21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Забяспечце свой жыццёвы спакой

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Забяспечце свой жыццёвы спакой

Беражы сваё!

 

Гэта актуальная парада начальнiка Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусi Васiля Бельдзiя

 

Васiль Мiхайлавiч родам з Украiны. Пайшоў па слядах бацькi, якi працаваў у службе аховы. Бабруйск, радзiма яго жонкi, стаў i для Бельдзiя родным горадам. У ахове Васiль Мiхайлавiч прайшоў ўсе прыступкi кар’ернай лесвiцы: пачынаў службу вартаўнiком на заводзе, быў мiлiцыянерам-кiнолагам i матацыклiстам, працаваў дзяжурным i намеснiкам начальнiка, а цяпер кiруе гарадскiм аддзелам аховы.

— У нас нармальны калектыў, дзе ёсць узаемапаразуменне памiж кiраўнiцтвам i падначаленымi, — расказаў Васiль Бельдзiй. — У аддзеле працуюць больш за 600 чалавек: i цывiльныя, i мiлiцыянеры.

— А ранейшыя пасады наклалi адбiтак на Ваша жыццё? Ёсць у вас, напрыклад, сабака i матацыкл?

— У мяне былi паляўнiчыя сабакi, але цяпер выявiлася алергiя. Нават калi па службе наведваю гадавальнiк службовых сабакаў, то прымаю лекi. I матацыкла ў мяне няма: я люблю ездзiць за рулём легкавога аўтамабiля. Дарэчы, мой сын толькi што закончыў аўтатэхнiкум. Я iмкнуся давесцi да яго, што толькi працай можна стаць добрым аўтамайстрам.

— А як можна стаць добрым работнiкам аховы?

— Гэта вельмi шырокае паняцце. У нас працуюць мiлiцыянеры, вартаўнiкi, электраманцёры, мантажнiкi i гэтак далей.

— Але, напэўна, ёсць агульная якасць, якая аб’ядноўвае iх у службе аховы?

— Так. Гэта ўменне кантактаваць з людзьмi, разумна гутарыць i правiльна сябе паводзiць. Мiлiцэйскiя патрулi звычайна гутарыць з людзьмi, якiя нешта парушылi. А мы — з патэнцыйнымi заказчыкамi нашых паслуг. У кожнага чалавека — свой характар, i трэба ўмець ладзiць.

— Колькi аб’ектаў i кватэр у Бабруйску знаходзяцца цяпер пад вашай аховай?

— Больш за 4300 кватэраў i больш за 850 розных аб’ектаў. Мы таксама абслугоўваем больш за 1000 трывожных кнопак. Гэта даволi сур’ёзны аб’ём працы. I разам з тым, мы можам болей. Мы самi сябе ўтрымлiваем, таму чым больш у нас будзе клiентаў — тым больш камфортна ў фiнансавым сэнсе мы будзем сябе адчуваць.

— Як крызiс паўплываў на вашу працу? Яго негатыўныя праявы закранулi беларусаў, якiм даводзiцца эканомiць.

— Мы ў гэтых умовах тарыфы не толькi не павялiчылi, але i нават крыху зменшылi. Мы людзей разумеем i iдзём насустрач, калi ёсць праблемы. Напрыклад, часова прыпыняем дамовы на абслугоўванне.

— А людзi, на ваш погляд, цяпер iмкнуцца зэканомiць на ахове альбо, наадварот, ва ўмовах нестабiльнасцi захаваць усё, што набыта за жыццё?

— Я параўнаў сёлетнюю статыстыку з лiчбамi 2008 года, калi яшчэ не было сцiснутых фiнансавых абставiнаў. Сiтуацыя не памянялася. Нармальны працэс: штодня мы прымаем на ахову 3-5 кватэраў.

Хутка пачнецца дачны сезон, i вось ён якраз i паўплывае на нашу працу. Гэта для нас гарачая пара, хоць i не на палетках. Людзi, каб зэканомiць, ставяць пад ахову свае гарадскiя кватэры толькi на цёплы час, калi з’язджаюць на лецiшчы. Хоць, прызнайце, што месячная плата ў 17 500 рублёў — не самы вялiкi фiнансавы цяжар для сярэдняй беларускай сям’i.

— Прызнаю, але самае дарагое — усталяваць сiгналiзацыю.

— Але мы i тут iдзём на саступкi: даём тры месяцы растэрмiноўкi. I можна ўсталяваць мiнiмальны набор ахоўнага абсталявання, якi будзе каштаваць нядорага. Напрыклад, вы ў якой кватэры жывяце?

— У трохпакаёвай, на трэцiм паверсе, але з коткай.

— Мiнiмальны набор блакiроўкi — 380 тысяч рублёў. Калi максiмальны — пад мiльён. I не кажыце, што ўсё роўна шкада грошай. Iх нiколi не будзе дастаткова. Трэба вызначыцца, што больш важна — спакой альбо эканомiя пэўных грошай. Я раiў бы забяспечыць перш за ўсё свой жыццёвы спакой.

— Але я — незаможны чалавек, i ў мяне, падаецца, няма чаго ахоўваць. Якая, на ваш погляд, мiнiмальная маёмасць, якую ўжо трэба ахоўваць?

— Нават калi ў кватэры толькi раскладушка i сцiплае адзенне. Няхай да самага беднага чалавека злодзей забраўся ў кватэру, гэта ўжо страшна. Нават маральным аспектам. Як чалавек будзе сябе адчуваць, калi даведаецца, што ў яго жыллi пабывала нейкая дрэнь? Прабачце, але я заўсёды ставiўся з пагардай менавiта да тых, хто крадзе ў людзей.

Багаты чалавек альбо бедны, усё адно ў яго ёсць сваё дабро. У бабулек кавалак сала крадуць, кансерваваннi. Цi, напрыклад, ёсць пара абутку. Сярэднi кошт — 200 тысяч рублёў. Калi ў вас скрадуць толькi боты, усё роўна гэта немалы ўрон. I лепей плацiць больш за 10 месяцаў грошы ахове, каб захаваць iх.

— А здаралiся такiя непрыемныя выпадкi з вамi цi вашымi знаёмымi?

— Са мной — не. Як толькi ў маёй кватэры з’явiўся тэлефон, мы ўсталявалi сiгналiзацыю. I мне цяпер цяжка ўявiць, як чалавек можа зачынiць свае дзверы проста ключом i з’ехаць на два тыднi. Бяспека i, адпаведна, спакой каштуюць грошай, але навошта эканомiць на сваiх нервовых клетках?

А знаёмых абкрадалi. Прычым былi такiя выпадкi, калi я пераконваў здаць кватэру пад ахову, i мне адказвалi, што, маўляў, красцi няма чаго. А потым выяўлялася, што ёсць.

— А вам асабiста даводзiлася затрымлiваць зладзеяў?

— За 20 гадоў у ахове даводзiлася. Аднойчы быў выпадак, калi спрацавала сiгналiзацыя ў кватэры на першым паверсе. У высокiм зашклёным балконе адна шыба разбiта, i цiха. Я прыпадняў вадзiцеля i ён убачыў чалавека, якi схаваўся ў кутку. Гэта быў раней судзiмы мужчына, i як чалавек вопытны, даваў потым адпаведныя паказаннi. Маўляў, спакойна стаяў на вулiцы i нiкога не чапаў, а тут iдуць мiлiцыянеры i пытаюцца "Судзiмы?", а ён праўду адказаў, яму наручнiкi апранулi i закiнулi на балкон...

Увогуле ў нас тут хапае цiкавых момантаў. Зусiм нядаўна наш нарад ехаў уначы па гарадской вулiцы i ўбачыў двух чалавек, якiя неслi нейкiя баулы. Прытармазiлi, а тыя кiнулi рэчы i далi драпака. Злавiлi iх хутка, бо якраз снегам прыпарушыла дарогу. Але не кажуць людзi, дзе скралi. Аднак ёсць жа сабакi, якiя могуць чытаць сляды! Сабака, якога потым бабруйскiя журналiсты назвалi "Камiсар Дэн", знайшоў дом. Яго гаспадары яшчэ не ведалi, што iх абакралi, а мы ўжо злавiлi злачынцаў i вяртаем скрадзенае дабро.

— Дзе можна захоўваць у жыллi грошы i каштоўнасцi, каб да iх не дабралiся зладзеi? Можа, вы параiце?

— Зладзеi вельмi хутка вылiчваюць усе такiя месцы. Людзi, як правiла, хаваюць у адных i тых жа месцах.

— У бялiзне, пад матрацам, у крупах, у посудзе...

— Я памятаю, як у аднаго артыста скралi грошы. Яны былi ўкладзеныя ў курыную тушку, якая захоўвалася ў маразiльнiку. I ўсё роўна знайшлi i скралi. Зладзеi ўсе месцы вылiчваюць iмгненна. Так што я парады тут даць не магу.

— Цi былi сярод зладзеяў такiя персанажы, якiя вас моцна здзiвiлi?

—Так. У прыватным доме каля апоўначы спрацавала сiгналiзацыя. Нарад выяўляе пранiкненне i затрымлiвае маладую пару зладзеяў. Але калi сталi аглядаць тэрыторыю вакол дома, то заўважылi дзiцячую каляску: там, у цемры, пасярод ночы, дзiця спакойна смактала малако з бутэлькi. Пакуль бацькi кралi...

— У злачынцаў таксама ёсць дзецi.

— Можна было б хоць неяк зразумець, калi б частка сродкаў пайшла на дзiця. Але звычайна ўсё iдзе на прапой, як нi шкада.

— А даводзiлася супрацоўнiкам аховы ўжываць зброю?

— Зброя — патрэбны элемент баявой экiпiроўкi, але ў Бабруйску яе ў ахове нiколi не ўжывалi. Хоць такi выпадак быў у сталiцы.

У сярэднiм мы маем за суткi 30-40 выездаў. Але ў абсалютнай большасцi спрацоўвае сiгналiзацыя з розных прычын, але не пры пранiкненнi зладзеяў.

— Я нядаўна даведалася пра выпадак, калi ў Крыме байцы нейкага спецпадраздзялення ўварвалiся ў кватэру, нават пакалечылi гаспадара, а потым здагадалiся спытаць прозвiшча i папрасiлi прабачэння: маўляў, пераблыталi адрас, не таго чалавека затрымлiвалi...

— Нейкае варварства. Нашы так не робяць. Могуць, безумоўна, да сценкi прыцiснуць i ўдакладнiць асобу. Але мы iмкнёмся працаваць карэктна.

Хоць кур’ёзныя сiтуацыi, вядома ж, здаралiся. Аднойчы, калi я працаваў у групе затрымання, у адной кватэры двойчы спрацавала сiгналiзацыя. Я падбег да дзвярэй, а яны адчыненыя i ў вiтальнi ўпакаваныя кайстры стаяць. Гэта значыць: сур’ёзная сiтуацыя. Адрэналiн у крывi, зброя ў руцэ.

Чую гукi вады з ваннай. Выходзiць жанчына, амаль у адным ручнiку. Яна на мяне глядзiць моўчкi, я — на яе. Уявiце яе стан: яна выходзiць з ванны, а тут у яе чалавек цэлiцца з пiсталета. Нямая сцэна.

Аказалася, што яна прыехала з лецiшча з кайстрамi. Спяшалася на вяселле, таму забылася пра сiгналiзацыю, i стала тэрмiнова прыбiрацца. Калi я паглядзеў яе дакументы i пераканаўся, што яна — гаспадыня, усё ўладзiлася.

— На ваш погляд, цi варта мець у доме цi кватэры трывожную кнопку?

— Усё залежыць ад таго, як чалавек адчувае сябе ў грамадстве. Добра, калi ёсць упэўненасць, што дома вы ў поўнай бяспецы. Але ёсць людзi, якiя займаюць пэўнае становiшча, альбо маюць каштоўнасцi i зберажэннi. Тады такая кнопка сапраўды пазбавiць ад хваляванняў. I трывожная кнопка — гэта сёння не механiзм у сцяне, а бiрулька з кнопкай, якая дзейнiчае ў радыусе 1,5 кiламетра.

— Якая, на ваш погляд, будучыня ў аховы?

— Ахова ў тым цi iншым выглядзе iснавала заўсёды. Нават калi чалавек грукаў бразготкай "У Багдадзе ўсё спакойна!" — гэта таксама вiд аховы, клопат пра бяспеку грамадзян.

Цяпер можна атрымлiваць СМСкi пра пранiкненне ў кватэру, а мы хутка зможам ахоўваць аўтамабiлi, дзе б яны нi знаходзiлiся. У Дэпартаменце аховы ёсць добрыя тэхнiчныя навiны.

У якiм выглядзе заўтра будзе ахова i да чаго дойдзе тэхнiчны прагрэс — сказаць цяжка. Але наўрад цi чалавек у найблiжэйшай будучынi не будзе думаць пра тое, як абаранiць сваю маёмасць.

Дарэчы, ва Украiне служба аховы не вельмi развiта. Там гэтым займаюцца прыватныя структуры. Крадзяжы ёсць, але мае ўкраiнскiя сваякi нават не вядуць размову пра ўсталяванне сiгналiзацыi. Можа таму, што каштуюць падобныя паслугi больш, чым у нас? Ва ўсякiм разе, беларусы — людзi прасунутыя ў пытаннях аховы i бяспекi.

Гутарыла Iлона Iванова.

г. Бабруйск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Васiль Мiхайлавiч родам з Украiны. Пайшоў па слядах бацькi, якi працаваў у службе аховы. Бабруйск, радзiма яго жонкi, стаў i для Бельдзiя родным горад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика