21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фіктыўная ты, фiктыўны я...

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фіктыўная ты, фiктыўны я...

Праблема, з якой звярнуўся гэты чалавек у рэдакцыю, мае пачатак у 1995 годзе. Калi ён, дзеля таго, каб прадаць пакой у камунальнай кватэры, заключыў фiктыўны шлюб. Па дамоўленасцi з будучай фiктыўнай жонкай яны павiнны былi развесцiся пасля таго, як ён прапiша яе на сваю жылплошчу. Аднак жанчына, пасялiўшыся з першым сваiм мужам i двума iх агульнымi няпоўнагадовымi дзецьмi па новым адрасе, падаваць дакументы на развод адмовiлася. Прадавец камунальнай кватэры дамогся праз суд прызнання шлюбу несапраўдным. У вынiку была ануляваная i прапiска жанчыны. Сама яна i ўсе, хто з ёй пражываў, падлягалi высяленню без выдзялення жылля.

У гэтай гiсторыi цяжка зразумець, хто вiнаваты i хто пацярпеў. А таксама — хто выйграў. Нягледзячы на рашэнне суда аб прымусовым высяленнi, жанчына жыве ў той самай кватэры дагэтуль. Мужчына, якi заключаў з ёй фiктыўны шлюб, застаўся там прапiсаны. Цяпер, праз 14 гадоў, яна праз суд дамагаецца, каб яго выпiсалi i пазбавiлi права на гэту жылплошчу. Галоўная яго праблема ў тым, што яму няма куды прапiсацца. Дом, якi планаваў пабудаваць з дапамогай атрыманых ад здзелкi грошай, ён так i не пабудаваў. Жыве ў часовым збудаваннi. Новую сям’ю не стварыў. Мужчына гэты пакiдае ўражанне чалавека стомленага i не вельмi здаровага, якi заблытаўся i ўсiх навокал падазрае.

Але не столькi ён сам i яго праблемы выклiкалi цiкавасць, колькi адкрыццё: наколькi доўгiмi ў часе i нечаканымi могуць стацца наступствы фiктыўнага шлюбу. Сустрэча ў рэдакцыi стала нагодай для разважанняў на гэту тэму i спробы журналiсцкага расследавання.

 

Патрэбны фiктыўны шлюб, каб жыць з каханым

"Беларуска Аляксандра шукае мужчыну — грамадзянiна Расiйскай Федэрацыi, якi пражывае ў Маскве альбо Маскоўскай вобласцi, для заключэння камерцыйнага шлюбу на 6 месяцаў. Неабходна таксама пастаянная рэгiстрацыя на вашай жылплошчы. Усё аформiм натарыяльна (адмова ад прэтэнзiй на жылплошчу i пакрыццё камунальных плацяжоў). Цана дагаворная".

"Алег з Беларусi, 39 гадоў. Патрэбны шлюб з грамадзянкай Еўрапейскага Саюза, якая пражывае альбо працуе ў Англii, Iрландыi. Прыстойнасць гарантую. Цана — 5 000 еўра".

"Лена, грамадзянка Беларусi. Знаходжуся на вучобе ў Аўстрыi. Шукаю мужчыну да 40 гадоў для фiктыўнага шлюбу ў Аўстрыi. Падрабязнасцi пры перапiсцы. Разгледжу любыя прапановы".

На гэтай рускамоўнай iнтэрнэт-старонцы пад рубрыкай "Фiктыўны шлюб" штодня з’яўляецца 6-8 новых аб’яў ад адрасатаў з усiх куткоў свету. Адны прапануюць, iншыя шукаюць магчымасць заключэння фiктыўнага шлюбу дзеля таго, каб легалiзавацца, атрымаць вiзу, прапiску, скасаваць працоўны дагавор, выехаць за мяжу, уладкавацца на працу... альбо зарабiць адносна лёгкiм спосабам грошы. Ад беларусаў з пачатку мiнулага года зарэгiстравана каля 20 аб’яў, падобных на працытаваныя вышэй. Ёсць, праўда, i незвычайныя.

"Тэрмiнова патрэбны фiктыўны шлюб з грамадзянiнам Вялiкабрытанii толькi для таго, каб з’ехаць i жыць з каханым. Сутнасць у тым, што ў майго жанiха пакуль няма грамадзянства, дакументы ў Hоmе Оffiсе (дзяржаўная ўстанова, якая адказвае за iншаземцаў, якiя пражываюць у Вялiкабрытанii, — аўт.) i не вядома, калi атрымае, а чакаць так доўга мы не можам. Прашу ўсiх, хто можа дапамагчы, адгукнуцца", — напiсала ў роспачы беларуска Алена.

(дзяржаўная ўстанова, якая адказвае за iншаземцаў, якiя пражываюць у Вялiкабрытанii, — аўт.) i не вядома, калi атрымае, а чакаць так доўга мы не можам. Прашу ўсiх, хто можа дапамагчы, адгукнуцца", — напiсала ў роспачы беларуска Алена.

Цiкавы спосаб уз’яднацца з каханым — з дапамогай шлюбу з iншым. А калi "сапраўдны" грамадзянства Вялiкабрытанii так i не атрымае?..

Нашы суграмадзяне гатовыя рызыкнуць i абмяняць штамп у пашпарце на дакументы, якiя б дазволiлi iм жыць у Лiтве, Аўстралii, Польшчы, Латвii, Канадзе, ЗША, Расii (Калiнiнград i Маскоўская вобласць у прыватнасцi), Германii.

Па гэтай дошцы аб’яў можна меркаваць, што i сама Беларусь як месца пастаяннага жыхарства з’яўляецца цiкавай для грамадзян, напрыклад, Азербайджана, Узбекiстана, В’етнама... А нейкi Дзмiтрый шукае ў Штатах дзяўчыну з Беларусi, якая знаходзiцца там да года, жадае атрымаць статус бежанца i пагадзiлася б дапамагчы i яму.

Беларусы i беларускi выступаюць i на iншым баку — прапануюць фiктыўны шлюб у нашай краiне за ўзнагароджанне. Яны не пiшуць, колькi разлiчваюць за гэта атрымаць, але, для прыкладу, за прапiску праз шлюб у Краснадарскiм краi просяць каля 1,5 тысячы долараў, за дзелавы шлюб з масквiчкай альбо масквiчом (без рэгiстрацыi) — 100 000 —150 000 тысяч расiйскiх рублёў, з канадкай — 20 тысяч долараў, з грамадзянiнам Швецыi — 25 тысяч еўра.

Можа скласцiся ўражанне, што сёння фiктыўны шлюб патрэбны толькi для вырашэння мiграцыйных праблем, але гэта не так.

"Ажанюся з дзяўчынай за невялiкую ўзнагароду з яе боку. Сам я служу — курсант. Шлюб заключу на тэрмiн да аднаго года. Развод гарантую. Нi на што не прэтэндую. Мне гэта патрэбна для атрымання свабоднага выхаду з часцi, а па выпуску каб адразу далi кватэру. Нежанатым не даюць", — шчыра напiсаў Макс, забыўшы патлумачыць, за што, уласна, павiнна плацiць дзяўчына.

шчыра напiсаў Макс, забыўшы патлумачыць, за што, уласна, павiнна плацiць дзяўчына.

Напэўна, за гонар мець на старонцы свайго пашпарта штампiк з яго прозвiшчам. Можа, курсанты думаюць, што пабыць хаця б фiктыўнай iх жонкай для дзяўчыны — такое шчасце, што некаторыя нават гатовыя за гэта заплацiць?

Такая высокая самаацэнка характэрная не толькi для нашых курсантаў, але i для амерыканцаў. Адзiн з iх напiсаў сцiсла, але змястоўна:

"Прыстойны, малады, цiкавы. Вельмi патрэбны грошы... 20 000 еўра".

А можа, гэты таксама — наш?

З гiсторыi пытання

У Сямейным Кодэксе Рэспублiкi Беларусь пазначана, што фiктыўны шлюб — гэта "рэгiстрацыя заключэння шлюбу без мэты стварэння сям’i". Аднак калi шукаць прыклады гэтай з’явы ў гiсторыi, то кiравацца такiм азначэннем даволi складана. Напрыклад, у III стагоддзi сын рымскага сенатара Палемiя Хрысанф пагадзiўся на настойлiвыя ўгаворы бацькi i ажанiўся са жрыцай Афiны Палады — прыгажуняй Дарыяй. Напярэдаднi цырымонii маладыя людзi дамовiлiся, што будуць захоўваць цноту i пасля шлюбу. Так i адбылося. Яны нават пасялiлiся ў двух розных дамах. Гараджане пазней абвiнавацiлi iх у пропаведзi бясшлюбнасцi i патрабавалi ад ўладаў iх пакараць. З пункту гледжання лiтары сённяшняга закона Хрысанф i Дарыя заключылi фiктыўны шлюб: яны не стварылi сям’i, нават пражывалi асобна. Аднак яны не толькi не мелi за мэту матэрыяльную альбо iншую карысць, але i свядома пацярпелi. Таму ставiць святых хрысцiянскiх пакутнiкаў у адзiн шэраг з сённяшнiмi ўдзельнiкамi фiктыўнага шлюбу было б блюзнерствам.

Яшчэ адзiн яскравы i неадназначны гiстарычны прыклад — замужжа ў другой палове ХIХ стагоддзя 17-гадовай Соф’i Корвiн-Крукоўскай з таленавiтым маладым чалавекам Уладзiмiрам Кавалеўскiм. Гэтыя двое таксама дамовiлiся загадзя, што шлюб iх будзе толькi намiнальным. На гэты раз i мэта можа падацца нам даволi блiзкай — магчымасць выезду Соф’i за мяжу дзеля атрымання ўнiверсiтэцкай адукацыi. Дарэчы, гэта дазволiла ёй потым стаць першай у свеце жанчынай — прафесарам. (Ёсць меркаванне, што фiктыўны шлюб насамрэч не быў адзiнай магчымасцю для Соф’i Кавалеўскай прысвяцiць сябе матэматыцы). Аднак з пункту гледжання цяперашнiх законаў шлюб гэты быў з самага пачатку не такiм ужо i фiктыўным. Так, доўгi час Кавалеўскiя не мелi шлюбных адносiнаў (у самым вузкiм сэнсе слова), аднак яны жылi на агульныя сродкi, у адным доме i першы час увогуле былi неразлучныя. Пазней iх шлюб з фiктыўнага ператварыўся ў фактычны, аднак так i не стаў шчаслiвым.

Спроба зарабiць лёгкiя грошы з дапамогай запiсу ў актавай кнiзе маладой савецкай дзяржавы апiсана ў 1931 годзе Мiхаiлам Зошчанкам у гумарэсцы "Не трэба спекуляваць". Там, праўда, прыводзiцца прыклад, выбачайце за каламбур, фiктыўна фiктыўнага шлюбу. Да таго ж яшчэ i "аднабаковага" — такое таксама бывае. Малочнiца, каб атрымаць ад сваёй заможнай клiенткi 50 рублёў за знаёмства з кандыдатам у жанiхi, прапануе ўласнага мужа. Яна дамаўляецца з апошнiм, што ў крайнiм выпадку ён можа i распiсацца, а на другi дзень — шлюб скасаваць. У вынiку малочнiца свае грошы атрымлiвае, але мужа страчвае. Новая жонка таму спадабалася больш.

У Савецкiм заканадаўстве тэрмiн "фiктыўны шлюб" з’явiўся толькi ў 1968 годзе. Аднак з’ява гэта, безумоўна, iснавала i раней. Правазнаўцы кажуць, што шлюб, якi па форме цалкам адпавядае патрабаванням закона, але па змесце яму супярэчыць, народжаны негатыўнымi рэалiямi тагачаснага жыцця. А некаторыя лiчаць, што гэта выказванне справядлiва для ўсiх часоў i эпох. Напрыклад, у Савецкiм Саюзе фiктыўны шлюб мог быць адзiнай магчымасцю вырвацца з калгаса, вырашыць праблему жылля, выехаць за мяжу. Звычайна такiя шлюбы заключалiся ў гарадах з абмежаванай прапiскай (што актуальна i для дня сённяшняга). Сярод матываў яшчэ не такога далёкага часу сустракаюцца i такiя, што сённяшняму маладому пакаленню могуць падацца зусiм дзiўнымi.

У студзенi 1979 года ў газеце "Правда" была апiсана сiтуацыя, калi масквiчка "саступiла" свайго мужа сяброўцы за тое, што тая даравала ёй буйны доўг. Сяброўка, якая атрымала "напракат" мужа, тым самым забяспечыла сабе стан афiцыйнай утрыманкi, што дазволiла ёй, не працуючы, трацiць грошы, якiя ў яе былi, i жыць на шырокую нагу.

Дзень сённяшнi

Знайсцi ў Беларусi якую-небудзь статыстыку фiктыўных шлюбаў было справай няпростай. Начальнiкi ЗАГСаў i дырэктаркi шлюбных агенцтваў у адзiн голас запэўнiваюць, што пытанне гэта цяпер зусiм не актуальнае. Супрацоўнiкi Мiнскай гарадской калегii адвакатаў, насупраць, сцвярджаюць, што сутыкаюцца з фiктыўнымi шлюбамi i разводамi ледзь не штодня, але ад размовы з журналiстам на гэту тэму чамусьцi адмаўляюцца.

— Не бачу ў гэтым нiчога кепскага, людзi такiм чынам паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы, вырашаюць iншыя праблемы, — абмежаваўся меркаваннем адзiн з юрыстаў.

У мiграцыйнай службе прызналiся, што праблема фiктыўных шлюбаў iснуе, аднак каментаваць яе з iх боку — значыць "яшчэ больш распаўсюджваць гэту ганебную практыку".

I як гэта нярэдка ў нас бывае, з-за недахопу iнфармацыi ў Беларусi даводзiцца звяртацца да крынiц iнфармацыi суседнiх дзяржаў. I праводзiць адпаведныя аналогii.

Супрацоўнiкi маскоўскiх ЗАГСаў, напрыклад, лiчаць, што кожны трэцi шлюб у расiйскай сталiцы — фiктыўны. Больш за ўсё iх шакiраваў выпадак, калi ў лiстападзе 2006 года пад вянец адправiлiся 30-гадовы жыхар Узбекiстана i масквiчка 1919 года нараджэння.

Акрамя рашэння мiграцыйных i жыллёвых праблем, для нашага часу характэрна выкарыстанне несапраўднага шлюбу асобамi з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй (для тых, хто на гэтым зарабляе грошы, яны самыя пажаданыя клiенты) i ўдзельнiкамi выбарчых кампанiй. Больш за тое, па вынiках апытання, праведзенага Усерасiйскiм цэнтрам грамадскага меркавання, фiктыўныя шлюбы дзеля вырашэння бытавых праблем лiчыць дапушчальнымi палова расiян.

Дарэчы, фiктыўнымi могуць быць не толькi шлюбы, але i разводы. А таксама ўсынаўленне, прызнанне бацькоўства, падзел маёмасцi i нават спагнанне алiментаў. Некаторыя з гэтых незвычайных адносiн заслугоўваюць асобнай размовы. Як i тэма небяспекi, якая з iмi звязана. Так што чакайце наступных нумароў "Звязды".

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблема, з якой звярнуўся гэты чалавек у рэдакцыю, мае пачатак у 1995 годзе. Калi ён, дзеля таго, каб прадаць пакой у камунальнай кватэры, заключыў ф
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика