Слінгамамы: Нам каляскі не патрэбныя!
Слінгамамы: Нам каляскі не патрэбныя!
Шэсце слiнгамам з дзецьмi прайшло 4 красавiка ў Гродне. Слiнгi — спецыяльныя
шалiкi розных памераў i канфiгурацый, у якiх мамы носяць малых дзяцей замест таго,
каб вазiць у калясках. Як правiла, слiнгамамы адначасова з’яўляюцца прапагандысткамi
груднога кармлення i актыўнага ладу жыцця. Гродзенскiя слiнгамамы аб’ядналiся
два гады таму, пазнаёмiўшыся ў iнтэрнэце. З той пары да руху "слiнгамамii" далучылася
ўжо больш за чатыры дзясяткi маладых жыхарак Гродна. Многiя з iх ужо маюць дваiх
дзяцей, якiх вырасцiлi ў слiнгах. Кожны тыдзень жанчыны збiраюцца разам у клубе
"Шчаслiвая сямейка", каб абмеркаваць праблемы выхавання i развiцця малых. Традыцыйнымi
для мам сталi таксама зносiны на iнтэрнэт-форуме, сумесныя прагулкi i экскурсii
па выдатных мясцiнах горада.
Фота Леанiда ШЧАГЛОВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсце слiнгамам з дзецьмi прайшло 4 красавiка ў Гродне. Слiнгi — спецыяльныя шалiкi розных памераў i канфiгурацый, у якiх мамы носяць малых дзяцей зам
|
|