21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У інтэрнат. Але з уласным домам

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У інтэрнат. Але з уласным домам

Больш нiзкi, чым у цэлым па краiне, узровень нараджальнасцi, больш высокi сярэднi ўзрост насельнiцтва, значная доля пажылых людзей. Усё гэта традыцыйна з’яўляецца асаблiвасцямi Мiншчыны — рэгiёна без буйных гарадоў. Ужо зараз на пенсii знаходзiцца амаль трэць жыхароў вобласцi, прычым лiчба паступова ўзрастае. Як узрастае i iншае — попыт на дамы-iнтэрнаты.

Мядзельскi раён не стаўся выключэннем. Тут 10,3 тысячы чалавек, практычна трэць усяго насельнiцтва — пенсiянеры. Пры гэтым сярод iх 830 чалавек лiчацца цалкам адзiнокiмi, а яшчэ 4300 жывуць асобна ад дзяцей i iншых працаздольных сваякоў.

— Зразумела, лепш за ўсё ўсяляк дапамагаць гэтым людзям заставацца дома, сёння 847 пенсiянераў i iнвалiдаў наведваюць сацыяльныя работнiкi, прычым у большасцi выпадкаў аплата за паслугi прымальная — 12-18 тысяч рублёў у месяц, — кажа начальнiк упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мядзельскага райвыканкама Валерый Валынец. — Аднак, на жаль, варыянт сацыяльнага абслугоўвання спрацоўвае далёка не заўсёды. Некаторым пажылым людзям патрэбны не часовы, а пастаянны догляд. Бо ў такiм узросце ў кожнага ўжо цэлы "букет" хваробаў, часцяком — абмежаваныя рухальныя магчымасцi, i, як вынiк, далёка не iдэальныя ўмовы жыцця ва ўласнай хаце.

Таксама не аптымальнае выйсце — i перасяленне ў дом-iнтэрнат. Магчымасцi для гэтага ёсць. А вось жадання амаль няма — летась у раёне пагадзiлiся з’ехаць толькi 3 чалавекi. Зрэшты, здзiўляцца тут не выпадае, найблiжэйшы дом-iнтэрнат, куды можна атрымаць накiраванне, знаходзiцца за многiя дзясяткi кiламетраў — на Стаўбцоўшчыне.

— Каб вырашыць гэту праблему, два гады таму было прынятае рашэнне стварыць пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва аддзяленне кругласутачнага знаходжання, — працягвае Валерый Валынец. — Прычым вызначылi: ён павiнен з’явiцца не ў райцэнтры, а за дваццаць кiламетраў ад яго, у вёсцы Вузла.

Прычын было некалькi, напрыклад, добрая прырода цi наяўнасць сацыяльнай iнфраструктуры. Але не толькi. З-за рэзкага змяншэння колькасцi вучняў у Вузле зачынiлася базавая школа. Моўчкi назiраць, як будзе паступова прыходзiць у заняпад яе будынак, было шкада. Да таго ж узнiкла праблема... уладкавання былых супрацоўнiкаў навучальнай установы. Падлiчылi: новае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пенсiянераў i iнвалiдаў дазволiць захаваць 17 працоўных месцаў. Што гэта значыць для вёскi з насельнiцтвам у 180 чалавек, казаць не трэба.

— Урэшце, быў яшчэ адзiн аргумент, — зазначае Валерый Валынец. — Усiм, хто трапляе ў аддзяленне, зараз па 70-85 гадоў, прычым амаль усе жылi ў вёсках. А гэта ўжо чыста псiхалагiчны момант — рэзкага змянення ладу жыцця тут быць не павiнна.

Вонкава аддзяленне ў нечым нагадвае невялiкi, але стандартны iнтэрнат — звычайныя "спальныя" пакоi, пакой адпачынку, сталовая, працэдурны кабiнет, душ. Але адрозненне, iстотнае зноў-такi ў псiхалагiчным плане, усё ж ёсць. Тэрмiн пражывання тут абмежаваны 6 месяцамi ў год. За жыхарамi аддзялення захоўваецца iх жыллё, пры жаданнi можна вярнуцца дадому практычна ў любы момант.

— Каб адчынiць аддзяленне кругласутачнага знаходжання, стварыць тут нармальныя ўмовы, давялося ўкласцi немалыя грошы ў пераабсталяванне будынка былой школы — праект абыходзiцца ў 1,8 млрд рублёў, — распавядае Валерый Валынец. — Тым не менш, з эканамiчнага пункту гледжання справа таксама апраўданая: дзень пражывання тут абыходзiцца танней, чым у доме-iнтэрнаце. Пры гэтым частку выдаткаў кампенсуюць самi жыхары аддзялення — за кошт пералiчэння 80 % сваёй пенсii. Адпаведна, толькi 20 % выдаецца "на рукi".

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання ў Мядзельскiм раёне, якое разлiчана на 30 месцаў, сёння запоўнена крыху больш чым напалову. Але толькi пакуль. Попыт на яго будзе, i асаблiва ў найбольш складаны для вяскоўцаў-пенсiянераў зiмовы час. Прынамсi, аб гэтым сведчыць практыка iншых рэгiёнаў. Аналагiчныя "мiнi-iнтэрнаты" ўжо працуюць у Любанскiм, Бярэзiнскiм, Чэрвеньскiм, Мiнскiм раёнах. Зусiм хутка падобная ўстанова з’явiцца на Случчыне, а пасля — на Клеччыне. Так, зараз звычайныя дамы-iнтэрнаты для пенсiянераў i iнвалiдаў Мiншчыны валодаюць пэўным "рэзервам" у 67 месцаў. Аднак стварэнне аддзяленняў кругласутачнага знаходжання можна назваць своеасаблiвай "гульнёй на апярэджанне" — насельнiцтва вобласцi працягвае "старэць".

— Паралельна трэба вырашаць i другую праблему — месцаў у дамах-iнтэрнатах для асобаў з псiханеўралагiчнымi захворваннямi, — адзначае старшыня Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Ала Мiкалуцкая. — На Мiншчыне ў чарзе на пасяленне ў спецыялiзаваныя ўстановы знаходзiцца 26 чалавек. У параўнаннi з папярэднiмi гадамi лiчба зменшылася ў 10 разоў, зараз яна нiбыта невялiкая, але ўсе прагнозы сведчаць, што дэфiцыт будзе ўзрастаць. Таму цяпер узнiкла задума прыстасаваць пад дом-iнтэрнат для псiханеўралагiчных хворых на 150-200 чалавек адзiн з прафiлакторыяў, якi цяжка ўтрымлiваць яго ўласнiку-прадпрыемству. У прыватнасцi, мы перакананыя — з улiкам сiтуацыi ў эканомiцы, сёння лепш за ўсё iсцi менавiта шляхам пераабсталявання незапатрабаваных па тых або iншых прычынах сацыяльных аб’ектаў.

Сяргей ГРЫБ.

Мядзельскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш нiзкi, чым у цэлым па краiне, узровень нараджальнасцi, больш высокi сярэднi ўзрост насельнiцтва, значная доля пажылых людзей. Усё гэта традыцыйн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика