Глен Хэнлан: Беларусь — мая другая радзiма, я задаволены, што вярнуўся
Глен Хэнлан: Беларусь — мая другая радзiма, я задаволены, што вярнуўся
Учора галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па хакеi, якi пасля выбывання з плэй-оф чэмпiянату Фiнляндыi яго клуба "Йокерыт", вярнуўся ў Беларусь, быў афiцыйна адрэкамендаваны журналiстам i ў якасцi галоўнага трэнера хакейнага клуба "Дынама", якi выступае ў Кантынентальнай хакейнай лiзе. Старшыня федэрацыi хакея Уладзiмiр Навумаў пацвердзiў, што з паўночнаамерыканцам заключаны кантракт, якi пачне дзейнiчаць з лiпеня, на нявызначаны тэрмiн — да той пары, пакуль клуб будзе паказваць добрую гульню. У вынiку правалу кантракт будзе скасаваны — гэта таксама прадугледжана. Задача для "Дынама" на наступны сезон — заняць месца, не нiжэйшае за дзясятае, i прайсцi, як мiнiмум, два кругi ў плэй-оф. Уладзiмiр Навумаў мяркуе, што той камандзе, якая будзе створана да пачатку новага сезона ў КХЛ (яе фармiраванне завершыцца да 1 лiпеня) будзе па сiлах выканаць намечанае. Кандыдатура Глена Хэнлана на гэту пасаду была адзiнай, прызнаўся старшыня федэрацыi хакея. "Былi прапановы ад iншых трэнераў, яны прымалiся да ўвагi, але не абмяркоўвалiся." У канцы лета Глен Хэнлан перабярэцца ў Беларусь з сям’ёй. Яго жонка будзе працаваць настаўнiцай у сталiчнай школе, сын таксама будзе наведваць школу ў Мiнску. Пакуль паўночнаамерыканскi спецыялiст спынiўся ў гасцiнiцы, i як сам прызнаўся ў размове з Уладзiмiрам Навумавым, яго там адразу пазналi, ва ўсялякiм выпадку пашпарт патрабаваць не сталi, а адразу далi ключы ад нумара. Глен Хэнлан сказаў, што вельмi задаволены бытавымi ўмовамi ў Мiнску. "Дырэктар "Дынама" па хакейных аперацыях Шон Сiмпсан на днях засялiўся ў кватэру, якую яму знайшлi ў Мiнску. Ён застаўся вельмi задаволены i падзялiўся са мной уражаннямi. Мы хочам, каб усе замежныя трэнеры прывозiлi сюды свае сем’i — тут выдатныя бытавыя ўмовы. Мiнск, на мой погляд, самы лепшы горад на тэрыторыi КХЛ." Паводле слоў трэнера, некаторыя выразы на рускай ён забыў, некаторыя словы дагэтуль памятае, i вельмi быў уражаны, калi пазаўчора ўпершыню зайшоў у распранальню да гульцоў нацыянальнай зборнай. Сярод iх ёсць i ветэраны, якiя выступалi пад яго кiраўнiцтвам у 2005 i 2006 гадах. З тым жа Андрэем Мезiным, якi ў трэнiровачны лагер зборнай пакуль не прыбыў, Хэнлан, паводле яго прызнання, у выдатных адносiнах, i варатар далучыцца да нацыянальнай каманды. Увогуле сёлета трэнерскi штаб не атрымаў нiводнай адмовы ад гульцоў, якiм былi дасланы выклiкi ў нацыянальную зборную. Чакаецца прыезд Аляксея Калюжнага i Канстанцiна Кальцова (дарэчы, ёсць намер запрасiць апошняга ў мiнскае "Дынама", яму нават прапануюць быць капiтанам), якiя выступаюць у расiйскiх клубах, а таксама Руслана Салея, якi гуляе ў НХЛ, Сяргея Коласава i Уладзiмiра Дзянiсава, якiя выступаюць за клубы АХЛ. Задача, якая стаiць перад нашымi хакеiстамi на чэмпiянаце свету — заняць сама меней сёмае месца, а на найблiжэйшай Алiмпiядзе пазмагацца за медалi. Сваёй галоўнай задачай у Беларусi Глен Хэнлан бачыць развiццё не толькi мiнскага "Дынама", а ўсяго хакея ў цэлым. "І не называйце мяне паўночнаамерыканскiм спецыялiстам, — звярнуўся ён да журналiстаў. — У мяне няма пашпарта, я беларускi трэнер. Беларусь стала маёй другой радзiмай, i я задаволены, што вярнуўся." Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па хакеi, якi пасля выбывання з плэй-оф чэмпiянату Фiнляндыi яго клуба "Йокерыт", вярнуўся ў Белар
|
|