21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Малочныя рэк" Гарлiнскiх

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Малочныя рэк" Гарлiнскiх

Летась гэтыя руплiвыя гаспадары здалi 36,5 тоны малака

"Сонейка прыпякае — настаў час у полi завiхацца", — такiмi словамi мяне сустрэла на сваiм падворку Валянцiна Гарлiнская. І гасцiнна запрасiла ў хату — крыху адпачыць з дарогi, пагутарыць "за жыццё". Валянцiна Казiмiраўна тлумачыць: цяпер добрая пара, каб траву падсеяць. Трэба ўсё па гаспадарцы выконваць у вызначаны тэрмiн, iнакш назбiраецца столькi работы, што i не адолееш. А яны з усiм прывыклi спраўляцца толькi ўласнымi сiламi.

Гэта сярэдняя сям’я па сённяшнiх мерках — у Гарлiнскiх двое дзяцей. Старэйшы Мiкалай вучыцца на першым курсе Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта на факультэце машынабудавання. Сюды хлопец спрабаваў паступiць яшчэ летась, i прайшоў, але трапiў толькi на платную форму навучання. Ад такога варыянту адмовiўся, паколькi палiчыў, што такая нагрузка будзе занадта вялiкая для сямейнага бюджэту. Уладкаваўся ў мясцовае сельгаспрадпрыемства трактарыстам i сёлета зноў паспрабаваў "прабiцца" ў БНТУ. I атрымалася. Цiкава, што сваю будучыню Мiкалай звязвае толькi з вёскай — у родных мясцiнах, заўважае, неяк i дыхаецца лягчэй. Навошта шукаць нешта лепшае? Такога ж меркавання прытрымлiваецца i малодшая дачка Iрына, якая цяпер вучыцца ў сёмым класе (дарэчы, яна адна з лепшых вучанiц — займаецца на "дзявяткi" i "дзясяткi").

Дзецi не ўяўляюць свайго жыцця без працы на зямлi. I гэта, паверце, зусiм не высокiя словы, паколькi з дзяцiнства яны ва ўсiм дапамагаюць сваiм бацькам. А як жа iнакш, хто iх падтрымае? Мiкалаю асаблiва падабаецца тэхнiку да ладу даводзiць. У Гарлiнскiх ёсць уласны трактар з усiм прычапным абсталяваннем. Няхай старэнькi, аднак сын старанна даглядае "механiзацыю", таму спiсваць яе зарана. Тым больш што без тэхнiкi сапраўды як без рук. Увогуле апрацоўваюць каля трох гектараў зямлi — сваiх каля 1,5 га ды яшчэ суседзi просяць дапамагчы на прысядзiбных участках. У такiм разе запрагаюць каня, бо з трактарам на "сотках" проста не развернешся. Таксама засталася i бацькоўская сядзiба, якую Гарлiнскiя старанна даглядаюць.

Яны вырошчваюць усё для сваiх патрэб: збожжавыя, буракi, вялiкiя плошчы адводзяць пад бульбу. Гэта акрамя ўласна агарода, дзе садзяць увесь магчымы "набор" агароднiны i зелянiны. На зiму робяць вялiкую колькасць нарыхтовак — хапае не толькi самiм, яшчэ родных i суседзяў нярэдка вясковымi прысмакамi частуюць. Адметнасць гэтай, на першы погляд зусiм звычайнай, сям’i ў тым, што асноўны даход яны атрымлiваюць у прамым сэнсе гэтага слова з уласнага падворка.

Валянцiна Казiмiраўна 20 гадоў адпрацавала ў мясцовым саўгасе — моцнай гаспадарцы, якая традыцыйна з’яўлялася адным з лiдараў сельгасвытворчасцi Вiлейскага раёна. Апошнiм часам Гарлiнская была лабарантам на жывёлагадоўчай ферме. Яе муж Пётр Фёдаравiч на працягу двух дзесяцiгоддзяў — вадзiцель Вiлейскага гармалзавода. Ад сельгаспрадпрыемства сям’я атрымала дом у Вязынi. У новае жыллё пераехалi шаснаццаць гадоў таму.

— Спачатку з усёй гаспадаркi была толькi адна карова, — узгадвае Валянцiна Гарлiнская.

— На вяселле падарылi?

— Не, — усмiхаецца Валянцiна Казiмiраўна, — самi з мужам набылi. Я мясцовая жыхарка — усе дзяды адсюль. У нашай сям’i было трое дзяцей: брат — палкоўнiк у адстаўцы (цяпер жыве на Байкале), а сястра загадчыцай на мясцовай ферме працуе. З дзяцiнства даглядалi вялiкую гаспадарку, але ж i ў школе паспявалi нядрэнна. Займалася я добра, але неяк не атрымалася пасля школы паступiць i працягнуць вучобу. Так i засталася ў роднай вёсцы, аб чым зусiм не шкадую. Трэба ж i на зямлi некаму працаваць.

Гарлiнскiя жывуць на вулiцы Маладзёжнай, у гэтай частцы Вязынi амаль усе месцiчы трымалi вялiкую гаспадарку. Не сталi выключэннем i Валянцiна Казiмiраўна з Пятром Фёдаравiчам. Праўда, цяпер тут ёсць свая адметнасць — на пэўнай колькасцi падворкаў значна паменшала свойскай жывёлы, а Гарлiнскiя трымаюць бадай што самы вялiкi сярод вяскоўцаў на Вiлейшчыне "статак". У iх сем кароў, было нават восем, толькi ад адной давялося адмовiцца, паколькi яна была "нерэнтабельная".

Валянцiна Казiмiраўна нездарма адпрацавала дваццаць гадоў у жывёлагадоўлi — гэтую справу ведае дасканала, да дробязяў. Побач з хатай — "мiнi-ферма", дзе навязаныя сем кароў. Ёсць i конь. Вядома, трымаць такое пагалоўе вельмi няпроста. Яны нiкога не наймаюць на дапамогу, спраўляюцца самастойна.

— Узiмку яшчэ цяжэй, чым летам, калi выганяеш кароў на пашу i займаешся iншымi справамi, — кажа Валянцiна Гарлiнская. — А так толькi адной вады колькi трэба нанасiць, кармiць, гной выкiдваць. Муж цэлы дзень каля хлява таўчэцца.

У той частцы вёскi, дзе жывуць Гарлiнскiя, у статку 40 кароў. Так што кожны месяц iм выпадае роўна тыдзень пасвiць радоўку. Цяжка, але спраўляюцца. Трымаць меншую гаспадарку проста не могуць сабе дазволiць. Пётр Фёдаравiч цяпер працуе малаказборшчыкам ад Вiлейскага гармалзавода. Яго заробак напрамую залежыць ад аб’ёму нарыхтовак. За кожную тону малака, якую прымае ад вяскоўцаў, атрымлiвае 35 тысяч рублёў. Звычайна за месяц месцiчы здаюць каля 2-3 тон. Вось i выходзiць дзесьцi 100-120 тысяч рублёў. А што гэта цяпер за грошы? Валянцiна Фёдараўна працуе лабарантам ад ГМЗ i ў яе заробак яшчэ меншы, чым у мужа — 60 тыс. рублёў. Такiм чынам, сямейны бюджэт Гарлiнскiх складае 160-180 тыс. руб — роўна па 40-45 тыс. на кожнага члена сям’i. Так што ўсе спадзяваннi толькi на ўласны падворак.

Яны нiколi не скардзяцца, паколькi самi абралi для сябе такi лад жыцця — цяжкi, але затое калi папрацуеш, то i вынiк заўважны. Дакладней кажучы, канчатковы вынiк Гарлiнскiя "вярстаюць" самi i, здаецца, гэта iм падабаецца. "Я сама сабе гаспадыня, — заўважае Валянцiна Казiмiраўна. — Iншыя нават зайздросцяць: маўляў, нядрэнна "ўладкавалася". А я ў адказ заўсёды заўважаю, што кожны можа паспрабаваць такога хлеба".

"Такi хлеб" — гэта штодзённая праца ад цёмнага да цёмнага. Раней гаспадыня восем кароў даiла ўручную, спраўлялася даволi хутка — за 40 хвiлiн, але праз пэўны час пачалi рукi моцна балець. Набылi за свае грошы даiльны апарат i цяпер стала намнога лягчэй. Цяпер штодня здаюць па 80-90 лiтраў малака, а летам — па 130-140 л. За мiнулы год Гарлiнскiя рэалiзавалi рэкордную не толькi для Вiлейшчыны колькасць — больш чым 36,5 тоны. Ад продажу малака атрымлiваюць свой асноўны даход. Сёння вяскоўцам плацяць 665 рублёў за лiтр. Таксама iснуюць "бонусы" за тлустасць. Базавы паказчык складае 3,4 працэнта, за перавышэнне на 0,1 % на кожныя здадзеныя 100 лiтраў "набягае" яшчэ 4. У Гарлiнскiх тлустасць малака звычайна складае каля 4 працэнтаў. Няцяжка падлiчыць, якi аб’ём iм дадаюць за перавышэнне базавага нарматыву.

Зразумела, што для таго, каб было добрае малако, у кароў павiнен быць адпаведны рацыён. Удосталь корму i не абы-якога, а збалансаванага. Гарлiнскiя гатуюць "мешанiну" (так тут называюць сумесь збожжавых i бабовых). Сеюць i шматгадовыя травы. На кожную карову на зiмоўку неабходна назапасiць не менш за тры тоны сена. Большасць гэтага нарыхтоўваюць самi, закупляюць па мiнiмуму, каб зменшыць затраты на ўтрыманне.

Рэалiзацыя малака прыносiць нядрэнны даход — за мiнулы год Гарлiнскiя зарабiлi больш чым 24 мiльёны рублёў. Акрамя таго, поўнасцю забяспечваюць сябе гароднiнай i мясам. Трымаюць дзвюх свiней, вырошчваюць бройлераў i iндычак. Раней былi трусы, чарада авечак (якiх, праўда, давялося збыць, паколькi ў сям’i больш прывыклi да свiнiны i да птушынага мяса). На стале практычна ўсё сваё — смачныя натуральныя прадукты, у якасцi якiх заўсёды ўпэўненыя. Хiба толькi хлеб у краме набываюць ды салодкiя прысмакi. Так што багаты падворак сябе апраўдвае.

Мясцiны тут маляўнiчыя — непадалёк рэчка, каля якой няхай не так часта, аднак Гарлiнскiя выбiраюцца на адпачынак разам з дзецьмi, роднымi i сябрамi. Калi правiльна арганiзаваць справу, то часу на ўсё хопiць.

— Свая гаспадарка — у задавальненне, — заўважае Валянцiна Казiмiраўна. — Так больш надзейна сябе адчуваеш. Калi ў хляве трымаеш жывёлу, то ўжо ўпэўнены ў заўтрашнiм днi.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Фота аўтара.

Вiлейскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась гэтыя руплiвыя гаспадары здалi 36,5 тоны малака "Сонейка прыпякае — настаў час у полi завiхацца", — такiмi словамi мяне сустрэла на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика