Урон ад незаконнай дзейнасці службовых асобаў Вiцебскага райпа склаў каля Br400 млн
Урон ад незаконнай дзейнасці службовых асобаў Вiцебскага райпа склаў каля Br400 млн
Паведамiў намеснiк пракурора Вiцебскай вобласцi Аляксандр Сiдаровiч. Для гэтага па фiксаваных дзяржаўных закупачных цэнах яны набывалi ў адным з мясцовых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў кароў i цялят быццам для далейшай перапрацоўкi i рэалiзацыi ў Беларусi. Затым адразу ж, без дакументальнага афармлення, перадавалi жывёлу нелегальнаму iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, жыхару Беларусi. Ён, у сваю чаргу, перапрадаваў жывёлу перапрацоўчым прадпрыемствам Расii. Для ўтойвання парушэнняў кiраўнiкi афармлялi фiктыўныя справаздачныя дакументы аб прасоўваннi жывёлы пасля яе афармлення i наступнай рэалiзацыi праз рознiчную гандлёвую сетку крамаў Вiцебскага райпа. З 2005 па 2008 год пяць службовых асобаў Вiцебскага райпа незаконна рэалiзавалi 2,4 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Урон, нанесены дзяржаве, склаў каля Br400 млн. Даход махiнатараў быў у разы меншы — некалькi дзясяткаў мiльёнаў. Вольга БАГАЧОВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамiў намеснiк пракурора Вiцебскай вобласцi Аляксандр Сiдаровiч. Для гэтага па фiксаваных дзяржаўных закупачных цэнах яны набывалi ў адным з мясц
|
|