21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трагедыя ў Добрушы

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трагедыя ў Добрушы Будаўнік праляцеў 9 паверхаў i застаўся жывы

3 красавiка на схiле працоўнага дня брыгада хуткай медыцынскай дапамогi даставiла з будаўнiчай пляцоўкi ў Магiлёўскую гарадскую бальнiцу 26-гадовага мужчыну. Мантажнiк выпаў з 9-га паверха дома, якi будуецца. Разам са шматлiкiмi траўмамi медыкi вызначылi, што пацыент знаходзiцца ў стане алкагольнага ап’янення.

Цяпер мужчына ў рэанiмацыi, яму аказана неабходная дапамога. Больш за тое, ён пры памяцi, i ўрачы даюць добры прагноз на папраўку i выздараўленне.

Алена Казлова.

 

"Фольксваген" уехаў у тралейбус

Учора ў Мiнску без чвэрцi шэсць ранiцы 26-гадовы мужчына, якi не меў вадзiцельскага пасведчання, не размiнуўся з тралейбусам.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзеле па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, аўтамабiль "Фальксваген Вента", якiм ён кiраваў, на вулiцы Кальварыйскай сутыкнуўся з тралейбусам, што рухаўся спераду. Для аднаго з пасажыраў "Фольксвагена" гэтае дарожна-транспартнае здарэнне стала фатальным — 24-гадовы мужчына загiнуў на месцы, а вось кiроўца i яшчэ адзiн пасажыр аўтамабiля ў цяжкiм стане шпiталiзаваныя ў бальнiцу.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Трагедыя ў Добрушы

Тры чалавекi загiнулi пры падзеннi маршрутнага таксi "Форд-транзiт" у раку Iпуць, якая праходзiць па цэнтры Добруша.

Трагедыя адбылася ранiцай у нядзелю. Як паведамiлi ў аддзеле прапаганды i прафiлактыкi УДАI УУС Гомельскага аблвыканкама, ад прыпынку ў раённым цэнтры ў Гомель адправiлася маршрутка, у якой знаходзiлася сем пасажыраў. На вачах мужчыны, якi праводзiў сваю дачку, аўтамабiль выехаў на сустрэчную паласу, знёс агароджу i перакулiўся з моста ў раку. Вядома, што мужчына кiнуўся выратоўваць сваю дачку, але пры падзеннi зламаў нагу. Дзяўчынку выратаваў рыбак Алег Адарчанка, якi выпадкова быў побач. Пяцёра пасажыраў транспартнага сродку з траўмамi i пераахаладжэннем дастаўленыя ў бальнiцу, а трое: 17-гадовы вучань мясцовай школы, 40-гадовы мужчына i 42-гадовы вадзiцель — патанулi ў рацэ. Цяпер вядзецца следства, высвятляюцца акалiчнасцi здарэння. Па папярэднiх звестках, вадзiцель падчас руху не справiўся з кiраваннем.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

Спрэчка на смерць

Выяўлена асоба маладога чалавека, якi ўтапiўся 5 красавiка ў рацэ Свiслач.

Як паведамiў прэс-сакратар Мiнскага гарадскога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Аляксандр Лапанiк, iм быў 20-гадовы жыхар сталiцы. Малады чалавек паспрачаўся з сябрам, хто хутчэй пераплыве раку. Да супрацьлеглага берага змог дабрацца толькi адзiн. Падчас заплыву ў хлопца спынiлася сэрца. Вадалазам спатрэбiлася каля паўгадзiны, каб выцягнуць на бераг цела патанулага мiнчанiна.

"Усе акалiчнасцi гiбелi цяпер высвятляе пракуратура. Сведкамi па справе праходзяць некалькi чалавек: уся кампанiя, у якой узнiкла недарэчная спрэчка", — адзначыў А. Лапанiк.

Андрэй ШМЫГIН, "Мiнск—Навiны".

 

На ўсходзе ўначы падмарожвае, а на захадзе днём прыпякае

На працягу тыдня надвор’е ў нашай краiне будзе знаходзiцца пад уплывам антыцыклонаў, таму захаваецца мiнiмальная верагоднасць ападкаў, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Ападкi завiтаюць да нас толькi напрыканцы тыдня, у пятнiцу—суботу ў асобных раёнах Беларусi, а ў нядзелю па захадзе краiны магчымы невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Тэмпературны фон на працягу тыдня будзе iстотна адрознiвацца ў розных рэгiёнах краiны. Так, тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 2 марозу па ўсходзе да 5—7 цяпла па захадзе. Удзень ва ўсходнiх раёнах чакаецца плюс 9—12, у цэнтральнай частцы краiны — 15—16, а ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — да 18—20 цяпла.

Сiноптыкi адзначылi, што ў мiнулую нядзелю быў зафiксаваны чарговы тэмпературны рэкорд дня, якi склаў 5 красавiка 23 градусы ў Брэсце. Мiнулы рэкорд цеплынi 21,5 градуса быў у Брэсце ў 1946 годзе.

сяргей Куркач.

 

Смяротная рэўнасць

У суботу ў Салiгорску нядзелю не жартоўныя пачуццi разгарэлiся ў кватэры 25-гадовай жанчыны, у вынiку чаго адзiн мужчына загiнуў, а другi з раненнем трапiў у бальнiцу.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, 25-гадовы мясцовы жыхар, якi раней ужо меў стасункi з законам, быў судзiмы за махлярства, прыраўнаваўшы жанчыну, схапiўся за нож. Яго ахвярай стаў больш сталы мясцовы жыхар — мужчына 1976 года нараджэння, якi атрымаў смяротна раненне. Другому 27-гадоваму "апаненту" ўзброенага злачынцы ўдар нажом прыйшоўся ў грудзi, i ён быў змешчаны ў бальнiцу. Што ж датычыцца падазронага, то ён затрыманы праваахоўнiкамi.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры чалавекi загiнулi пры падзеннi маршрутнага таксi "Форд-транзiт" у раку Iпуць, якая праходзiць па цэнтры Добруша. Трагедыя адбылася ран
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика