21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хоць святых вывозь

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хоць святых вывозь На выхадныя зноў снег

У выхадныя i ў пачатку наступнага тыдня на тэрыторыi краiны будзе назiрацца амаль зiмовае надвор’е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У суботу чакаецца амаль паўсюдная воблачнасць; калi ўначы — па паўночнай палове, то ўдзень на ўсёй тэрыторыi пройдзе снег, мокры снег, часам слабая мяцелiца. На асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы 0—6 марозу, пры праясненнях да мiнус 8 градусаў, удзень — ад мiнус 2 да плюс 4 градусаў. У нядзелю ўначы на ўсёй тэрыторыi, а ўдзень месцамi чакаецца кароткачасовы снег, уначы слабая мяцелiца, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы 2—8 марозу, удзень — ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у першы дзень наступнага тыдня зноў будзе iсцi снег i мокры снег, а ў аўторак i сераду — мокры снег i дождж. Калi ў панядзелак уначы будзе слаба марозна, а ўдзень — каля 0, то з аўторка ўначы чакаецца ад 0 да мiнус 7, а ўдзень — да плюс 6.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Брэсцкiя мiлiцыянеры затрымлiвалi кiроўцу "Мерседэса" з дапамогай зброi

Надвячоркам з боку Варшаўскага моста ў горад лiтаральна ўляцеў чорны "Мерседэс". Полк патрульна-паставой службы быў папярэджаны, што вадзiцель хутчэй за ўсё п’яны, яго трэба спынiць.

Праз колькi хвiлiн мiлiцыянеры заўважылi машыну ў заторы на адным з самых ажыўленых скрыжаванняў: праспект Машэрава — бульвар Шаўчэнкi. Патрульныя падышлi да машыны i запатрабавалi каб кiроўца выйшаў. Але ён толькi шчыльней зачынiў вокны, затым, нацiснуўшы на газ, падняў старшага сяржанта Андрэя Блiзнюка, што перагарадзiў дарогу, на капот i рвануў далей. Работнiк мiлiцыi пачаў страляць у спадзяваннi пашкодзiць рухавiк або кола, але "браня" "Мерседэса" класа Е была мацнейшая за кулi. Зламыснiк скiнуў мiлiцыянера з капота i памчаў далей. Паводле сведчанняў вiдавочцаў, нецвярозы лiхач скакаў па бардзюрах, урэзаўся ў вугал дома, але збочыў у адзiн з двароў. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" кiраўнiк прэс-службы Брэсцкага абласнога УУСУ Уладзiмiр Ляўковiч, у двары i знайшлi прастрэлены аўтамабiль. Хутка затрымалi i кiроўцу. Экспертыза паказала высокае ўтрыманне алкаголю ў крывi. Як высветлiлася пазней, права на кiраваннем аўто ён быў пазбаўлены яшчэ летась. Заведзена крымiнальная справа.

На шчасце, мiлiцыянер, якi спрабаваў затрымаць небяспечнага вадзiцеля, моцна не пацярпеў.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 

Хоць святых вывозь

Каля памежнага перахода "Макраны" Маларыцкага раёна мiлiцыяй затрымана 400 абразоў. Як высветлiлi спецыялiсты, антыкварнай каштоўнасцю гэтыя абразы не з’яўляюцца. Але груз на суму больш за 20 мiльёнаў рублёў спрабавалi перавезцi без усялякiх дакументаў, а гэта ўжо парушэнне мытнага заканадаўства. Цяпер кампетэнтныя органы высвятляюць, адкуль i куды накiроўвалiся культавыя рэчы.

Яна СВЕТАВА.

 

Гарачы нораў i халодная зброя

У Чавускiм раёне затрымана маладая магiляўчанка, якая пырнула ножыкам у жывот мужчыну ў адказ на просьбу не курыць у аўтамабiлi.

17 сакавiка 22-гадовая жанчына разам з прыяцелямi адправiлася ў вёску Загорынка Чавускага раёна на пiкнiк. Кампанiя мела на мэце падыхаць свежым паветрам i адпачыць, але на парозе лазнi неўзабаве скончылася пiва. Яны паехалi ў раённы цэнтр, паспяхова атаварылiся i знайшлi аўтааматара, якi пагадзiўся падвезцi iх у вёску.

У аўтамабiлi пасажырка закурыла, што не спадабалася вадзiцелю. У вынiку гарачай спрэчкi 33-хгадовы мужчына спынiў аўтамабiль i папрасiў кампанiю далей рухацца сваiм ходам. Жанчына, якая палiчыла сябе моцна пакрыўджанай, папросту дастала з кайстры ножык i пырнула iм у жывот вадзiцеля. Ён не мог ведаць, што гэта маладая жанчына не схiльная да цывiлiзаванага дыялогу: яна ўжо вырашала з дапамогай халоднай зброi праблемы з мужам i была асуджана на зняволенне за злоснае хулiганства.

Жанчына i яе прыяцелi збеглi, але чавускi вадзiцель здолеў самастойна даехаць да цэнтральнай раённай бальнiцы, дзе яму аказалi неабходную медыцынскую дапамогу. А жанчыну з ножычкам аператыўна-следчая група хутка вылiчыла i затрымала за ўчыненне чалавеку цяжкiх цялесных пашкоджанняў.Алена Казлова.

 

 

Пытанне зніжэння заробкаў у бюджэтнай сферы ў Беларусi не прапрацоўваецца   Пра гэта на прэс-канферэнцыi паведамiў намеснiк старшынi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Уладзiслаў Мяцеж. "Наколькi я ведаю, такая магчымасць не разглядаецца, — сказаў Уладзiслаў Мяцеж. — Аднак каментаваць гэта пытанне я не магу ў поўнай меры. Гэта кампетэнцыя iншых мiнiстэрстваў". БЕЛТА.

 

 

Стрэлкi — наперад! На тэрыторыi Беларусi 29 сакавiка ў 2 гадзiны стрэлкi гадзiннiкаў пераводзяцца на адну гадзiну наперад, паведамiлi ў Дзяржстандарце. У адпаведнасцi з парадкам вылiчэння часу, вызначаным пастановай урада ад 13 мая 1996 года № 317, на тэрыторыi Беларусi 29 сакавiка будзе ажыццёўлены пераход на летнi час. БЕЛТА.

 

 

Прастуда для кiроўцы эквiвалентная дзвюм выпiтым чаркам вiскi   Як вы мяркуеце, што больш небяспечна: сесцi за руль аўтамабiля пасля дзвюх выпiтых чарак вiскi цi кiраваць аўтамабiлем моцна прастуджаным? Па звестках страхавой кампанii Lloyd’s, у 2008 годзе ў Вялiкабрытанii адбылося 125 тысяч дарожных аварый, здзейсненых хворымi на грып i прастуду кiроўцамi. Кожную дзясятую аварыю на дарогах краiны здзяйсняюць хворыя людзi, але грамадства не асуджае iх так, як асуджае п’яных аўтамабiлiстаў. Cамая замаруджаная рэакцыя назіраецца менавiта ў прастуджаных кiроўцаў — яшчэ нiжэйшая, чым у тых, хто быў нападпiтку. У сярэднiм грып i грыпападобныя захворваннi знiжаюць рэакцыю кiроўцы на 11 працэнтаў. Навукоўцы прыйшлi да высновы, што прастуда для кiроўцы эквiвалентная дзвюм выпiтым чаркам вiскi. Праўда, задавальнення хворы шафёр пры гэтым не адчувае... Цяпер уладам трэба думаць, як рэагаваць на гэтыя факты. Калi прастудныя захворваннi будуць прыраўнаваныя да алкагольнага ап’янення, супрацоўнiкам дарожнай палiцыi, магчыма, давядзецца яшчэ i тэмпературу кiроўцам вымяраць...   Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля памежнага перахода "Макраны" Маларыцкага раёна мiлiцыяй затрымана 400 абразоў. Як высветлiлi спецыялiсты, антыкварнай каштоўнасцю гэтыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика