выканалi заданне без карэкцiровак, а 9 — "забяспечылi" паказчыкi толькi вышэйзгаданым чынам. У прыватнасцi, ААТ "Камволь" на мiнулы год было даведзена заданне па тэмпе росту аб’ёмаў вытворчасцi 111%, удакладненае заданне склала 80%, а фактычна дасягнуты паказчык — 80,2%. Усяго ў снежнi 2008 года канцэрнам "Беллегпрам" былi скарэктаваныя ў бок знiжэння заданнi 24 арганiзацыям галiны, якiя атрымлiвалi дзяржпадтрымку.

Мiж тым, звяртаючыся да прысутных, Зянон Ломаць заўважыў, што праведзены кантралёрамi аналiз — не жаданне "ўчынiць разнос кiраўнiцтву канцэрна". Старшыня камiтэта падкрэслiў, што ў гэтай сiтуацыi задача — не толькi выявiць недахопы, але i знайсцi адказ — як лепш далей працаваць. Сёння ўжо вiдавочна, што айчынная лёгкая прамысловасць страчвае свае пазiцыi на рынку. Дарэчы, паводле агучанай iнфармацыi, на палiцах некаторых нашых крамаў сёння знаходзiцца да 80% абутку кiтайскай вытворчасцi, а замежная тканiна прадаецца часам пад маркай беларускай. І гэта ў той час, калi на складах прадпрыемстваў канцэрна прадукцыi застаецца зашмат. У сувязi з гэтым Зянон Ломаць даў даручэнне праверыць крамы ў сталiцы i абласных цэнтрах з мэтай высветлiць, якiя там выстаўлены тавары беларускай лёгкай прамысловасцi, якая iх доля побач з iмпартнымi вырабамi.

На пасяджэннi iшла гаворка i аб сур’ёзных недахопах, што былi выяўлены пры праверцы дзейнасцi Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганiзацыi (БНПА). Створаная два гады таму, яна фактычна не выконвае адну з асноўных задач сваёй дзейнасцi — прадпрыемства недастаткова актыўна працуе па прыцягненнi сродкаў з-за мяжы. Паводле звестак начальнiка галоўнага ўпраўлення кантролю за банкаўскай i знешнеэканамiчнай дзейнасцю КДК Вадзiма Пешкура, прадпрыемствам за два гады за мяжу перададзена перастраховачнай прэмii на суму 9 мiльярдаў рублёў, а ў рэспублiку прыцягнута ўсяго паўмiльярда.

У БНПА практыкуюцца працяглыя службовыя камандзiроўкi за мяжу без вытворчай неабходнасцi. Высветлiлася, што гендырэктар прадпрыемства за два гады 83 днi знаходзiўся ў замежных службовых камандзiроўках, выязджалi неаднаразова за межы нашай краiны i iншыя спецыялiсты, якiя па сваiх абавязках не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў перастраховачнай дзейнасцi. Аднак вынiкi гэтых "ваяжаў", адзначыў Вадзiм Пешкур, не ўражваюць, таму што работа на сусветных рынках ажыццяўляецца толькi з дзвюма страхавымi кампанiямi.

У жнiўнi 2007 года гендырэктар, якi знаходзiўся ў адпачынку, разам з сям’ёй на службовым аўто быў дастаўлены ў аэрапорт "Барыспаль", што ў Кiеве. А праз два тыднi двое супрацоўнiкаў прадпрыемства зноў на службовым аўтамабiлi былi адпраўлены ў камандзiроўку ў Кiеў, дзе сустрэлi кiраўнiка з сям’ёй, якiя вярталiся з Турцыi, i прывезлi ў Мiнск. На калегii вялася гутарка i пра шмат iншых праблем, выяўленых у дзейнасцi перастраховачнай арганiзацыi. Па вынiках праверкi калегiяй КДК унесена прапанова па ўдасканаленнi заканадаўства ў галiне перастрахавання.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На падтрымку арганiзацый лёгкай прамысловасцi за апошнiя два гады накiравана каля 245 мiльярдаў рублёў, адзначыў старшыня Камiтэта дзяржкантролю Зянон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика