Партнёр для бізнэсу
Партнёр для бізнэсу
Учора ў Гродне (вул. Савецкiх пагранiчнiкаў, 91) урачыста адкрылася першае рэгiянальнае ўпраўленне ЗАТ "Беларускi Банк Малога Бiзнэсу". Гэта адзiны ў горадзе спецыялiзаваны банк для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а таксама кампанiй малога i сярэдняга бiзнэсу. На працягу найблiжэйшых пяцi гадоў аддзяленнi банка з’явяцца ва ўсiх рэгiёнах Беларусi. — Работа банка будуецца па прынцыпе "прамых продажаў", — адзначыў начальнiк гродзенскага ЦБУ Дзмiтрый Лабюк. — Мы самi iдзём да клiента i прапануем свае паслугi, сярод якiх прыярытэт — крэдытаванне малога бiзнэсу. Банкаўскiя працэдуры простыя i празрыстыя, рашэнне аб выдачы крэдыту прымаецца ў аптымальна кароткi тэрмiн. Рабочы графiк крэдытных экспертаў узгоднены з рытмам працы патэнцыяльных клiентаў: мы працуем да 19 гадзiн i гатовыя абмяркоўваць пытаннi крэдытавання нават у суботу. У дзень адкрыцця рэгiянальнага ўпраўлення гэтага банка, заснавальнiкамi якога з’яўляюцца аўтарытэтныя мiжнародныя арганiзацыi, у Гродне быў заключаны першы крэдытны дагавор: невялiкай экспедытарскай кампанii выдадзены крэдыт на папаўненне абаротных сродкаў. На разглядзе знаходзiцца яшчэ 11 заявак на крэдытаванне ад iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i прыватных фiрмаў горада. А два мiнскiя офiсы банка за паўгода працы выдалi 312 крэдытаў на агульную суму 10 мiльярдаў беларускiх рублёў. Сярэднi памер крэдыту — 30 мiльёнаў рублёў. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Гродне (вул. Савецкiх пагранiчнiкаў, 91) урачыста адкрылася першае рэгiянальнае ўпраўленне ЗАТ "Беларускi Банк Малога Бiзнэсу". Гэта
|
|