21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Энергадыета для кватэры

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Энергадыета для кватэры Магiляўчане вучацца эканомiць электраэнергiю: дзесяць самых беражлiвых гараджанаў атрымаюць па мiльёну рублёў i стануць прыкладам для iншых. Магiлёўскi конкурс "Эканомiя электрычнай энергii ў побыце" — першы падобны вопыт у Беларусi.

Энергакапейка эканомiць рубель

— Я вельмi эканомны чалавек па жыццi, i таму вырашыла, што змагу зберагчы i электраэнергiю, — гаворыць гаспадыня Ганна Васiльеўна Лягеза.

Пенсiянерка рашуча настроеная на перамогу. Яна адразу набыла 4 энергазберагальныя лямпачкi.

— Кожная каштуе 16 тысяч рублёў, але што рабiць? — пацiскае плячыма жанчына. — Пусцiўся ў бойку — кулакоў не шкадуй. Ды i ведаю я, што гэтыя выдаткi акупяцца.

Ганна Васiльеўна рашуча выключыла маразiльнiк. Маўляў, дэфiцыту свежых харчоў у крамах няма, а 1,3 кВт у суткi — гэта замнога. "Двайная выгада: зрабiла дзецям падарунак, а сабе — эканомiю".

У пральнай машыне пенсiянерка цяпер мые толькi вялiкiя рэчы, а драбязу — рукамi. Пасцельную бялiзну не прасуе, а распраўляе вiльготную: "Астатняе разгладзiцца пада мной".

Прагляд тэлевiзара абмежавала адным серыялам пра каханне, адным ток-шоу i навiнамi. Пыласосам карыстаецца раз на месяц, а штотыдзень абыходзiцца анучай. Радыётэлефон ставiць на базу не так часта. І нават лiквiдавала электрычную запальнiцу: замест яе набывае звычайныя запалкi.

— Паглядзiце мае квiткi, — дзелавiта запрашае Ганна Васiльеўна. — Летась за студзень напалiла 80 кВт, а сёлета — толькi 40. У лютым, адпаведна, замест 70-цi — 35. I гэта ж яшчэ, лiчы, зiма, а ўлетку я буду эканомiць яшчэ болей.

За два месяцы пенсiянерцы ўдалося зберагчы тысяч 5 рублёў — гэта энергакапейкi. Але жанчына ведае, што з капеек складаецца рубель, i за год яна плануе зэканомiць на электрычнасцi больш за 30 тысяч рублёў.

Сам сабе энергетык

Удзельнiкамi конкурсу зарэгiстраваны 108 сем’яў. Паводле першых вынiкаў за два месяцы, лiдзiруюць пенсiянеры.

Марыя Васiльеўна Каўкова жыве разам з дачкой, унучкай i маленькай праўнучкай у двухпакаёвай кватэры. Жанчыны ставяцца да электраэнергii ашчадна: нават узiмку нагарае не болей за 50 кВт. Калiсьцi за савецкiм часам Марыя Васiльеўна выйграла ў латарэю халадзiльнiк — ёй, прадаўцу, давялося набыць апошнюю ў краме латарэйку, а азарт з тых часоў не знiк. А цi ўдасца выйграць мiльён?

Нiчога спецыяльна для гэтага гаспадыня не робiць. Аднак эканомiя, што называецца, у яе ў крывi: нiколi не пераплачвае, харчуецца з "падножнага корму" на лецiшчы, разам з дачкой вяжа i шые.

— Мяне жыццё навучыла эканомiць, — тлумачыць свае здольнасцi Ганна Васiльеўна Лягеза. — Пасляваеннае дзяцiнства, жылi вельмi бедна, недаядалi. Кожны кавалак хлеба i ахапак сена для каровы былi на ўлiку. Заробкаў не хапала, цяпер пенсiя не "вельмi", таму нiчога не выкiдаю i набываю ўсё самае таннае. Моладзь ставiцца да жыцця ўжо па-iншаму.

Iншая ўдзельнiца конкурсу, Святлана Васiльеўна Дабрынёва, расказала, што яе дзецi паставiлiся да матчынага захаплення без энтузiязму. Маладым падаецца, што гэта эканомiя на здароўi i камфорце.

Але Святлана Васiльеўна хоча выйграць грошы i паесцi дасыта смачнай заморскай садавiны, якой на сваю пенсiю яна сабе дазволiць не можа. Таму на халодны сезон яна адключыла халадзiльнiк i карыстаецца балконам, а таксама лiквiдавала вызначальнiк тэлефонных нумароў — маўляў, Джэймс Бонд тут не жыве. Вось i атрымлiваецца эканомiя.

Загадчык сектара энергетыкi i палiва гарвыканкама Валерый Барэйша, якi ўваходзiць у склад журы конкурсу, перакананы, што ў кожнай сям’i ёсць рэзервы для эканомii.

— Калi б я браў удзел у конкурсе, то знайшоў бы спосаб выйграць мiльён, — упэўнены Валерый Аляксандравiч. — Па-першае, замянiў бы ў сваiм доме электрычны бойлер на газавы. Гэта, безумоўна, значныя выдаткi, але мадэрнiзацыя акупiцца ў будучым. Ёсць цэлы комплекс мерапрыемстваў, якiя гарантавана даюць эканомiю электраэнергii. Наш конкурс заахвоцiць людзей эканомiць: гэта будзе папулярызацыя не словам, а рублём.

Пра ўсе магчымыя спосабы эканомii энергii распавядуць у Магiлёўскiм iнфармацыйна-кансультацыйным цэнтры па энергазберажэннi. Ён быў створаны пры садзейнiчаннi ўрада Германii паўгода таму.

Цэнтр — гэта банк карыснай iнфармацыi, якая сабрана на iнтэрнэт-сайце www.2е.tесhnораrk.bу, а таксама людзi — энтузiясты эканомii энергii. Галоўны з iх — дырэктар ЗАТ "Тэхналагiчны парк Магiлёў" Васiль Малачкоў.

Гадоў пяць таму Васiль Аляксандравiч пазнаёмiўся са стаўленнем немцаў да эканомii энергii. Спачатку падавалася, што такi педантычны падыход не для нас. Аднак усё ж рашыўся набыць першую энергазберагальную лямпачку i ацанiў яе: для таго, каб добра чытаць, раней патрэбна было 500 Вт, а тут хапае i 75-цi!

— Так я iмгненна "захварэў" на энергазберажэнне, — прызнаецца Малачкоў. — Звычайныя лямпы напальвання я знiшчыў у сваёй кватэры як клас — i ўдвая скарацiў расход электрычнасцi. Цяпер сябрам раблю энергазберагальныя падарункi i кансультую ўсiх, хто хоча эканомiць энергiю.

Дарагая лямпачка

Якiя ж сёння ёсць спосабы эканомii электраэнергii?

1. Выключаць! Самыя простыя дзеяннi: разумна выкарыстоўваць бытавыя прыборы i не асвятляць пустыя пакоi.

2. Трэба адмовiцца ад рэжыму чакання "stаnd-bу". Падлiчана, што ў адной кватэры можна эканомiць да 350 кВт у год, калi выключаць тэлевiзар, мiкрахвалевыя печкi, камп’ютары i ўсё, што свецiцца чырвонымi лямпачкамi i лiчбамi гадзiннiкаў.

Калi не верыце, скарыстайцеся спецыяльным калькулятарам цi лiчыльнiкам эканомii на сайце цэнтра энергазберажэння. Калi выключыць "stаnd-bу" толькi на двух тэлевiзарах, то за год пры цяперашнiх тарыфах можна зэканомiць каля 25 тысяч рублёў. I на гэта не патрэбны iнвестыцыi — проста быць уважлiвым i не ленавацца.

3. Набыць энергазберагальныя лямпачкi.

— Самая простая лямпачка толькi 5% энергii пераўтварае ў святло, а энергазберагальная — у 5 разоў болей, — гаворыць Аляксандр Малачкоў. — I нават нягледзячы на тое, што звычайная лямпачка каштуе 700 рублёў, а энергазберагальная — 10 тысяч, усё адно выгадна набываць!

Пераканаць у гэтым зможа яшчэ адзiн калькулятар. Калi ў свяцiльнiку пяць звычайных лямпачак замянiць на энергазберагальныя, то за год можна зэканомiць 90 тысяч рублёў. Энергазберагальная лямпачка цягне на 80% менш энергii, а жыве ў 8-10 разоў больш. Мая першая энергазберагальная лямпачка свецiць ужо 10 гадоў.

4. Набываць новыя бытавыя прыборы з улiкам маркiроўкi энергаэфектыўнасцi.

Цана i знешнi выгляд — гэта важна, але трэба зважаць на энергаэфектыўнасць i аддаваць перавагу эканомнаму класу "А". Можна выбраць больш танны халадзiльнiк, але ён за сваё жыццё можа зжэрцi столькi энергii, што ўрэшце абыдзецца даражэй за iншы. Можа, варта заплацiць болей сёння, каб зэканомiць заўтра?

Ёсць яшчэ шэраг парадаў па эканомii электраэнергii. Напрыклад, не трэба ставiць цёплую каструлю ў халадзiльнiк — гэта будзе каштаваць энергii для ахаладжэння i, адпаведна, прыстойных грошай. Не трэба кiпяцiць у пральнай машыне бялiзну, а набыць бiяпарашок, якi адмые плямы пры нiзкай тэмпературы. I гэтак далей. Аднак нават калi выканаць тры першыя пункты з нашага спiсу, выдаткi на энергiю можна скарацiць як мiнiмум на трэць.

"Зялёнае" святло

У цэнтры гавораць, што iх iнфармацыю вельмi добра ўспрымаюць пенсiянеры, якiя на ўсiм эканомяць, а таксама школьнiкi, якiя часта прыходзяць на заняткi ў цэнтр. Лозунг маладых: "Навучы бацькоў i атрымай працэнт з эканомii".

— Людзi хочуць эканомiць i кажуць нам: "Ой, вы адкрылi нам вочы!", — гаворыць Васiль Малачкоў. — Аднак эканомiя працуе не толькi на кашалёк, але i на прыроду. У нашых калькулятарах паказваецца не толькi эканомiя грошай, але i колькi кiлаграмаў вуглякiслага газу не трапiць у вынiку нашай эканомii ў атмасферу Зямлi.

Самога Васiля Аляксандравiча эканомiць энергiю падштурхнулi якраз не грашовыя праблемы, а ўсведамленне таго, што эканомiя працуе на экалогiю. Гэты аспект у нас не часта бяруць пад увагу: шмат размаўляюць пра эканомiю як пра нацыянальную бяспеку i эканомiю валюты, але вельмi мала — пра парнiковы эфект i будучыню планеты.

— Мы хочам пераканаць, што эканомяць прасунутыя людзi, што гэта важны элемент культуры сучаснага чалавека, — кажа Малачкоў. — Нават калi ў цябе ёсць грошы, ты не маеш права палiць святло без межаў, таму што павiнна быць асабiстая адказнасць перад усiм чалавецтвам.

У сувязi з гэтым, лiчаць мае суразмоўцы, крызiс можа даць ачышчэнне. Праўда, усе яны сумняваюцца, што заможных людзей, якiя прызвычаiлiся да раскошы i лiтаральна "светлага" ладу жыцця, наўрад цi можна прымусiць эканомiць на кiлаватах — для iх гэта драбяза. А вось людзi з даходамi сярэднiмi будуць эканомiць на ўсiм i не цурацца выключэння электрапрыбораў.

Сёння гэтыя прагнозы пакуль не спраўджваюцца. Як паведамiў загадчык сектара энергетыкi i палiва Валерый Барэйша, насельнiцтва Магiлёва спажыло за сёлетнiя студзень i люты больш энергii, чым у першыя два месяцы летась. I калi расход цяпла можна апраўдаць нiзкiмi тэмпературамi, то як растлумачыць, што электраэнергii гараджане спалiлi на 6,6% больш?

— Павялiчваецца ўзровень жыцця людзей, i яны набываюць новыя бытавыя прыборы для камфортнага жыцця, — растлумачыў Валерый Аляксандравiч. — Леташнi год быў добрым, мы набывалi тэхнiку, якая цяпер працуе i цягне электраэнергiю.

Светлы шлях энергазберажэння

Энергазберагальныя тэхналогii прыходзяць у жыццё чалавека. Iх сiмвалам у Магiлёве стаў вятрак, якi цэнтр па энергазберажэннi ўсталяваў на даху высокага будынка Тэхнапарка. Ён забяспечвае электраэнергiяй дэманстрацыйны пакой, дзе магiляўчанам паказваюць энергазберагальныя лямпачкi i пераконваюць у эфектыўнасцi новых тэхналогiй.

Можна эканомiць энергiю не толькi ў кватэрах, але i ў пад’ездах. Напрыклад, у Кастрычнiцкiм раёне абласнога цэнтра, на бульвары Няскораных, у адной са шматпавярховак ёсць узорны пад’езд. Старэйшая па пад’ездзе Палiна Салдаценка разам са сваiмi суседзямi па паверху зрабiла iнтэр’ер у яркiх колерах на лесвiчнай пляцоўцы. Яшчэ адна важная адметнасць пад’езда — энергазберагальная сiстэма асвятлення. Святло ўключаецца толькi ўслед за гукам — калi адчыняюцца дзверы пад’езда, кватэры альбо лiфта.

— Усiм хочацца жыць лепей: добра, калi i зручна, i ёсць эканомiя, — тлумачыць Палiна Дарафееўна. — Мы з розумам карыстаемся электрычнасцю, дарма не палiм. Гэта ж нашы грошы.

Конкурс па эканомii электрычнасцi ў побыце працягнецца да канца года. Потым 25 фiналiстаў распавядуць журы i грамадскасцi пра свой досвед у справе энергазберажэння. Дзесяць чалавек у вынiку атрымаюць запаветны мiльён, i гэта стане дадатковым стымулам для ўсiх гараджанаў эканомiць i, верагодна, уключыцца ў новы конкурс. У Магiлёве прагназуюць, што ў наступным годзе ўдзельнiкаў будзе як мiнiмум у дзясятак разоў больш.

Iлона Iванова.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiляўчане вучацца эканомiць электраэнергiю: дзесяць самых беражлiвых гараджанаў атрымаюць па мiльёну рублёў i стануць прыкладам для iншых. Магiлёўск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика