21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Была саўгасная...

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Была саўгасная...

Мы жывём у трохпакаёвай кватэры саўгаснага дома, пабудаванага па крэдыце на 40 гадоў. З 96 млн балансавага кошту саўгасам пагашаны 16. Мы б хацелi купiць гэту кватэру (муж працуе ў гаспадарцы 11 гадоў), прыватызаваць, альбо перавесцi на сябе доўг па крэдыце. Як па законе вырашаць такiя пытаннi i куды нам звяртацца? І яшчэ. Цi можам мы стаць на кватэрны ўлiк? Бо нас з яго знялi, як толькi мы прапiсалiся ў гэтай кватэры.

Н.Н., Нясвiжскi раён.

Нясвiжскi раён.

Набыццё ва ўласнасць кватэры, пабудаванай сельскагаспадарчай арганiзацыяй за кошт iльготнага крэдыту, можа быць ажыццёўлена шляхам пераводу доўгу па крэдыце на работнiка гэтай арганiзацыi, якому названая кватэра выдзелена для пражывання на падставе дагавора найму службовага жылога памяшкання.

Магчымасць пераводу доўгу па крэдыце "Бел-аграпрамбанка" на грамадзянiна, якому кватэра выдзелена для пражывання, прадугледжана падпунктам 1.4 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 жнiўня 2005 г. № 405 "Аб некаторых мерах па будаўнiцтве жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганiзацыях".

Згодна з п. 74 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565, у рэдакцыi Указа ад 3 чэрвеня 2008 г. № 292), заселеныя службовыя жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду, пабудаваныя сельскагаспадарчымi арганiзацыямi дзяржаўнай формы ўласнасцi за кошт iльготных крэдытаў, у выпадку пераводу ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi доўгу па такiх крэдытах на грамадзян, якiм выдзелены гэтыя службовыя жылыя памяшканнi, падлягаюць выключэнню са складу службовых жылых памяшканняў па рашэннi адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа да заключэння дагавора пераводу доўгу.

Узаемаадносiны памiж ААТ "Белаграпрамбанк" i грамадзянамi, якiя пражываюць у жылых дамах, пабудаваных за кошт iльготных крэдытаў, i жадаюць перааформiць запазычанасць па крэдытах на сябе, рэгламентаваныя Iнструкцыяй, зацверджанай Праўленнем ААТ "Белаграпрамбанк" (пратакол ад 27 лiстапада 2008 г. № 73). Гэтым дакументам вызначана канкрэтная працэдура афармлення пераводу запазычанасцi па крэдытах на грамадзян.

Сума доўгу па льготным крэдыце, што падлягае пераводу на грамадзянiна, якому жылое памяшканне выдзелена для пражывання, вызначаецца сельскагаспадарчай арганiзацыяй. У выпадках пагашэння сельскагаспадарчай арганiзацыяй часткi льготнага крэдыту да пераводу доўгу на грамадзянiна пагашаная сума кампенсуецца грамадзянiнам у парадку i на ўмовах, вызначаных гэтай арганiзацыяй у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Максiмальны тэрмiн, на якi ажыццяўляецца перавод доўгу на грамадзянiна, вылiчваецца з моманту атрымання сельскагаспадарчай арганiзацыяй крэдыту на будаўнiцтва дома i не павiнен перавышаць 40 гадоў. За карыстанне крэдытам грамадзянiнам выплачваюцца працэнты ў памеры 3 % гадавых. Працэнты, налiчаныя за карыстанне льготным крэдытам да заключэння дагавора пераводу доўгу, выплачваюцца сельскагаспадарчай арганiзацыяй. Пагашэнне запазычанасцi па крэдыце i выплата працэнтаў за карыстанне iм ажыццяўляюцца грамадзянiнам роўнымi долямi на працягу перыяду пагашэння крэдыту.

Адначасова з заключэннем дагавора пераводу доўгу па льготным крэдыце на грамадзянiна "Бел-аграпрамбанк" заключае з гэтым грамадзянiнам дагавор аб закладзе (iпатэцы) жылога памяшкання.

Па канкрэтных пытаннях, якiя не знаходзяць рашэння ў пэўнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, можна звярнуцца ў вышэйстаячую арганiзацыю альбо ў Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання.

Што датычыцца прыняцця на ўлiк асобаў, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, то (калi гэта кватэра ў вызначаным парадку была ўключана ў лiк службовых жылых памяшканняў) згодна з падпунктам 3.1.6. вышэйназванага Палажэння, грамадзяне, якiя пражываюць у службовых жылых памяшканнях i не маюць ва ўласнасцi iншага жылога памяшкання ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлiк агульнай плошчай 15 кв. метраў i больш на аднаго чалавека, якое адпавядае вызначаным для пражывання санiтарным i тэхнiчным патрабаванням, прызнаюцца грамадзянамi з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў i адпаведна прымаюцца ў вызначаным парадку на кватэрны ўлiк.

Вiктар САВIЦКI.

Р.S. Да чытачоў пераканаўчая просьба: калi вы хочаце атрымаць поўны i правiльны адказ на свае пытаннi, калi ласка, "не засакрэчвайце" свой адрас. А яшчэ лепш — паведамляйце нумар тэлефона.

Да чытачоў пераканаўчая просьба: калi вы хочаце атрымаць поўны i правiльны адказ на свае пытаннi, калi ласка, "не засакрэчвайце" свой адрас. А яшчэ лепш — паведамляйце нумар тэлефона.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у трохпакаёвай кватэры саўгаснага дома, пабудаванага па крэдыце на 40 гадоў. З 96 млн балансавага кошту саўгасам пагашаны 16. Мы б хацелi куп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика