Лімiт росту цэнаў на прадукты
Лімiт росту цэнаў на прадукты
Рост адпускных цэнаў на айчынныя прадукты харчавання сёлета не павiнен перавышаць 0,8-0,9 % у месяц. Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ірына Гусева. Цана на прадукцыю, вызначаная з перавышэннем прагнозу, будзе праходзiць спецыяльную экспертызу. Апроч таго, як адзначыла Iрына Гусева, у канцэрне маюць намер кантраляваць кошт iмпартных iнгрэдыентаў у прадуктах харчавання, а таксама знiжаць выдаткi вытворчасцi. Адначасова вызначана: у выпадках неабгрунтаванага павелiчэння адпускных цэнаў на прадукцыю айчыннай харчовай прамысловасцi ў дачыненнi да кiраўнiкоў прадпрыемстваў будуць ужывацца меры дысцыплiнарнай адказнасцi — аж да скасавання кантрактаў. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рост адпускных цэнаў на айчынныя прадукты харчавання сёлета не павiнен перавышаць 0,8-0,9 % у месяц. Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар канцэрна "
|
|