Уладзімiр Макей абмеркаваў з дэпутатамi Бундэстага ўдзел Беларусi ў праграме Усходняе партнёрства
Уладзімiр Макей абмеркаваў з дэпутатамi Бундэстага ўдзел Беларусi ў праграме Усходняе партнёрства
Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей сустрэўся з дэлегацыяй дэпутатаў Бундэстага (парламент ФРГ) на чале з намеснiкам старшынi парламенцкай фракцыi ХДС/ХСС Андрэасам Шокенхофам. У час сустрэчы бакi абмеркавалi стан беларуска-германскага палiтычнага дыялога i эканамiчнага супрацоўнiцтва. З парламентарыямi ФРГ "адбыўся грунтоўны абмен думкамi па комплексе пытанняў, звязаных з працэсам выбудоўвання адносiнаў Беларусi з Еўрапейскiм саюзам, а таксама беларускага ўдзелу ў праграме ЕС "Усходняе партнёрства". У прыватнасцi, было адзначана, што апошнiм часам дыялог Мiнска з Бруселем набыў устойлiвы i прагматычны характар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей сустрэўся з дэлегацыяй дэпутатаў Бундэстага (парламент ФРГ) на чале з намеснiкам старшынi п
|
|