21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для рыбаловаў-платнікаў — свой сезон

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для рыбаловаў-платнікаў — свой сезон

У рыбгасах сiстэмы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання з пачатку месяца распачаўся сезон платнай рыбалкi на закрытых сажалкавых вадаёмах. Усяго такую паслугу прапануюць ахвотным 17 гаспадарак, а агульная па краiне колькасць вадаёмаў, дзе можна за грошы палавiць рыбу, складае каля паўсотнi. Пераважная iх колькасць размешчана на тэрыторыi Брэсцкай вобласцi, паведамiў "Звяздзе" намеснiк начальнiка ўпраўлення па выкарыстаннi рыбных рэсурсаў у натуральных вадаёмах дэпартамента па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнсельгасхарча Тадэвуш Пракаповiч.

Для платнай лоўлi дазволены карп, карась, таўсталобiк, белы амур i шчупак. Сярэднi кошт пуцёўкi на адзiн дзень складзе ад 20 да 30 тысяч рублёў. Адпачываць з вудай на закрытых сажалкавых вадаёмах дазваляецца толькi ў светлы час сутак. Норма вылаву складае 5 кiлаграмаў.

— Сезон платнай рыбалкi на вышэйназваных вадаёмах будзе доўжыцца да восенi, аднак найбольш актыўна ён праходзiць у красавiку-маi. Як усе ведаюць, на натуральных вадаёмах у гэты час дзейнiчае забарона на аматарскую лоўлю ў сувязi з веснавым нерастам, хоць i з паслабленнямi. Тым не менш, на закрытых сажалкавых вадаёмах вылаў рыбы практычна гарантаваны, што знаходзiць сваiх прыхiльнiкаў, — сказаў Тадэвуш Станiслававiч.

Каб прыцягнуць рыбаловаў, плануецца арганiзаваць лоўлю не толькi на вуду, але i — у асобных рыбгасах — з дапамогай сетак (iх выкарыстанне ў рыбалоўных угоддзях забаронена), перамётаў, а таксама з лодкi. Дарэчы, для рыбаловаў-аматараў створаны належныя ўмовы, пачынаючы ад папярэдняга зарыблення сажалак i добраўпарадкавання тэрыторыi, арганiзацыi месцаў адпачынку i заканчваючы магчымасцю карыстання дадатковымi паслугамi кшталту пракату прыладаў, мангалаў з шампурамi, кацялкоў, продажу падкормкi, дроў i вугалю.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рыбгасах сiстэмы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання з пачатку месяца распачаўся сезон платнай рыбалкi на закрытых сажалкавых вадаёмах. Ус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика