ТАРПЕДА выйшла ў лідары
ТАРПЕДА выйшла ў лідары
У выхадныя адбылiся тры матчы другога тура чэмпiянату Беларусi па футболе. У Смаргонi мясцовы клуб утрымаў свае вароты "сухiмi" ў гульнi супраць мiнскага "Дынама", матч завяршыўся з лiкам 0:0. Гульня вызначылася сутычкай памiж фанатамi клубаў на трыбунах. Дынамаўскiм балельшчыкам не спадабаўся смаргонскi банер, што выклiкала бойку i з’яўленне АМАПу. Таксама ўнiчыю, але з лiкам 1:1, завяршылася ў Гомелi сустрэча мясцовага клуба з "Вiцебскам". У Пiнску перамогай гасцей з Жодзiна завяршыўся матч "Гранiт" — "Тарпеда". Падапечныя Алега Кубарава выйгралi 3:1. "Ак Барс" выйграў Кубак Гагарына12 красавiка ў Казанi адбылася апошняя, сёмая сустрэча памiж мясцовым "Ак Барсам" i яраслаўскiм "Лакаматывам" у рамках фiналу Кантынентальнай хакейнай лiгi. Матч завяршыўся мiнiмальнай перамогай казанцаў. Такiм чынам, "Ак Барс" стаў першым у гiсторыi ўладальнiкам Кубка Гагарына. Адзiны гол у матчы на 11-й хвiлiне трэцяга перыяду забiў капiтан "Ак Барса", нападаючы Аляксей Марозаў. Фiнальная серыя плэй-оф КХЛ, якая стартавала 2 красавiка, доўжылася да 4 перамог. Яраслаўскi "Лакаматыў" пастаянна захоплiваў лiдарства ў серыi, але "Ак Барс" кожны раз адыгрываўся. Настаўнiк "Ак Барса" Зiнэтула Бiлялетдзiнаў, дзякуючы перамозе сваiх падапечных, стаў самым тытулаваным трэнерам у гiсторыi расiйскага хакея.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя адбылiся тры матчы другога тура чэмпiянату Беларусi па футболе. У Смаргонi мясцовы клуб утрымаў свае вароты "сухiмi" ў гульнi с
|
|