21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трагедыя на дарозе: трое загінулых, шэсць пацярпелых

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трагедыя на дарозе: трое загінулых, шэсць пацярпелых

Буйнае дарожна-транспартнае здарэнне, у якiм загiнулi трое пасажыраў мiкрааўтобуса, каля адзiнаццацi гадзiн вечара ў аўторак адбылося ў Івацэвiцкiм раёне.

Паводле звестак УДАI МУС Беларусi, трагедыя здарылася на дарозе паблiзу пасёлка Нехачава, дзе 25-гадовы жыхар Талачына, якi кiраваў мiкрааўтобусам "Фольксваген" i рухаўся ў напрамку на Брэст, не змог размiнуцца з аўтамабiлем "ЗiЛ". Апошняя машына, дарэчы, стаяла на ўзбочыне з уключанымi аварыйнай сiгналiзацыяй i габарытнымi агнямi. На жаль, гэтае сутыкненне стала фатальным для трох грамадзян Украiны, якiя знаходзiлiся ў мiкрааўтобусе, — яны загiнулi. Яшчэ пяцёра ўкраiнцаў разам з кiроўцам мiкрааўтобуса з цялеснымi пашкоджаннямi былi змешчаны ў бальнiцу.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Казахстан—Беларусь — у прамым эфiры

Адборачны матч чэмпiянату свету па футболе памiж зборнымi Беларусi i Казахстана пакажа Першы нацыянальны тэлеканал. Аб гэтым паведамiлi ў галоўнай дырэкцыi спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампанii.

Беларускiя аматары спорту змогуць убачыць гэту гульню 1 красавiка ў прамой трансляцыi, пачынаючы з 17.25. Для абедзвюх камандаў вынiк гэтага паядынку мае вельмi вялiкае значэнне. Пераможца захавае шанцы на выхад у фiнальную стадыю чэмпiянату свету, а каманда, якая прайграе, наўрад цi зможа прэтэндаваць на пуцёўку ў ПАР.

БЕЛТА.

 

Манеты папоўнiлiся "Блiзнятамi"

Нацыянальны банк Беларусi з сённяшняга дня ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Блiзняты" серыi "Знакi задыяка", паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка ўпраўлення iнфармацыi галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.

Сярэбраная манета выпушчана намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, медна-нiкелевая — намiналам 1 рубель.

На пярэднiм баку манет размешчаны: у цэнтры ў абрамленнi круга, якi складаецца з 12 сiмвалаў знакаў задыяка, — выявы сонца i месяца, пад iмi — астралагiчны знак Блiзнятаў i надпiсы: на лацiнскай мове — GЕMINI i на беларускай — БЛIЗНЯТЫ; у верхняй частцы — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у нiжняй частцы злева — год чаканкi (на сярэбранай справа — проба сплаву i фiрмовы (таварны) знак Манетнага двара Польшчы); па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе — 20 РУБЛЁЎ (на сярэбранай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры — стылiзаваная выява дзяцей-блiзнятаў у абрамленнi геаметрычнага арнаменту (на сярэбранай манеце ў вачах — устаўкi з сiнтэтычнага крышталя).

Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы": сярэбраная — якасцю "анцыркулейтэд, аксiдзiраваная", медна-нiкелевая — якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд". Тыраж першай манеты — да 25000 штук, медна-нiкелевай — 10000 штук.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Затрымалi п’янага матацыклiста-браканьера

У пойме Ясельды супрацоўнiкi Пiнскай мiжрайiнспекцыi спынiлi для праверкi матацыклiста.

Па-першае, высветлiлася, што кiроўца быў "пад мухай", па-другое, у яго былi знойдзены сеткi. Далей — больш: затрыманы грамадзянiн паводзiў сябе задзiрлiва, правакаваў дзяржiнспектараў на супрацьзаконныя дзеяннi, ад дачы тлумачэнняў i подпiсаў адмовiўся, брыдкасловiў, спрабаваў уцячы. Для высвятлення асобы парушальнiк быў дастаўлены ў Iванаўскi РАУС, дзе ў дачыненнi да яго былi складзены тры адмiнiстрацыйныя пратаколы: за кiраванне транспартным сродкам без дакументаў i ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама за парушэнне Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйнае дарожна-транспартнае здарэнне, у якiм загiнулi трое пасажыраў мiкрааўтобуса, каля адзiнаццацi гадзiн вечара ў аўторак адбылося ў Івацэвiцкiм ра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика